У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гарошка.
Алег Гарошка (19 лістапада 1989, Гродна, БССР) — беларускі хакеіст, абаронца мінскага клуба «Дынама», які гуляе ў КХЛ.
Кар'ера
Клубная
Алег Гарошка пачаў сваю прафесійную кар'еру ў 2008 годзе ў складзе бабруйскага «Шынніка», выступаючы да гэтага за фарм-клуб «Гомеля». У сваім дэбютным сезоне Алег правёў на пляцоўцы 43 матчы, набраўшы 8 (1+7) пунктаў, пасля чаго ён атрымаў прапанову ад роднага гродзенскага «Нёмана». У складзе роднага клуба Гарошка выступаў на працягу двух сезонаў, стаўшы ў сезоне 2010/11 сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі.
20 ліпеня 2011 года Алег, нягледзячы на шматлікія праблемы[1], падпісаў пробны кантракт тэрмінам на паўтары месяца з мінскім Дынама»[2]. 5 верасня кіраўніцтва мэнскага клуба прыняло рашэнне падоўжыць пагадненне з Гарошка на адзін сезон[3]. 12 верасня ў матчы супраць омскага «Авангарда» Алег дэбютаваў у Кантынентальнай хакейнай лізе, а ўжо 2 лістапада набраў свой першы пункт у КХЛ, зрабіўшы дзейсную перадачу ў гульні супраць маскоўскага «Спартака».
Міжнародная
Разам са зборнай Беларусі Гарошка прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2011 года, на якім зборная краіны стала толькі чатырнаццатай, а сам Алег набраў 1 (0+1) пункт у 6 праведзеных матчах.
Зноскі
Спасылкі
Зборная Беларусі па хакеі з шайбай на міжнародных спаборніцтвах |
---|
|
|
|
|