Віктар Міхайлавіч Васняцоў

Віктар Міхайлавіч Васняцоў
руск.: Васнецов, Виктор Михайлович
Фатаграфія
Аўтапартрэт. 1873
Імя пры нараджэнні руск.: Васнецов
Дата нараджэння 3 (15) мая 1848
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1926(1926-07-23)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя,
Сцяг СССР СССР
Род дзейнасці мастак, архітэктар, дызайнер паштовых марак, рысавальнік, ілюстратар, сцэнограф, дызайнер, акварэліст, мастак-мазаічыст, графік
Жанр гістарычны жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак сімвалізм
Вядомыя працы З кватэры на кватэру,
Алёнушка,
Віцязь на ростанях,
Волаты,
Хрышчэнне Русі і інш.
Партыя
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Міхайлавіч Васняцоў (3 (15) мая 1848, сяло Лап'ял, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — 23 ліпеня 1926, Масква, СССР) — рускі мастак і архітэктар, майстар жывапісу на гістарычныя і фальклорныя сюжэты. Старэйшы брат мастака Апалінарыя Васняцова.

Біяграфія

Вучыўся ў Пецярбургу ў Рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў (1867—1868) у І. М. Крамскога і ў Акадэміі мастацтваў у 1868—1875 гадах, сапраўдным членам якой стаў у 1893 годзе. З 1878 года член Таварыства перасоўнікаў. Наведаў Францыю (1876) і Італію (1885). Жыў у Пецярбургу і Маскве. У гады вучобы выконваў малюнкі для часопісаў і танных народных вырабаў («Народная азбука» Сталпянскага, выдавалася ў 1867; «Тарас Бульба» М. В. Гогаля, выдавалася ў 1874). У 1870-я гады выступіў з невялікімі жанравымі карцінамі, напісанымі пераважна ў шаравата-карычневай каляровай гаме. У 1880-я гады пакінуў жанравы жывапіс, ствараў творы на тэмы нацыянальнай гісторыі, рускіх былін і народных казак.

У 1880-1890-я гады стварыў дэкарацыі і касцюмы да п’есы-казкі «Снягурка» А. М. Астроўскага (пастаўлена ў тэатры С. І. Мамантава ў 1882) і аднайменнай оперы М. А. Рымскага-Корсакава (у Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. І. Мамантава ў 1886).

Паводле яго малюнкаў была пабудавана царква і казачная «Хатка на курыных ножках» у Абрамцаве (пад Масквой; 1883), а таксама фасад Траццякоўскай галерэі (1902). У савецкі час працягваў працаваць над народнымі казачнымі тэмамі («Бой Дабрыні Мікітавіча з сямігаловым Змеем Гарынычам», 1918; «Кашчэй Бессмяротны», 1917—1926; абедзве карціны — у Доме-музеі В. М. Васняцова ў Маскве).

Зноскі

  1. Васнецов Виктор Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 328–329. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Viktor Mikhailovich Vasnetsov
  3. Васнецов Виктор Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 328–329. Праверана 28 верасня 2015.
  4. RKDartists Праверана 16 кастрычніка 2024.


Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!