Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод найлепшых беларускіх каманд 2014 года.
Чэмпіёнам, 11-ы раз у гісторыі і 9-ы раз запар, стаў барысаўскі БАТЭ. Магілёўскі «Дняпро», які заняў апошняе 12-е месца, саступіў у стыкавых матчах «Віцебску» (0:2, 1:1) і пакінуў Вышэйшую лігу.
Рэгламент
Фармат
У чэмпіянаце прымалі ўдзел 12 каманд. Турнір праходзіў у два этапы з дзяленнем на шасцёркі пасля першага этапу. Дадзеная схема правядзення ўпершыню была апрабавана ў сезоне 2013. У сезоне 2014 ад яе не сталі адмаўляцца, пры гэтым было вырашана, што чэмпіянат 2015 года пройдзе па двухкругавой сістэме ў адзін этап.
На першым этапе каманды правялі класічны двухкругавы турнір — матчы дома і ў гасцях. Другі этап вызначаўся па выніках месцаў, занятых камандамі ў турнірнай табліцы пасля першага этапу:
Група А - каманды, якія занялі на першым этапе месцы з першага па шостае.
Група Б - каманды, якія занялі на першым этапе месцы з сёмага па дванаццатае.
Пасля першага этапу ачкі клубаў захоўваліся. Пры вызначэнні месцаў у турнірнай табліцы ў выпадку роўнасці ачкоў першасным крытэрыем былі паказчыкі асабістых сустрэч.
На другім этапе каманды згулялі па двухкругавой схеме ўнутры сваіх шасцёрак. Каманды Групы А аспрэчвалі чэмпіёнскі тытул і медалі, каманды Групы Б змагаліся за захаванне месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.
У сувязі са зменамі Рэгламенту, прынятымі на пасяджэнні АБФФ, у сезоне 2015 у Вышэйшай ліга пашыралася да 14 клубаў. У сувязі з гэтым каманда, якая заняла дванаццатае месца па выніках чэмпіянату, павінна была бараніць месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах з камандай, якая заняла трэцяе месца ў Першай лізе. Стыкавыя матчы складаліся з дзвюх гульняў: дома і ў гасцях. Наўпрост не вылецеў ніхто.
Каляндар
Чарговасць сустрэч каманд паміж сабой і чарговасць гульняў на сваім полі і полі суперніка вызначалася каляндаром чэмпіянату на падставе вынікаў лёсавання першага этапу, якое праводзілася Дэпартаментам па правядзенні спаборніцтваў БФФ перад
пачаткам футбольнага сезона. Каляндар гульняў другога этапа, чарговасць гульняў на сваім полі і полі суперніка складалася на падставе занятых месцаў камандамі ў турнірнай табліцы пасля першага этапу. Занятае камандай месца пасля першага этапу адпавядала парадкаваму нумару каманды пры размеркаванні матчаў па турах у другім этапе[1].
Лёсаванне чэмпіянату Беларусі 2014 года прайшло 11 лютага[2].
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Заўвага. Пры роўнай колькасці ачкоў «Гомель» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Шахцёр» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах.
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Шахцёр» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Тарпеда-БелАЗ» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах. 2. Паколькі ў Кубку Беларусі 2014/15 перамог БАТЭ, то «Дынама» атрымала месца ў 2-м кв. раўндзе Лігі Еўропы, а «Тарпеда-БелАЗ» — у 1-м.
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Стыкавыя матчы
Па выніках сезона клуб «Дняпро», які заняў апошняе 12-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе
ў стыкавых матчах супраць «Віцебска» (трэцяе месца ў Першай лізе).
Па суме дзвюх сустрэч «Дняпро» пакінуў Вышэйшую лігу, месца магілёўскага клуба заняў «Віцебск».
На паседжанні Выканкама АБФФ 22 студзеня 2014 года былі прыняты некаторыя змены, якія закранулі легіянераў Чэмпіяната Беларусі. У прыватнасці, Выканкам прыняў рашэнне лічыць футбалістаў з краін Мытнага саюза (Расійская Федэрацыя, Казахстан) легіянерамі. Ліміт на легіянераў быў таксама зменены: на полі, як і ў мінулым сезоне, адначасова змогуць знаходзіцца пяць футбалістаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, а ў заяўцы на матч - дванаццаць. З сезона 2014 клуб, які падпісвае кантракт з легіянерам, павінен будзе пералічыць у фонд развіцця дзіцяча-юнацкага футбола суму ў памеры 100 базавых велічынь. Пры падпісанні кантракту з 6-м і кожным наступным легіянерам сума складзе 500 базавых велічынь.