Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 Беларусбанк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі
|
Падрабязнасці чэмпіянату
|
Час правядзення
|
17 сакавіка — 2 снежня
|
Колькасць удзельнікаў
|
15
|
Гарады
|
13
|
Стадыёны
|
15
|
Прызавыя месцы
|
Чэмпіён
|
Дынама (Мінск) (8-ы раз)
|
Другое месца
|
Нёман (Гродна)
|
Трэцяе месца
|
Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
|
Дубліруючыя склады
|
Дынама (Мінск)
|
Статыстыка чэмпіянату
|
Наведвальнасць
|
403 565 (1 922 за гульню)
|
Згуляна матчаў
|
210
|
Забіта галоў
|
576 (2.74 за гульню)
|
Бамбардзір(ы)
|
Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск) (16 мячоў)
|
|
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года. 26 лістапада, за тур да заканчэння чэмпіянату, званне пераможцы атрымала каманда «Дынама» (Мінск).
Рэгламент
У турніры прымаюць удзел 15 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 28 матчаў, 30 тураў). У сувязі з няцотнай колькасцю каманд у кожным туры адна з каманд яго прапускае. Па выніках сезона апошняя каманда Вышэйшай лігі 2023 наўпрост пакіне турнір, замест яе ў Вышэйшую лігу выйдуць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі правядзе два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
Рэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам. Як і ў 2022 годзе, у складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь, з якіх па меншай меры адзін — 2002 года нараджэння і маладзей (у папярэднім сезоне — 2000 года нараджэння і маладзей)[1].
Справа з дагаварнымі матчамі ў 2022 годзе
Яшчэ перад пачаткам сезона, у студзені 2023 года, у офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. У далейшым высветліўся ўдзел у махінацыях і прадстаўнікоў іншых клубаў у сезоне 2022. Ужо пасля пачатку сезона, 11 мая 2023 года, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне. Асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»: яны былі пазбаўлены медалёў 2022 года, пазбаўлены ачкоў у чэмпіянаце 2023 года («Шахцёр» — 30 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 20 ачкоў, «Белшына» — 10 ачкоў) і чэмпіянаце 2024 года, атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў[3].
Пазней, 22 мая 2023 года, Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ дадаткова пазбавіў тыя ж клубы ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў (у бухгалтарскім уліку не былі адлюстраваны незаконныя выплаты ігракам): «Шахцёр» — 5 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 3 ачкоў, «Белшыну» — 1 ачка[4].
1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле[5].
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Згодна з вынікамі сезона 2022, «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро» страцілі месца ў Вышэйшай лізе, наваполацкі «Нафтан» і «Смаргонь» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Па выніках пераходных матчаў месца ў Вышэйшай лізе таксама страціў дзяржынскі «Арсенал», яго месца мусіў заняць рагачоўскі «Макслайн». Аднак, 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[6]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[7]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[8].
АБФФ спрабавала знайсці дадатковую каманду замест «Макслайна», каб набраць 16 удзельнікаў, аднак наступныя каманды Першай лігі («Астравец», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля») адмовіліся ад павышэння, а пакідаць у парушэнне рэгламенту адну з выбылых каманд федэрацыя не захацела[9]. 16 лютага 2023 года было вырашана, што ў Вышэйшай лізе згуляе 15 каманд[1], тады ж быў зацверджаны лічбавы каляндар сезона: турнір стартуе 17 сакавіка, а фінішуе 3 снежня[10]. 21 лютага 2023 года адбылася жараб’ёўка турніру[11].
6 сакавіка 2023 года была зацверджана схема ратацыі: наўпрост выбывае з Вышэйшай лігі 15-я каманда, выходзяць з Першай лігі ў Вышэйшую дзве найлепшыя каманды, а 14-я каманда Вышэйшай лігі гуляе пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі[12]. Такім чынам, у сезоне 2024 планавалася вяртанне да 16 каманд-удзельніц.
Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
- «Нафтан» (Наваполацк) (1-е месца ў Першай лізе 2022)
- «Смаргонь» (2-е месца ў Першай лізе 2022)
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2022
- «Арсенал» (Дзяржынск) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2022, паражэнне ў пераходных матчах)
- «Віцебск» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
- «Дняпро» (Магілёў) (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
Клубы-ўдзельнікі
Геаграфія ўдзельнікаў сезона 2023
Трэнеры і капітаны
Прадстаўніцтва па рэгіёнах
У 33-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Стадыёны
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
- ↑ «Нёман» атрымаў месца ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый як пераможца Кубка Беларусі 2023/24. Паколькі ён кваліфікаваўся і праз чэмпіянат, то апошняе месца ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый атрымала чацвёртая каманда чэмпіянату.
- ↑ Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены 30 ачкоў у сувязі з арганізацыяй дагаварных матчаў, а таксама ажыцяўленнем неправамернага фінансавага стымулявання[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[4].
- ↑ Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» пазбаўлены 20 ачкоў у сувязі са скандалам з дагаварнымі матчамі[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» пазбаўлены яшчэ 3 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[4].
- ↑ Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Белшына» пазбаўлена 10 ачкоў у сувязі са скандалам з дагаварнымі матчамі[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Белшына» пазбаўлена яшчэ 1 ачка за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[4].
Вынікі матчаў
Дома / На выездзе1
|
БАТ
|
БШЫ
|
ГОМ |
ДБР |
ДМН |
ІСЛ |
МІН |
НАФ |
НГР |
СЛМ |
СЛУ |
СМГ |
ТЖД |
ШАХ |
БДУ
|
БАТЭ
|
|
2:1
|
1:2
|
4:0
|
1:3
|
1:2
|
1:2
|
1:2
|
3:2
|
1:1
|
4:3
|
2:0
|
1:2
|
2:0
|
1:1
|
Белшына
|
0:3
|
|
0:2
|
1:0
|
0:4
|
0:2
|
1:2
|
0:3
|
0:2
|
1:1
|
1:1
|
2:0
|
0:0
|
1:4
|
0:1
|
Гомель
|
0:2
|
2:0
|
|
1:4
|
0:4
|
0:2
|
2:0
|
3:2
|
3:3
|
3:2
|
4:5
|
2:0
|
0:3
|
3:2
|
1:0
|
Дынама Брэст
|
1:2
|
3:2
|
3:3
|
|
1:3
|
0:1
|
1:0
|
2:2
|
1:3
|
0:1
|
2:1
|
2:1
|
0:1
|
3:3
|
0:2
|
Дынама Мінск
|
0:1
|
7:2
|
2:1
|
4:1
|
|
3:0
|
1:0
|
3:1
|
2:1
|
2:2
|
3:1
|
7:0
|
1:0
|
1:0
|
2:0
|
Іслач
|
1:1
|
2:0
|
3:1
|
3:0
|
2:3
|
|
0:0
|
5:1
|
0:3
|
0:1
|
0:0
|
1:0
|
1:2
|
2:1
|
3:2
|
Мінск
|
2:2
|
2:1
|
2:2
|
0:1
|
1:1
|
2:1
|
|
1:0
|
0:1
|
2:0
|
0:1
|
2:1
|
1:0
|
0:0
|
1:1
|
Нафтан
|
0:7
|
0:1
|
1:1
|
0:3
|
0:3
|
0:1
|
0:0
|
|
0:3
|
2:2
|
2:1
|
3:0[A]
|
0:1
|
1:1
|
4:0
|
Нёман
|
0:1
|
3:1
|
2:2
|
3:1
|
1:0
|
0:0
|
3:0
|
6:1
|
|
1:0
|
2:0
|
3:1
|
0:0
|
0:1
|
2:0
|
Славія
|
0:2
|
4:1
|
0:0
|
0:1
|
0:2
|
2:1
|
1:0
|
1:0
|
0:2
|
|
1:0
|
4:1
|
0:1
|
3:1
|
0:0
|
Слуцк
|
1:0
|
2:1
|
3:1
|
2:0
|
1:2
|
1:1
|
1:1
|
3:1
|
0:2
|
1:0
|
|
3:3
|
0:0
|
3:2
|
1:1
|
Смаргонь
|
1:2
|
1:0
|
0:3
|
3:1
|
3:1
|
0:4
|
0:0
|
1:0
|
1:3
|
0:2
|
3:2
|
|
1:1
|
1:3
|
1:0
|
Тарпеда-БелАЗ
|
1:1
|
1:1
|
0:0
|
1:2
|
0:0
|
2:1
|
1:0
|
5:0
|
1:1
|
2:2
|
1:1
|
2:1
|
|
1:1
|
1:1
|
Шахцёр
|
3:0
|
7:3
|
1:1
|
2:0
|
0:4
|
3:0
|
1:0
|
2:1
|
2:5
|
0:1
|
1:0
|
2:0
|
0:1
|
|
3:2
|
Энергетык-БДУ
|
1:0
|
0:0
|
1:2
|
1:0
|
1:4
|
0:1
|
1:0
|
0:1
|
1:3
|
3:1
|
1:0
|
2:4
|
1:2
|
1:4
|
|
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 2 снежня 2023
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
- ↑ У матчы «Нафтан» — «Смаргонь» (скончыўся з лікам 2:2) гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3 за парушэнне рэгламенту — выхад на замену 5 ігракоў, сярод якіх не было патрабаванага беларускага футбаліста 2002 года нараджэння і маладзей[13].
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Пераходныя матчы
Па выніках сезона мінскі «Энергетык-БДУ», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць «Віцебска» (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Энергетык-БДУ» пакінуў Вышэйшую лігу, яго месца заняў «Віцебск».
Першы матч
Матч у адказ
Статыстыка ігракоў
Крыніца: [14]
Узнагароды
Узнагароды сезона 2023 былі абвешчаны 12 снежня 2023 года на цырымоніі «Зорны мяч»»[15].
Клубныя ўзнагароды
Узнагарода
|
Лаўрэат
|
Заўвага
|
Прыз справядлівай гульні
|
Дынама Мінск
|
За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картак
|
Прыз глядацкіх сімпатый
|
Дынама Мінск
|
За найбольшую наведвальнасць
|
Прыз «За волю да перамогі»
|
Нёман
|
За найбольшую колькасць валявых перамог
|
Прыз за найлепшую прэс-службу
|
Дынама Мінск
|
|
Індывідуальныя ўзнагароды
Зборныя чэмпіянату
Крыніцы
Спасылкі