Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Гістарычная дзяржава
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Герб Беларускай ССР Сцяг Беларускай ССР
Герб Беларускай ССР Сцяг Беларускай ССР
Дэвіз: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»
Гімн: Гімн Беларускай ССР
< 
 >

Сталіца Мінск (да 1939 г. Менск) (19191991)
Мова(ы) беларуская, руская
(да 1936 года таксама ідыш і польская)
Грашовая адзінка савецкі рубель
Плошча 52,4 тыс. км² (1919)
207,6 тыс. км² (1991)
Насельніцтва 1,5 млн (1919)
10,3 млн (1991)
Форма кіравання Савецкая рэспубліка
Кіраўнікі дзяржавы
Першы сакратар ЦК КПБ
 • 1918—1919 Аляксандр Мяснікоў (першы)
 • 1990—1991 Анатоль Малафееў (апошні)
Старшыня Вярхоўнага Савета
 • 1991 Станіслаў Шушкевіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (скарочана Беларуская ССР, БССР) — фармальна незалежная дзяржава, з 30 снежня 1922 года саюзная рэспубліка СССР.

Першы раз абвешчана як Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (ССРБ) 1 студзеня 1919 года ў Смаленску пад кантролем бальшавіцкага ўраду Расіі. 19 студзеня са складу рэспублікі былі выключаны Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. 31 студзеня выйшла са складу Савецкай Расіі, стала фармальна незалежнай дзяржавай. 27 лютага 1919 года ССРБ перастала існаваць, яе тэрыторыі ўключаны ў новаўтвораную Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел ССР).

Другі раз незалежная Беларуская ССР абвешчана 31 ліпеня 1920 года ў Менску. Тэрыторыя дзяржавы ахоплівала пераважна ўсход Менскай губерні. У снежні 1922 года IV Усебеларусі з’езд саветаў прызнаў своечасовым аб’яднанне савецкіх рэспублік. 30 снежня 1922 года БССР стала адной з 4-х дзяржаў-сузаснавальніц СССР, увайшоўшы ў яе склад. У 1924 і 1926 гадах адбыліся два ўзбуйненні тэрыторый БССР, да дзяржавы з земляў РСФСР былі далучаны этнічныя беларускія тэрыторыі са складу Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.

У выніку Заходняга паходу Чырвонай Арміі 1939 года да БССР былі далучаны беларускія этнічныя тэрыторыі Заходняй Беларусі, акрамя Віленскага краю. У 1945 годзе тэрыторыя колішняй Беластоцкай вобласці і 3 раёны Брэсцкай вобласці былі перададзены Польшчы.

У 1945 годзе БССР стала адной з дзяржаў-сузаснавальніц ААН.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, 25 жніўня 1991 года прыняты Закон аб наданні статусу канстытуцыйнага закону гэтай Дэкларацыі, БССР стала незалежнай дзяржавай. 19 верасня 1991 года БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь.

Гісторыя

Утварэнне ССРБ

Паводле рашэння VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) (30 — 31 снежня 1918 года, Смаленск) БССР стваралася ў межах Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў, беларускіх паветаў Смаленскай губерні і частак Віленскай (без Вільні), Ковенскай, Сувалкаўскай і Чарнігаўскай губерняў. Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі ў ноч з 1 на 2 студзеня 1919 г. абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні ССРБ. 8 студзеня 1919 года Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі і Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пераехалі са Смаленска ў Мінск. 16 студзеня 1919 года ЦК РКП(б) без папярэдняга абмеркавання з урадам ССРБ і ЦБ КП(б)Б пастанавіў выключыць са складу рэспублікі Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні. 22 студзеня 1919 года спецыяльна прысланы ў Мінск эмісар ЦК РКП(б) А. Іофэ аб’явіў рашэнне ЦК РКП(б) адносна трох беларускіх губерняў. 31 студзеня 1919 года ўрад Савецкай Расіі прыняў пастанову «Аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі» — ССРБ фармальна выйшла са складу РСФСР. Пры гэтым усходнебеларускія землі засталіся ў складзе Расіі. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў (2 — 3 лютага 1919 года, Мінск) адобрыў утварэнне незалежнай БССР, зацвердзіў Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі 1919 года, выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР (ЦВК БССР), пацвердзіў адрыў ад ССРБ тэрыторый Смаленскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў (засталіся ў складзе РСФСР), прыняў пастанову аб аб’яднанні Беларусі і Літвы (гл. Літбел).

У складаных умовах грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ўрад БССР праводзіў работу па ўмацаванні савецкай улады, мабілізацыі сіл на барацьбу з яе праціўнікамі і іншаземнымі захопнікамі, ажыццяўленні першых сацыялістычных пераўтварэнняў. БССР у гэты перыяд знаходзілася ў цяжкім эканамічным і ваенна-палітычным становішчы, большая частка яе тэрыторыі была акупіравана нямецкімі, потым польскімі інтэрвентамі. Летам 1920 года на вызваленай Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі адноўлена савецкая ўлада. 31 ліпеня 1920 года на сходзе прадстаўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі, савецкіх і прафсаюзных арганізацый Мінска і Мінскай губерні прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.

БССР у даваенны час

Перавозка грузаў у саўгасе «X-годдзе БССР», 1930-я

Захопленая польскімі войскамі ў выніку савецка-польскай вайны 1920 заходняя частка Беларусі паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. адышла да Польшчы. Тэрыторыя ўзноўленай БССР зменшылася да 6 паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1544 000 чалавек. II Усебеларускі з’езд Саветаў (13 — 17 снежня 1920 г.) прыняў дадаткі да Канстытуцыі 1919 г., дзе абвясціў найвышэйшым органам улады рэспублікі з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі — ЦВК БССР, выканаўчым органам — Савет Народных Камісараў БССР (СНК БССР). Пасля заканчэння вайны Беларусь перажыла глыбокі сацыяльна-эканамічны крызіс. Большая частка прадпрыемстваў была знішчана, астатнія з-за адсутнасці паліва і сыравіны працавалі з перабоямі. Былі разбураны сельская гаспадарка, транспарт. Усё гэта цяжка адбівалася на становішчы працоўных, выклікала іх незадаволенасць палітыкай «ваеннага камунізму». Пераход ад ажыццяўлення ў БССР новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) прынёс станоўчыя вынікі. Харчразвёрстка была заменена харчпадаткам, дапускалася дзейнасць прыватнага капіталу, праводзілася рэарганізацыя сістэмы кіравання прамысловасцю, вырашаліся пытанні аплаты працы, фінансавай палітыкі. Пераломным у развіцці прамысловасці стаў 19231924 гг. гаспадарчы год, калі пачалі хутка расці вытворчасць, колькасць адноўленых і ўведзеных у эксплуатацыю прадпрыемстваў. У 19241928 гг. аб’ём прамысловай прадукцыі вырас у 2,3 разу. Адначасова павялічылася колькасць прыватных прадпрыемстваў. Расла зарплата рабочых і служачых. У сельскай гаспадарцы праводзілася работа па землеўпарадкаванні, развіцці хутарызацыі, арэнды, кааператыўнага руху і іншае. Каля ⅓ беднякоў і батракоў, якія атрымалі зямлю, сталі сераднякамі. На пачатак кастрычніка 1925 г. у БССР было 1084 кааператыўныя таварыствы (аб’ядноўвалі 161 000 членаў). Важнае значэнне для ўмацавання эканамічнага патэнцыялу рэспублікі мела вяртанне ёй са складу РСФСР у 1924 і 1926 гг. значнай часткі беларускіх этнічных тэрыторый (Віцебшчына, Магілёўшчына, Гомельшчына). Але Смаленшчына, паўночная Віцебшчына і паўночныя паветы былой Чарнігаўскай губерні так і не былі вернуты. Рабіліся захады па ажыўленні Саветаў, умацаванні іх сувязяў з масамі працоўных, павелічэнні колькасці членаў Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У 1920-я гг. праводзілася палітыка беларусізацыі грамадска-палітычнага і культурнага жыцця рэспублікі. Значныя поспехі былі дасягнуты на ніве нацыянальна-культурнага адраджэння. Ліквідоўвалася непісьменнасць, была праведзена рэформа школьнай сістэмы, большасць школ пераводзілася на беларускую мову навучання, яны забяспечваліся неабходнымі кадрамі і падручнікамі. Развіваліся літаратура і мастацтва, навука. У 19201922 гг. адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут беларускай культуры1928 г. пераўтвораны ў Акадэмію навук Беларусі) і іншае. У ходзе сацыялістычнай індустрыялізацыі (курс на яе абвешчаны ў СССР у снежні 1925 г.) на Беларусі за гады даваенных пяцігодак увайшло ў строй больш за 1000 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку каля 400 буйных. У 140 прадукцыя прамысловасці ўсіх абласцей БССР перавысіла ўзровень 1913 г. у 23 разы.

БССР у 1940 годзе
Тэрыторыя і насельніцтва БССР
1921: 52,4 тыс. км² — 1,5 млн ч.
1924: 110,6 тыс. км² — 4,2 млн ч.
1926: 126,3 тыс. км² — 4,9 млн ч.
1939: 223 тыс. км² — 10,2 млн ч.
1991: 207,6 тыс. км² — 10,3 млн ч.

Паводле перапісу 1939 г., удзельная вага рабочага класа ў складзе насельніцтва рэспублікі дасягнула 21,9 %, інтэлігенцыі — 14,5 %. З восені 1929 г. галоўным кірункам аграрнай палітыкі ў БССР стала масавая калектывізацыя. Выконваючы дырэктывы вышэйшага кіраўніцтва СССР, партыйныя і савецкія органы БССР праводзілі сярод сялянства актыўную арганізацыйную і масава-палітычную работу, імкнуліся фарсіравана забяспечыць перабудову вёскі на сацыялістычнай аснове. Да пачатку Другой сусветнай вайны ва ўсходніх абласцях БССР было абагулена 93,4 % сялянскай гаспадарак і 96,2 % пасяўных плошчаў. Аднак калектывізацыя праводзілася паспешліва, пры адсутнасці належных сацыяльна-эканамічных умоў, з шырокім выкарыстаннем прымусовых, адміністрацыйна-камандных метадаў. Заможныя (кулацкія) і шмат серадняцкіх гаспадарак падпалі пад раскулачванне, іх маёмасць была канфіскавана. VIII Усебеларускі з’езд Саветаў (5 — 12 красавіка 1927 г.) прыняў новую Канстытуцыю Беларускай ССР 1927 г. У 1930-я гг. на сацыяльна-палітычнае і культурнае развіццё Беларусі, як і ўсяго СССР, негатыўны ўплыў зрабілі культ асобы, бюракратызацыя дзяржаўных структур і адміністрацыйна-камандныя метады кіравання, якія абмяжоўвалі творчую актыўнасць працоўных. Цяжкім злачынствам з’явіліся рэпрэсіі палітычныя, што дасягнулі свайго апагея ў 1937 г. Супрацоўнікамі НКУС рэспублікі быў сфабрыкаваны шэраг спраў так званых «контррэвалюцыйных шпіёнскіх арганізацый». На надзвычайным XII Усебеларускім з’ездзе Саветаў (20 — 23 лістапада 1936 г. і 15 — 19 лютага 1937 г.) прынята Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г., найвышэйшым органам дзяржаўнай улады вызначаны Вярхоўны Савет БССР, у перыяд паміж сесіямі — Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР.

Пасля нападу Германіі на Польшчу (1 верасня 1939 г.) Чырвоная Армія паводле рашэння ўрада СССР 17 верасня 1939 г. перайшла граніцу Польшчы і ўзяла «пад абарону» насельніцтва Заходняй Беларусі. Народны сход 28 — 30 кастрычніка 1939 г., Беласток, прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні савецкай улады і ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР. 12 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон аб Уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР. Гэтым была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі, створаны ўмовы для кансалідацыі беларускай нацыі. Насельніцтва БССР пасля ўз’яднання склала 11 млн чалавек.

У Вялікую Айчынную вайну

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня 1941 г.) часці Чырвонай Арміі аказалі на тэрыторыі Беларусі ўпартае супраціўленне немцам. На франтах з ворагам змагаліся больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі. На захопленай немцамі тэрыторыі ва ўмовах акупацыйнага рэжыму разгарнулася партызанская і падпольная барацьба. 374 000 патрыётаў змагаліся ў партызанскіх атрадах і брыгадах, больш за 70 000 — у глыбокім падполлі. У канцы 1943 г. народныя мсціўцы ўтрымлівалі і кантралявалі каля 60 % акупіраванай тэрыторыі рэспублікі. Ваеннае кіраўніцтва партызанскай барацьбой ажыццяўлялі Цэнтральны і Беларускі штаб партызанскага руху. У чэрвені — ліпені 1944 г. у ходзе Беларускай аперацыі 1944 БССР была поўнасцю вызвалена ад нямецкіх войскаў. Вайна нанесла рэспубліцы велізарныя страты. Былі спалены і зруйнаваны 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак. Рэспубліка страціла больш як палову нацыянальнага багацця. Паводле савецка-польскай дамоўленасці са складу БССР Польшчы перададзены ў верасні 1944 г. Беластоцкая вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай вобласці.

БССР у пасляваенны час

У 1945 г. БССР стала адной з краін-заснавальніц ААН. У 1946 г. Савет Народных Камісараў БССР пераўтвораны ў Савет Міністраў БССР. Паводле Канстытуцыі БССР у 19551956 гг. былі зацверджаны дзяржаўны герб, гімн і сцяг рэспублікі. Дзякуючы самаадданай працы беларускага народа, а таксама дапамозе іншых рэспублік СССР адраджалася разбураная вайной гаспадарка. Матэрыяльная база аднаўлялася праз цэнтралізаваныя пастаўкі, рээвакуацыю абсталявання беларускіх прадпрыемстваў з савецкага тылу, шэфскую і іншую дапамогу працоўных калектываў усёй краіны. У 19441945 гг. у БССР было накіравана 38,2 тыс. адзінак тэхналагічнага абсталявання, 420 трактароў, 4 тыс. т. паліва, шмат сельгастэхнікі, будаўнічых матэрыялаў, тысячы кваліфікаваных спецыялістаў і іншае. У кароткі тэрмін узведзены аўтамабільны, трактарны, інструментальны заводы ў Мінску і дывановы камбінат у Віцебску, адноўлены «Гомсельмаш», станкабудаўнічыя заводы ў Мінску, Гомелі, Віцебску, льнокамбінат у Оршы, БелДРЭС і іншае. Валавая прадукцыя прамысловасці ў 1950 г. перавысіла ўзровень 1940 г. на 15 %.

З сярэдзіны 1950-х гадоў асноўнай умовай далейшага развіцця беларускай эканомікі з’яўлялася шматбаковае супрацоўніцтва БССР з іншымі рэспублікамі і краінамі. З уводам у эксплуатацыю новых і рэканструкцыяй дзеючых прадпрыемстваў, укараненнем у вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі штогод нарошчваўся эканамічны патэнцыял. У 1956—1985 былі пабудаваны і ўвайшлі ў строй 511 буйных прадпрыемстваў, сфарміраваўся магутны прамысловы комплекс рэспублікі. Аб’ём прадукцыі ў 1985 у параўнанні з 1960 вырас амаль у 9 разоў і перавысіў даваенны ўзровень у 38 разоў. Хутка нарошчвалі вытворчасць прадпрыемствы машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу. З будаўніцтвам Лукомскай, Бярозаўскай і Васілевіцкай ДРЭС, Мінскай і Наваполацкай ЦЭЦ сфарміравалася адзіная Беларуская энергетычная сістэма. У той жа час не надавалася належнага значэння праблемам экалогіі, захавання чысціні навакольнага асяроддзя. Драматычнымі для Беларусі сталіся вынікі Чарнобыльскай катастрофы 1986 г.

У сельскай гаспадарцы першачарговай задачай было ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэнне культуры земляробства. У 1960—1985 колькасць трактароў у калгасах і саўгасах рэспублікі павялічылася амаль у 4 разы, збожжаўборачных камбайнаў — у 3,3 разу, грузавых аўтамабіляў — у 2,9 разу. Пастаўкі мінеральных угнаенняў сельскай гаспадарцы выраслі ў 7,7 разу. У 1986—1990 сярэднегадавая ўраджайнасць збожжавых ва ўсіх катэгорыях гаспадарак дасягнула 25,2 цэнтнераў з гектара супраць 7,1 цэнтнераў у 2-й палове 1950-х гг. Вытворчасць мяса (у забойнай вазе) у 1990 г. склала 1181 тыс. тон супраць 402 тыс. тон у 1960 г. і 275 тыс. тон у 1940 г., вытворчасць малака ў параўнанні з 1960 г. вырасла больш як у 2 разы. Разам з тым у развіцці аграпрамысловым комплексу мелася шмат нявырашаных задач, у многіх гаспадарках калгасна-саўгасная вытворчасць была стратная. Няпоўнай была аддача асушаных зямель (іх плошча складала 2,5 млн га), жывёлагадоўля ў большасці гаспадарак развівалася экстэнсіўна. Не мела належнага ўзроўню развіццё перапрацоўчых галін, асабістых гаспадарак сельскіх жыхароў. Важным звяном народнагаспадарчага комплексу БССР з’яўляўся транспарт, грузаабарот якога ў 1960—1990 гг. павялічыўся ў цэлым больш як у 3 разы.

Рост эканомікі забяспечыў паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. Яго рэальныя даходы выраслі ў 1985 г. супраць 1970 г. у 1,7 разы. На пачатку 1990/1991 навучальнага года ўсімі формамі навучання ў БССР было ахоплена 3671 000 чалавек. Працавала 5429 агульнаадукацыйных школ, 147 сярэдніх спецыяльных і 33 вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1946—1990 ВНУ падрыхтавалі 2062 000 спецыялістаў. Значных поспехаў дасягнула навука. У 1987 г. у БССР існавала 167 навуковых устаноў, працавалі 44,5 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 1085 дактароў і 14,1 тыс. кандыдатаў навук, займаліся ў аспірантуры каля 3 тыс. чалавек. Шэраг навуковых адкрыццяў вучоных БССР атрымалі сусветнае прызнанне.

Пашыралі і ўдасканальвалі працу культурна-асветніцкія ўстановы. У 1960 г. у рэспубліцы было выдадзена 1,6 тыс. назваў кніг і брашур, у 1985 г. — больш за 3,4 тыс. Адмоўным у развіцці культуры і грамадскіх навук было зніжэнне ўвагі да выкарыстання беларускай мовы, слаба аналізаваліся негатыўныя з’явы ў жыцці грамадства. Эканамічнае і культурнае развіццё БССР стварала аснову для пашырэння замежных сувязяў. У канцы 1980-х гг. прадукцыя рэспублікі пастаўлялася амаль у 100 краін, асартымент экспарту ўключыў больш за тысячу найменняў. Канстытуцыя БССР 1978 г. вызначыла палітычную сістэму савецкага грамадства, элементамі якой з’яўляліся дзяржава, КПСС, грамадскія арганізацыя працоўныя калектывы. Кіраўнічай і накіравальнай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый абвяшчалася Кампартыя савецкага Саюза.

З сярэдзіны 1980-х гадоў у БССР пачаўся працэс радыкальных пераўтварэнняў усіх бакоў грамадскага жыцця. Ключавое значэнне набылі праблемы рэфармавання палітычнай сістэмы, дэмакратызацыі грамадства, дзяржаўнага будаўніцтва, пачала складвацца шматпартыйнасць. Адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (24 — 25 чэрвеня 1989, Вільнюс), узніклі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (1991), Партыя народнай згоды (1992) і іншыя. Паводле закону Вярхоўнага Савета БССР ад 26 студзеня 1990 года «Аб мовах у Беларускай ССР» былі зроблены захады на больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы, у тым ліку ў школах, установах, сродках масавай інфармацыі. 4 сакавіка 1990 года на пашыранай дэмакратычнай аснове прайшлі выбары народных дэпутатаў БССР і мясцовых Саветаў. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, 25 жніўня 1991 года — Закон аб наданні статусу канстытуцыйнага закону гэтай Дэкларацыі.

Пасля Жнівеньскага путчу ў Маскве 19 — 21 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР 25 жніўня прыпыніў дзейнасць КПБ — КПСС на тэрыторыі Беларусі. 19 верасня 1991 года 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета рэспублікі перайменавала БССР у Рэспубліку Беларусь.

Дзяржаўны лад

Дзяржаўны лад, як і іншыя важныя аспекты жыцця краіны, рэгуляваліся Канстытуцыямі БССР, якія былі прынятыя ў 1919, 1927, 1937 і 1978 гг.

Да 1991 года найвышэйшым заканадаўчым органам рэспублікі быў — Вярхоўны Савет Беларускай ССР1919 да 1938 гг. — Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР), які абіраў пастаянна дзейны орган Вярхоўнага Савета БССР, падсправаздачны яму ва ўсёй сваёй дзейнасці — Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Эканоміка

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Насельніцтва

Гл. таксама

Рэлігія

У савецкія часы грамадзяне, якія выхоўвалі дзяцей на аснове асабістых рэлігійных перакананняў, нярэдка пазбаўляліся бацькоўскіх правоў.

Заўвагі

  1. Датай утварэння Беларускай ССР лічыцца 1 студзеня 1919 года, аднак тады была ўтворана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі, тэрыторыі якой 27 лютага 1919 года былі ўключаны ў склад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Крыніцы

Спасылкі

Read other articles:

Suku-suku di semenanjung Arabia sekitar 600 M Suku-suku Arab adalah klan yang tinggal dan berasal dari wilayah Semenanjung Arab. Terdapat banyak suku Arab, salah satu suku yang terkenal adalah Suku Quraisy yang merupakan suku Nabi Muhammad yang membawa ajaran Islam. Genealogi suku Arab Sebagian besar silsilah yang ada sebelum periode Ma'ad bin Adnan diambil dari silsilah yang terdapat dalam Alkitab sehingga menimbulkan pertanyaan mengenai otensitas silsilah suku-suku Arab sebelum Ma'ad. Dalam...

 

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (ديسمبر 2020) لويس-ألفونس دس بوير   معلومات شخصية الميلاد 31 مايو 1839[1]  مونتريال  تاريخ الوفاة 29 مايو 1916 (76 سنة) [1]  مواطنة كندا  مناصب الحياة العملية ال...

 

This article is an orphan, as no other articles link to it. Please introduce links to this page from related articles; try the Find link tool for suggestions. (January 2021) Superior General of the Priestly Fraternity of St. PeterIncumbentThe Very Reverend Fr. Andrzej Komorowski FSSPsince 9 July 2018AbbreviationSGMember ofFSSPTerm length6 yearsFirst holderThe Very Reverend Fr. Josef Meinrad Bisig FSSPWebsitehttps://www.fssp.org/ The Superior General of the Priestly Fraternity of St. Pete...

King of Portugal from 1683 to 1706 This article is about the monarch of the Portuguese Empire. For another Lusophone monarch whose regnal name is also similar and is his agnatic descendant, see Peter II of Brazil. Peter IIPortrait by Miguel António do Amaral, c. 1780King of PortugalReign12 September 1683 – 9 December 1706PredecessorAfonso VISuccessorJohn VRegent of PortugalRegency27 January 1668 – 12 September 1683MonarchAfonso VIBorn26 April 1648Ribeira Palace, Lisbon, PortugalDie...

 

هذه المقالة بحاجة لصندوق معلومات. فضلًا ساعد في تحسين هذه المقالة بإضافة صندوق معلومات مخصص إليها. هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (سبتمبر 2017) جدار الأعظمية هو جدار فاصل خرساني بنته القوات الأمريكية ...

 

Video game seriesFIFA ManagerGenre(s)Sports management (association football)Publisher(s)EA SportsPlatform(s)Microsoft WindowsFirst releaseFIFA Soccer Manager1997Latest releaseFIFA Manager 1425 October 2013 FIFA Manager is an association football series of sports management games published by Electronic Arts. The games were developed by the German studio Bright Future and EA Sports. The game was called Total Club Manager until the name changed to FIFA Manager with the FIFA Manager 06. Before ...

NZ rugby union club, based in Hamilton This article is about the Super Rugby team. For the English team, see Exeter Chiefs. Rugby teamChiefsUnionNew Zealand Rugby UnionFounded1996LocationHamilton, New ZealandRegionBay of PlentyCounties ManukauKing CountryThames ValleyWaikatoTaranakiGround(s)FMG Stadium Waikato (Capacity: 26,000)Coach(es)Clayton McMillanCaptain(s)TBAMost capsLiam Messam (182)Top scorerDamian McKenzie (1062)League(s)Super Rugby Pacific2023Playoffs: Runners-up 1st overall Team k...

 

American basketball player (born 1976) Bonzi WellsWells with the Rockets in February 2008Georgia Tech Yellow JacketsPositionAssistant coachLeagueACCPersonal informationBorn (1976-09-28) September 28, 1976 (age 47)Muncie, Indiana, U.S.NationalityAmericanListed height6 ft 5 in (1.96 m)Listed weight210 lb (95 kg)Career informationHigh schoolMuncie Central (Muncie, Indiana)CollegeBall State (1994–1998)NBA draft1998: 1st round, 11th overall pickSelected by the Detro...

 

15th-century Roman Catholic martyrs SaintsMartyrs of OtrantoRelics of the Martyrs of OtrantoMartyrsBornUnknownDied14 August 1480Otranto, ItalyVenerated inCatholic ChurchBeatified14 December 1771 by Pope Clement XIVCanonized12 May 2013, Saint Peter's Square, Vatican City, by Pope FrancisMajor shrineCathedral of OtrantoFeast14 AugustPatronageOtrantoPersecuted Christians The Martyrs of Otranto, also known as Saints Antonio Primaldo and his Companions (Italian: I Santi Antonio Primaldo e com...

District of Karnataka, India District in Karnataka, IndiaUttara Kannada districtDistrictClockwise from top-left:Sathodi Fallsin Kanur, Murudeshwar Temple, Kali River Bridge at Karwar, Om Beach at Gokarna, Madhukesvara Temple at BanavasiNickname: Kashmir of KarnatakaCoordinates: 14°36′N 74°42′E / 14.6°N 74.7°E / 14.6; 74.7Country IndiaStateKarnatakaDivisionKitturu KarnatakaRegionMalenadu & KaravaliEstablished1 November 1956TalukasKarwar, Ankola, Ku...

 

Собрание фамильных гербов, означающих отличия благородных родов обширной Российской Империи: частно-снятое с печатей и приведенное в алфавитный порядок Данных о состоянии нет Автор(ы) Князев, Анисим Титович Издатель Барсуков, Николай Платонович Дата написания 1786 Перво...

 

Welsh singer and guitarist This biography of a living person needs additional citations for verification. Please help by adding reliable sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately from the article and its talk page, especially if potentially libelous.Find sources: Matthew Tuck – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (December 2022) (Learn how and when to remove this template ...

Google Developers information and code (RDS) Not to be confused with Google Code Search. Google DevelopersType of siteSoftware development websiteAvailable inAll languagesOwnerGoogleURLdevelopers.google.comLaunchedMarch 17, 2005; 18 years ago (2005-03-17) (as Google Code)Current statusActive Google Developers (previously Google Code) is Google's site for software development tools and platforms[update], application programming interfaces (APIs), and technic...

 

The city's administrative body for rugby league Auckland Rugby LeagueFounded1909[1]Formerly namedAuckland Rugby League Control Board[1]ResponsibilityAucklandHeadquartersRugby League House, 17-19 Beasley Ave, Penrose, Auckland 1061[2]Key peopleRebecca Russell (Chief Executive)CompetitionsFox Memorial Premiership Fox Memorial Championship Women's PremiershipWebsiteaucklandleague.co.nzAs of 9 March 2022 The Auckland Rugby League[3] (ARL) is the governing body for ...

 

Community college in Raymond, Mississippi, U.S. This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Hinds Community College – news · newspapers · books · scholar...

Mubadala Silicon Valley Classic 2018Singolare Sport Tennis Vincitore Mihaela Buzărnescu Finalista Maria Sakkarī Punteggio 6-1, 6-0 Tornei Singolare Singolare (q)   Doppio Doppio 2017 2019 Voce principale: Mubadala Silicon Valley Classic 2018. Madison Keys era la detentrice del titolo, ma si è ritirata prima dell'inizio del torneo. In finale Mihaela Buzărnescu ha battuto Maria Sakkarī con il punteggio di 6-1, 6-0. Indice 1 Teste di serie 2 Qualificate 2.1 Lucky loser 3 Wildcard 4 Tab...

 

Zoo in Central Melaka, Melaka, Malaysia Malacca Zoo2°16′40″N 102°18′6″E / 2.27778°N 102.30167°E / 2.27778; 102.30167Date opened196313 August 1987 (to public)LocationAyer Keroh, Malacca, MalaysiaLand area54 acres (22 ha)No. of animals554[1]No. of species215MembershipsISO 9001:2000, SEAZA[2]Websitewww.zoomelaka.gov.my Malacca Zoo, officially the Malacca Zoo and Night Safari, is a 54-acre (22 ha) zoological park located beside Lebuh A...

 

London Underground station Hatton Cross Hatton CrossLocation of Hatton Cross in Greater LondonLocationHattonLocal authorityLondon Borough of HillingdonManaged byLondon UndergroundNumber of platforms2Fare zone5 and 6London Underground annual entry and exit2018 3.16 million[1]2019 3.24 million[2]2020 1.56 million[3]2021 1.41 million[4]2022 2.63 million[5]Railway companiesOriginal companyLondon Transport Executive (GLC)Key dates19 July 1975Station opened a...

This article is about the 1998 film. For チャンバ, chanbara, see samurai film. 1998 filmSamurai FictionDVD coverDirected byHiroyuki NakanoWritten byHiroyuki NakanoHiroshi SaitoStarringTomoyasu HoteiMorio KazamaMitsuru FukikoshiCinematographyYujiro YajimaMusic byTomoyasu HoteiDistributed byPony CanyonRelease date 27 October 1998 (1998-10-27) Running time111 min.LanguageJapanese Samurai Fiction (SF サムライ・フィクション, Esu Efu Samurai Fikushon) is a 1998 comedy-...

 

Questa voce sull'argomento pallanuotisti è solo un abbozzo. Contribuisci a migliorarla secondo le convenzioni di Wikipedia. Ernst Endl Nazionalità  Austria Pallanuoto Carriera Nazionale Austria 1 I due numeri indicano le presenze e le reti segnate, per le sole partite di campionato.Il simbolo → indica un trasferimento in prestito. Statistiche aggiornate al 22 febbraio 2023 Modifica dati su Wikidata · Manuale Ernst Gustav Endl (Linz, 25 dicembre 1929 – 13 maggio 2000)...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!