14 мая1650 зрабіўся прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж года атрымаў капланскія пасвячэнні. У кастрычніку1650 увайшоў у біскупскі суд.
Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў салдацкі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад ваенна-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу і Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасля смерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.