Павел Аляксандравіч Гальшанскі

Павел Аляксандравіч Гальшанскі
Герб
біскуп луцкі
10 верасня 1507 — 15 сакавіка 1536
Папярэднік Войцех Радзівіл
Пераемнік Ежы Хвальчэўскі[d]
біскуп віленскі
з 15 сакавіка 1536
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Ян з княжатаў літоўскіх
Пераемнік Валяр’ян Пратасевіч-Шышкоўскі

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1490[1] ці каля 1485
Смерць 4 верасня 1555[2]
Пахаванне
Дынастыя Гальшанскія[3]
Бацька Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі[5]
Маці Соф’я Судзімонтаўна[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Аляксандравіч Гальшанскі (каля 14901555) — прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Аляксандра Гальшанскага і Сафіі з Судзімонтаў, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду.

Біяграфія

Біскуп Павел Гальшанскі забараняе вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту зайсці ў кальвінскі збор у Вільні. Януар Сухадольскі, 1848

У 1504 годзе вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе выявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Прэлат-архідыякан касцёла св. Станіслава ў Вільні. З 1507 года[7] — біскуп луцкі. У 1512 годзе прысутнічаў на Пятым Латэранскім саборы[7]. Выхавацель будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. З 1536 года — біскуп віленскі.

Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі і маці атрымаў у спадчыну вялікую частку родавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў вялікаму князю.

Надмагілле Паўла Гальшанскага. Фотаздымак пачатку XX стагоддзя

Пахаваны ў віленскім Кафедральным саборы. Надмагілле створана ў майстэрні Падавана прыкладна каля 1550 года[8][9].

Партрэт

У Літоўскім мастацкім музеі захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыццёвай выявай Паўла Гальшанскага[10]. У 2001 годзе быў прыведзены шэраг аргументаў на карысць таго, што партрэт мае насамрэч пазнейшае паходжанне, а намаляваны на ім жамойцкі біскуп XVII стагоддзя Казімір Пац[11].

Зноскі

  1. Paweł Holszański // NUKAT — 2002.
  2. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 104.
  3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 103–104.
  4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 103.
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 102.
  6. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 102, 103.
  7. а б Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 103
  8. Матушакайте, М., Скульптурные надгробия Литвы XVI—XVII вв. : автореферат … кандидата искусствоведения / М. Матушакайте ; Академия наук Литовской ССР, Институт истории. Вильнюс : [Институт истории], 1970, с. 12-13
  9. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 227
  10. http://www.ldm.lt/Naujausiosparodos/Krikscionybes_vadovas2.en.htm Архівавана 14 студзеня 2006.
  11. Kristina Sabaliauskaitė. The Portrait of Bishop Povilas Alšėniškis: New Premises for Its Identification and Attribution. Annuals of the Lithuanian Catholic Academy of Sciences, Vol. XIX, 2001. (Кароткі змест па-англійску Архівавана 11 чэрвеня 2008.).

Літаратура

  • Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!