Тытулярны біскуп ларыменскі і біскуп інфлянцкі з 1794 года. У 1795 годзе шукаў у Пецярбургу падтрымкі і, пэўна, спрычыніўся да загаду Кацярыны II пра далучэнне Віленскай дыяцэзіі да Інфлянцкай (сядзіба ў Вільні). Пасля аднаўлення Віленскай дыяцэзіі ў новых межах — біскуп віленскі з 9 жніўня 1798 года.
Шмат зрабіў для развіцця адукацыі і дабрачыннасці ў краі.