Іван Вішнявецкі (1490, Вішнявец — 1543) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Заснавальнік старэйшай галіны роду Вішнявецкіх[15].
Валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні. Трымаў Эйшышскае, Варнянскае (абодва з 1533), Прапойскае, Чачэрскае (з 1536), Канеўскае і Чаркаскае (з 1541) староствы.
Сын Міхаіла Збаражскага і невядомай з Палубінскіх. Меў брата Аляксандра, заснавальніка малодшай галіны роду. Вызнаваў праваслаўе.
Разам з бацькам і братам у 1512 разбіў крымска-татарскую арду пад Лапушнай.
Першы раз ажаніўся з Анастасіяй, дачкой Сямёна Алізаровіча, другі — з Магдаленай Бранковіч. Меў сыноў Змітра, Жыгімонта, Андрэя і Канстанціна, а таксама дачку Кацярыну.