Уласны герб
Вішнявецкія , Карыбут-Вішнявецкія — старажытны вялікалітоўскі княжацкі род[ 1] герба «Карыбут », галіна князёў Збаражскіх , якія, у сваю чаргу, былі галіной князёў Нясвіцкіх (руск.) ( бел. з Валыні . У мужчынскай лініі згас у 40-х гадах XVIII стагоддзя. Вішнявецкім належалі вялізныя зямельныя ўладанні на тэрыторыі Украіны і Беларусі.
Пісаліся таксама князямі Карыбут-Вішнявецкімі па меркаваным паходжанні Нясвіцкіх ад князя ноўгарад-северскага Змітра Карыбута Альгердавіча , сына вялікага князя літоўскага Альгерда [ 1] ; у цяперашні час няма адзінага меркавання пра тое, дакладная ці гэтая генеалагічная легенда[ 2] . У 1644 Мікалай Казімір Шэмет (руск.) ( бел. , які служыў у Вішнявецкіх, склаў іх першы радавод .
Меркаваны праўнук Змітра Карыбута, Васіль, меў сына Міхайлу Васілевіча Збаражскага (? — пасля 1516 ), які і стаў родапачынальнікам князёў Вішнявецкіх. Ён валодаў Вішнявецкім замкам у Крамянецкім павеце на Валыні, адсюль прозвішча. Ад сыноў Міхайлы, Івана і Аляксандра, народжаных у розных шлюбах, адбыліся дзве лініі князёў Вішнявецкіх, з якіх другая спынілася на польскім каралі Міхале (пам. 1673), а першая — на князі Міхале Сервацы , гетмане літоўскім (пам. 1744).
У 16 ст. Вішнявецкія падзяліліся на дзве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага , чачэрскага і варнянскага князя Івана Міхайлавіча) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра Міхайлавіча). Першая лінія згасла ў 1744, другая — у 1673 годзе.
Выбітныя асобы
Першая лінія
Змітро (Дзмітрый) Іванавіч (?-1563 ), дзяржаўца ванячыцкі (з 1547 ), староста чаркаскі (з 1551 ).
Канстанцін Іванавіч (?-1574 ), брат Змітра Іванавіча, староста жытомірскі. Удзельнік Люблінскага сейму (1569 ).
Канстанцін Канстанцінавіч (1564 —1641 ), ваявода белзскі (1636 ) і рускі (1638 ), староста чаркаскі і крамянецкі.
Януш Антоні (1678 —1741 ), староста пінскі, падчашы літоўскі (1697 ), маршалак надворны літоўскі (1699 ), кашталян віленскі (1702 —1703 ), ваявода віленскі (1704 ), кракаўскі (1706 ), кашталян кракаўскі (1726 ).
Міхаіл Сервацы (1680 —1744 ), брат Януша Антонія. Маршалак канфедэрацыі (1700 ), гетман польны літоўскі (1702 —03 , 1707 —35 ), гетман вялікі літоўскі (1703 —07 , з 1735 ), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі (з 1720 ), рэгіментар войска ВКЛ (1730 ), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі.
Другая лінія
Генеалагічнае дрэва князёў Вішнявецкіх
Міхаіл Васілевіч Вішнявецкі (руск.) ( бел. (†пасля 1516 ), намеснік брацлаўскі
(1501 -1507 )
~ 1. NN (пляменніца Фядоры (Соф'і) Рагатынскай, жонкі Мікалая Радзівіла Старога )
├─>Іван (†каля 1542 ), каралеўскі дваранін 1522 , дзяржаўца маёнткаў эйшышскі , варнянскі , чачэрскі і прапойскі
│ ~ 1. (пасля 1516 ) Настасся Алізаравічоўна (†каля 1536 ), дачка
│ │ Сямёна Алізаравіча ; ×2 [каля 1538] Магдалена Дэспат (†пасля 1570)
│ ├─>Кацярына (†пасля 1580 ), жонка (пасля 1539) Рыгора Хадкевіча ,
│ │ кашталяна віленскага і гетмана вялікага літоўскага
│ ├─>Змітро "Байда" (†1563 ); дзяржаўца ванячыцкі,
│ │ староста брацлаўскі , вінніцкі , чаркаскі
│ │ і канеўскі
│ ├─>Андрэй (†1584), кашталян валынскі 1568 , брацлаўскі 1572 ,
│ │ ваявода валынскі 1576 , староста любецкі і
│ │ лоеўскі
│ │ ~ 1.(пасля 1563 ) Яўфімія Вярбіцкая (*каля 1539 †1589 )
│ │ ├─>Ганна (†каля 1595 ), жонка (пасля 1581) Мікалая Сапегі ,
│ │ │ ваяводы віцебскага (†1599 )
│ │ ├─>Аляксандра (†пасля 1612 ), ×1 [каля 1580 ; развялася каля 1605 ] кн. Юрый
│ │ │ Чартарыйскі, староста луцкі (*каля 1550 †1626 (1632 ?)); ×2 Ян
│ │ │ Лагадоўскі, кашталян валынскі
│ │ ├─>Соф'я Ганна (*1569 †1619 ), ×1 [пасля 1593] Ян Пац ,
│ │ │ ваявода менскі (†1610 ); ×2 Крыштаф Вацлаў Шэмет,
│ │ │ староста расейнскі
│ │ └─>Гальшка (Эльжбета) Яўфімія (*1569 †1596 ), жонка (×1584) князя
│ │ Мікалая Крыштафа Радзівіла "Сіроткі" ,
│ │ ваяводы віленскага
│ │ і вялікага маршалка літоўскага (*1549 †1616 )
│ ├─>Канстанцін (†1574 ), каралеўскі дваранін 1570 ,
│ │ староста жытомірскі
│ │ ~Ганна Эльжбета з Альхоўца Свяршчоўна (†1582 )
│ │ ├─>Канстанцін (руск.) ( бел. (*1564 †1641 );
│ │ │ ваявода белзскі 1636 , рускі 1638 ,
│ │ │ староста чаркаскі і камянецкі ; ×1 Ганна Загароўская; ×2 1603 Уршуля (укр.) ( бел.
│ │ │ Мнішак (польск.) ( бел. ; ×3 [1626/1628] Кацярына Карнякт (дачка Канстанціна Карнякта )
│ │ │ (†ok. 1635); ×4 Крысціна (укр.) ( бел. Струсь (укр.) ( бел. (†пасля 1647), дачка Мікалая Струся (укр.) ( бел. ,
│ │ │ старосты галіцкага
│ │ │ ~Ганна Загароўская
│ │ │ ├─>Януш (*1598 †1636 ), канюшы вялікі каронны 1633 , староста
│ │ │ │ крамянецкі ;
│ │ │ │ ~ Кацярына Яўгенія Тышкевіч (×1627 ) (†пасля
│ │ │ │ │1642 ); (1°-v. Ян Ракоўскі , ваявода віцебскі ; 3°-v.
│ │ │ │ │Аляксандр Людвік Радзівіл ,
│ │ │ │ │вялікі маршалак літоўскі )
│ │ │ │ ├─>Дымітр Ежы (*1631 †1682 ),
│ │ │ │ │ стражнік польны каронны (польск.) ( бел. 1658 , ваявода белзскі 1660 ,
│ │ │ │ │ гетман польны каронны 1667 , вялікі гетман каронны 1676 ,
│ │ │ │ │ ваявода кракаўскі 1678 , кашталян
│ │ │ │ │ кракаўскі 1680 , староста белацаркоўскі ,
│ │ │ │ │ камянецкі , салескі , струмілоўскі , драгімскі і любамльскі ; ×1
│ │ │ │ │ Марыяна Замойская (†1668 ); ×2 [1671] Тэафіла Людвіка (руск.) ( бел.
│ │ │ │ │ Заслаўская (†1709); (2°-v. Юзаф Караль Любамірскі (руск.) ( бел. ,
│ │ │ │ │ маршалак вялікі каронны (руск.) ( бел. )
│ │ │ │ │ ~Марыянна Замойская
│ │ │ │ │ ├─>Яўгенія Катарына (з першага; †пасля 1681); × [1667]
│ │ │ │ │ │ Станіслаў Канецпольскі (англ.) ( бел. ,
│ │ │ │ │ │ кашталян кракаўскі (†1682 )
│ │ │ │ │ └─>Соф'я (*1655 †1681 ), ×
│ │ │ │ │ Вацлаў Ляшчынскі ,
│ │ │ │ │ ваявода падляшскі (†1688 )
│ │ │ │ └─>Канстанцін Крыштаф Вішнявецкі (руск.) ( бел. (*1633
│ │ │ │ †1686 ), ваявода падляшскі 1673 ,
│ │ │ │ брацлаўскі 1677 , белзскі
│ │ │ │ 1678 ; ×1 Уршуля Тэрэза Мнішак (польск.) ( бел. (†1668 ); ×2 Ганна
│ │ │ │ Хадароўская (†1711 )
│ │ │ │ ~Ганна Хадароўская (†1711 )
│ │ │ │ ├─>Францішка (†пасля 1690 ); × (1688 ) Казімір Тарла (польск.) ( бел. ,
│ │ │ │ │ староста гошчынскі (†1690 )
│ │ │ │ ├─>Януш Антоні (*1678 †1741 );
│ │ │ │ │ падчашы літоўскі 1697 ,
│ │ │ │ │ маршалак надворны літоўскі 1699 , кашталян віленскі
│ │ │ │ │ 1702 -1703 , кракаўскі 1726 ,
│ │ │ │ │ ваявода віленскі 1704 ,
│ │ │ │ │ кракаўскі 1706 , староста пінскі ;
│ │ │ │ │ ~ Тэафіла Ляшчынская (×1704 ),(1°-v. Філіп Канашэўскі, староста
│ │ │ │ │ │ конінскі ) (*1680 †1757 )
│ │ │ │ │ └─>Францішка Уршуля (*1705 †1753), жонка (1725 )
│ │ │ │ │ Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі ,
│ │ │ │ │ ваяводы віленскага
│ │ │ │ │ і вялікага гетмана літоўскага (*1702
│ │ │ │ │ †1762 )
│ │ │ │ └─>Міхал Сервацы (*1680 †1744 );
│ │ │ │ гетман польны літоўскі 1702 і 1707 , кашталян віленскі
│ │ │ │ 1703 , гетман вялікі літоўскі 1703 -1707 i 1735 ,
│ │ │ │ ваявода віленскі 1706 -1707
│ │ │ │ і 1735 , вялікі канцлер літоўскі 1720 ; ×1 (1695 ) Кацярына Дольская
│ │ │ │ (†1725 ); ×2 (1725 ) Магдалена Чартарыйская (†1728 );
│ │ │ │ ×3 (1730 ) Тэкля Ружа Радзівіл (польск.) ( бел. (*1703 †1747 ); (1°-v.
│ │ │ │ Якуб Генрык Флемінг , вялікі канюшы літоўскі ;
│ │ │ │ 3°-v. Міхал Антоні Сапега , ваявода падляшскі )
│ │ │ │ ~Кацярына Дольская
│ │ │ │ ├─>Ганна (*1700 †1732 ); × (1721 )
│ │ │ │ │ Юзаф Агінскі , ваявода троцкі
│ │ │ │ │ (*каля 1693 †1736 )
│ │ │ │ └─>Эльжбета (*1701 †1770 ); × (1722 ) Міхаіл Здзіслаў Замойскі (руск.) ( бел. , ваявода смаленскі (†1735 )
│ │ │ ├─>Марыяна (з першага; †1624 ); × (1620 ) Якуб Сабескі (руск.) ( бел. , кашталян кракаўскі (†1646 )
│ │ │ ├─>Гелена (з першага); × Станіслаў Варшыцкі (польск.) ( бел. , ваявода мазавецкі
│ │ │ ├─>Ежы (з другога; †1641 ); староста камянецкі 1637 ; × (1639 )
│ │ │ │ Ефрасіння Яўлалія Тарноўская (польск.) ( бел. (†1645 ); (2°-v. Геранім Радзяёўскі (руск.) ( бел. ,
│ │ │ │ падканцлер каронны (польск.) ( бел. )
│ │ │ │ ~
│ │ │ │ └─>Канстанцыя (†1669 ); × (пасля 1656 ) Самуіл Ляшчынскі (руск.) ( бел. , староста
│ │ │ │ луцкі (*1637 †1676 )
│ │ │ ├─>Аляксандр (з другога; †1638 /1639 ); ротмістр каралеўскі,
│ │ │ │ староста чаркаскі 1638
│ │ │ └─>Тэафіла (з другога); × Пётр Вармяк, кашталян войніцкі
│ │ ├─>Аляксандра (†p. 1582 ); × Мікалай Радзівіл ,
│ │ │ ваявода новагародскі (*1546 †1589 )
│ │ └─>Ганна ; × [1591/1593] Ян Замойскі (руск.) ( бел. , кашталян хелмскі і стражнік каронны (польск.) ( бел. (†1619 )
│ ├─>Міхал (руск.) ( бел. (з першага; †1552 )
│ └─>Аляксандра (з другога); × Іван Шымковіч, маршалак гаспадарскі
├─>Фёдар (Федзька) (з першага; †1549 ); дзяржаўца сцяпанскі; × (да 1530 ) Багдана
│ кн. Гальшанская Дубровіцкая ; ×2 кн. Марыя Пуцяцянка (†1554 /1561 )
├─>Фёдар (з першага; †1533 ); дзяржаўца чачэрскі і дзяржаўца прапойскі 1524 ; ×1 NN (†да
│ 1523 ); ×2 [да 1533 ] Настасся кн. Жылінская (†p. 1535)
└─>Аляксандр (з другога; †1555 ); староста рэчыцкі ; × (да 1529 )
Кацярына Скаруцянка (†пасля 1568)
~
├─>Міхаіл (руск.) ( бел. (*1529 †1584 ); кашталян брацлаўскі 1580 ,
│ кіеўскі 1580 , староста чаркаскі , канеўскі ,
│ любецкі і лоеўскі ; × Гальшка Зяновіч (†да 1594 )
│ ~
│ ├─>Аляксандр (†1594 ); староста чаркаскі , канеўскі ,
│ │ корсунскі , любецкі і лоеўскі ;
│ ├─>Міхаіл Міхайлавіч (укр.) ( бел. (†1616); староста оўруцкі ; × [да 1603] Раіна Магілянка (руск.) ( бел.
│ │ (†1619 ), дачка Іераміі Магілы (руск.) ( бел. ,
│ │ гаспадара малдаўскага (руск.) ( бел.
│ │ ~
│ │ └─>Іерамія Міхал (*1612 †20 верасня 1651 );
│ │ ваявода рускі 1646 , староста пшамыскі ,
│ │ пшаснышскі , новатаржскі , гадзяцкі i
│ │ канеўскі ; × (1639 )
│ │ Грызельда Канстанцыя (укр.) ( бел. (*Замасць 27 красавіка
│ │ 1623 †Замасць 17 красавіка 1672 )
│ │ ~
│ │ ├─>Міхал (*31 мая 1640 †
│ │ │ 10 лістапада 1673 ); кароль польскі 1669 -1673 ; ×
│ │ │ (27 лютага 1670 )
│ │ │ Элеанора Марыя Жазэфа Габсбург (*31 мая 1653
│ │ │ †17 лістапада 1697 ); (2°-v. Карл V, герцаг Латарынгіі (руск.) ( бел. )
│ │ └─>Ганна ; × (1638 ) Збігнеў Фірлей (руск.) ( бел. , староста
│ │ люблінскі (*1613 †1649 )
│ ├─>Ежы (†1618 ); кашталян кіеўскі 1609 ; × Тэадора Чапліц (польск.) ( бел.
│ ├─>Марына ; × Фёдар кн. Друцкі-Горскі , стольнік полацкі
│ └─>Соф'я (†po 1612 ); × (да 1595 )
│ Ян Яўстах Тышкевіч Лагойскі ,
│ ваявода берасцейскі (†1631 )
├─>Максім (†1565 )
├─>Аляксандр (*1543 †1577 ); каралеўскі дваранін 1570 ; × (да 1566 )
│ Аляксандра Капусцянка (†каля 1603 )
│ ~
│ ├─>Адам (†1622 ); × (да 1601 ) Аляксандра
│ │ Хадкевіч (†да 1630 )
│ │ ~
│ │ └─>Крысціна (†1654 ); ×1 Мікалай Ела Малінскі; ×2 [пасля 1631] Пётр
│ │ Даніловіч (руск.) ( бел. , крайчы вялікі каронны (укр.) ( бел. (†1645 )
│ └─>Ева (†1617 /1618 ); × [да 1594 (1593?)] Пётр Збаражскі
│ (†1603 /1604 )
└─>Стэфанія ; × Лукаш Кужанецкі, староста острскі
Маёнткі
Па радаводным паданні, брат Васіля, Солтан, заснаваў Вішнявец (руск.) ( бел. (цяпер Вышнівэць — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскай вобласці Украіны). Тут да гэтага часу захавалася праваслаўная царква , пабудаваная Вішнявецкімі да пераходу ў каталіцызм. Акрамя гэтага мястэчка і многіх іншых маёнткаў на Валыні, Літве і ў Кіеўскай вобласці, князям Вішнявецкім належалі яшчэ шырокія землі на левым беразе Дняпра з Лубнамі і Ромнамі . Міхаіл Грушэўскі пісаў, што гэтая латыфундыя Вішнявецкіх (т. зв. Вішнявеччына ) была самай вялікай «не толькі на Украіне і ў Польшчы, але, магчыма, і ва ўсёй Еўропе». Па ініцыятыве князя Іераміі Вішнявецкага атрымалі Магдэбургскае права і гарадскі статус Лубны , Палтава , Пыратын . Гэтыя валоданні польскі навуковец Аляксандр Ябланоўскі (руск.) ( бел. лічыў нават не латыфундыяй, а асобнай Задняпроўскай дзяржавай.
Сярод іншых замкаў і палацаў Вішнявецкіх замкі ў Лубнах , Старым Аляксінцы (руск.) ( бел. , Чорным Востраве (руск.) ( бел. і палац у Чайчынцах (укр.) ( бел. .
На тэрыторыі сучаснай Беларусі Вішнявецкім належалі ў тым ліку Брагін , Столін , Целяханы [ 1] .
Зноскі
↑ а б в Вишневецкие // Биографический справочник. — Мн. : «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.
↑ Цікава, што паводле сучасных генетычных даследаванняў роднасныя Карыбут-Вішнявецкім князі Карыбут-Варанецкія з’яўляюцца чыстакроўнымі Рурыкавічамі . Калі Варанецкі і Вішнявецкія сапраўды аднаго кораня (як традыцыйна лічыцца), то Міхал Карыбут не быў нашчадкам Карыбута, а быў адзіным Рурыкавічам, што калі-небудзь займалі польскі прастол.
Літаратура
Спасылкі
Згаслыя Існыя