Ян Згерскі

Ян Мікалай Згерскі
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
14-ы Біскуп-суфраган віленскі
2 студзеня 1696 — 1710
Папярэднік Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Пераемнік Мацей Юзаф Анцута
3-і Сакратар вялікі літоўскі
1698 — 1704
Папярэднік Вінцэнт Станіслаў Валовіч
Пераемнік Павел Францішак Сапега
10-ы Смаленскі біскуп
25 студзеня 1706 — 1710
Папярэднік Астафій Катовіч
Пераемнік Аляксандр Мікалай Гараін
28-ы Жамойцкі біскуп
21 ліпеня 1710 — 6 снежня 1713
Папярэднік Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Пераемнік Павел Францішак Сапега

Нараджэнне 19 мая 1653(1653-05-19)
Смерць 6 снежня 1713(1713-12-06) (60 гадоў)
Месца пахавання
Род Згерскія[d]
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Мікалай Згерскі (польск.: Jan Mikołaj Zgierski; 19 мая 1653 — 6 снежня 1713)[1] — вялікалітоўскі рымска-каталіцкі дзеяч. Біскуп-суфраган віленскі з 1696, біскуп смаленскі з 1706, біскуп жамойцкі з 1710. Падчас феадальнай вайны 1697—1702 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім намагаўся прымірыць варагуючыя бакі.

Біяграфія

Належыць да герба «Дамброва»[2]. Рукапакладзены (пасвячоны) у сан святара 14 красавіка 1681 года[3].

Спачатку быў святаром у Наваградку і Вільні.

У 1698—1704 гадах займаў пасаду вялікага духоўнага сакратара літоўскага.

2 студзеня 1696 рукапаложаны ў біскупа-суфрагана віленскага. Адначасова быў рукапакладзены ў тытулярнага біскупа Мартыропаля (Martyropolis)[4].

Быў членам Алькеніцкай канфедэрацыі ў 1700 годзе (у Алькеніках) падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў[5].

Быў удзельнікам Агульнай Рады ў Варшаве ў 1710 годзе.

Падчас феадальнай (грамадзянскай) вайны ў ВКЛ 1696—1702 гадоў выступаў пасярэднікам і прыхільнікам мірнага рашэння канфлікту.

У 1706—1710 гадах — біскуп смаленскі, з 21 ліпння 1710 года па 6 снежня 1713 года — біскуп жамойцкі[1].

Пахаваны ў Архікафедральным саборы Святога Станіслава (Вільнюс)[6]

Зноскі

  1. а б Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 343.
  2. Herbarz polski Kaspra Niesieckiego S.J., t. I, Lipsk 1846, s. 62.
  3. Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 259
  4. Bishop Jan Zgierski †
  5. [Postanowienie generalne stanów W. X. Litewskiego wieczne y nigdy nienaruszone, na zieździe walnym woiewództw y powiatów. Pospolitym ruszeniem pod Olkinikami uchwalone […] 1700], rkps Biblioteki Kórnickiej 00404, [b.n.s]
  6. Krzysztof Rafał Prokop, Nekropolie biskupie w nowożytnej Rzeczypospolitej (XVI—XVIII w.), Kraków-Warszawa 2020, s. 144.

Літаратура

  • Piotr Nitecki, Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999. Słownik biograficzny, Instytut Wydawniczy «Pax», Warszawa 2000.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!