Рэферэндар вялікі літоўскі

Рэферэндары вялікія літоўскія (лац.: referendarius - "той хто дае справаздачу", "рэфэры") — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Штодзённа ў каралеўскім палацы, ад раніцы пасля імшы і да абеду, а пасля абеду да вячэры выслухоўвалі скаргі прыватных асоб і паведамлялі іх змест (перакладалі) канцлеру (а той даводзіў іх да караля і вялікага князя), паведамлялі пастановы манарха на пададзеныя просьбы і скаргі. Паводле функцыі павінны былі несупынна знаходзіцца пры каралі, даваць яму парады як быць "справядлівым".

У Польшчы ўрады свецкага і духоўнага рэферэндара ўведзены ў 1507 годзе. У Вялікім Княстве Літоўскім духоўны і свецкі рэферэндары вядомы адпаведна з 1539 і 1575 гадоў. У 1633 годзе духоўны рэфэрэндар атрымаў права ўдзельнічаць ў паседжаннях Сената з правам дарадчага голасу. У 1635 годзе ўраўнаваны ў правах з каронным духоўным рэферэндарам, засядаў у каралеўскім рэляцыйным судзе, дзе разглядаліся інфлянцкія і курляндскія справы.

У гэты час у ВКЛ заснаваны рэфэрэндарскі суд (ажыццяўляўся духоўным рэферэндарам аднаасобна) як найвышэйшы даменіяльны суд караля. Разглядаў скаргі сялян каралеўскіх уладанняў (каралеўшчын) ВКЛ на старостаў і дзяржаўцаў. Найвышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй для рэферэндарскага суда быў задворны асэсарскі (каралеўскі) суд.

У 1540—1570-я гады ўрад рэферэндара існаваў і ў Падляшскім ваяводстве.

Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (духоўных)

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія рэферэндары літоўскія
1586 3 лістапада
1598
Мікалай Карызна
(Mikołaj Koryzna)
Памёр
1599 1615 Яўстах Валовіч
(Eustachy Wołłowicz)
Паступіў на літоўскага падканцлера
4 красавіка
1615
1618 Станіслаў Кішка
(Stanisław Kiszka)
Паступіў на жамойцкага біскупа
24 ліпеня
1620
1630 Мельхіёр Эляшэвіч-Гейш
(Melchior Eliaszowicz-Gieysz)
Паступіў на жамойцкага біскупа
1630 10 лютага
1631
Ян Караль Белазор
(Jan Karol Białłozor)
Памёр
18 сакавіка
1631
1641 Марцыян Трызна
(Marcjan Tryzna)
Паступіў на літоўскага падканцлера
30 жніўня
1641
красавік
1649
Францішак Ісайкоўскі
(Franciszek Isajkowski)
Паступіў на смаленскага біскупа
6 мая
1649
21 красавіка
1656
Ян Караль Даўгяла
(Jan Karol Dowgiałło)
Паступіў на віленскага біскупа
1656 1656 Юрый Станіслаў Валовіч
(Jerzy Stanisław Wołłowicz)
Памёр
1657 сакавік
1659
Аляксандр Казімір Сапега
(Aleksander Kazimierz Sapieha)
Паступіў на жамойцкага біскупа
6 красавіка
1659
1670 Юрый Невяроўскі
(Jerzy Niewiarowski)
Памёр
1670 жнівень
1673
Валерыян Станіслаў Юдзіцкі
(Walerian Stanisław Judycki)
Памёр
1674 1687 Яўстах Катовіч
(Eustachy Kotowicz)
Паступіў на смаленскага біскупа
2 мая
1687
1695 Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
(Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein)
Паступіў на жамойцкага біскупа
1695 1701 Аляксандр Выгоўскі
(Aleksander Wyhowski)
Паступіў на луцкага біскупа
4 ліпеня
1703
4 лістапада
1705
Канстанцін Феліцыян Шаняўскі
(Konstanty Felicjan Szaniawski)
Паступіў на куяўскага біскупа
4 снежня
1705
1710 Мацей Юзаф Анцута
(Maciej Józef Ancuta)
Паступіў на віленскага суфрагана
1710 16 мая
1737
Ежы Казімір Анцута
(Jerzy Kazimierz Ancuta)
Памёр
8 ліпеня
1737
4 снежня
1754
Юзаф Станіслаў Сапега
(Józef Stanisław Sapieha)
Памёр
14 снежня
1754
люты
1762
Ігнацы Якуб Масальскі
(Ignacy Jakub Massalski)
Паступіў на віленскага біскупа
15 лютага
1762
24 ліпеня
1774
Аляксандр Гараін
(Aleksander Horain)
Памёр
8 жніўня
1774
май
1787
Павел Ксаверый Бжастоўскі
(Paweł Ksawery Brzostowski)
Адмовіўся ад пасады
8 мая
1787
1791 Гуга Калантай
(Hugo Kołłątaj)
Паступіў на кароннага падканцлера
19 мая
1791
1794 Андрэй Валовіч
(Andrzej Wołowicz)
Адмовіўся ад пасады
1794 1795 Ігнацы Валовіч
(Ignacy Wołłowicz)
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (свецкіх)

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія рэферэндары літоўскія
? 1589 Габрыэль Война
(Gabriel Woyna)
Паступіў на літоўскага падканцлера
29 красавіка
1589
1610 Багдан Храптовіч
(Bogdan Chreptowicz)
Памёр
10 жніўня
1610
15 чэрвеня
1625
Аляксандр Гасеўскі
(Aleksander Gosiewski)
Паступіў на смаленскага ваяводу
15 чэрвеня
1625
25 лістапада
1626
Мікалай Завіша
(Mikołaj Zawisza)
Паступіў на віцебскага кашталяна
1626 1630 Стэфан Пац
(Stefan Pac)
Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
16 красавіка
1630
1630 Ян Друцкі-Сакалінскі
(Jan Drucki-Sokoliński)
Памёр
20 ліпеня
1630
1638 Крыштаф Дамінік Абрынскі
(Krzysztof Dominik Obrynski)
Паступіў на смаленскага кашталяна
1638 24 мая
1639
Крыштаф Гасеўскі
(Krzysztof Gosiewski)
Паступіў на смаленскага ваяводу
1639 27 мая
1650
Станіслаў Нарушэвіч
(Stanisław Naruszewicz)
Памёр
11 чэрвеня
1650
1681 Цыпрыян Павел Бжастоўскі
(Cyprian Paweł Brzostowski)
Паступіў на троцкага кашталяна
1681 15 чэрвеня
1705
Ян Уладзіслаў Бжастоўскі
(Jan Władysław Brzostowski)
Сын папярэдняга.
Паступіў на троцкага кашталяна
15 чэрвеня
1705
1709 Стэфан Ян Слізень
(Stefan Jan Ślizień)
Памёр
1706 1709 Ян Фрыдэрык Сапега
(Jan Fryderyk Sapieha)
Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
28 кастрычніка
1709
1727 Вінцэнт Пётр Валовіч
(Wincenty Piotr Wołłowicz)
Адмовіўся ад пасады
26 красавіка
1727
27 снежня
1750
Дамінік Марцін Валовіч
(Dominik Marcin Wołłowicz)
Памёр
7 чэрвеня
1752
1764 Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі
(Antoni Tadeusz Przezdziecki)
Паступіў на літоўскага падканцлера
10 снежня
1764
1771 Гервазы Людвік Аскерка
(Gerwazy Ludwik Oskierka)
Памёр
21 лістапада
1771
24 красавіка
1773
Андрэй Агінскі
(Andrzej Ignacy Ogiński)
Паступіў на вялікага літоўскага сакратара
24 красавіка
1773
23 мая
1781
Фрыдэрык Юзаф Машынскі
(Fryderyk Józef Moszyński)
Паступіў на вялікага літоўскага сакратара
23 мая
1781
1795 Вінцэнт Тышкевіч
(Wincenty Tyszkiewicz)
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!