Мікалай Завіша (каля 1585 — 1639) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэферэндар свецкі вялікі літоўскі (1625—1626), кашталян віцебскі (з 1626).
Біяграфія
З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Яна і Анастасіі з Трызнаў.
5 сакавіка 1621 як прадстаўнік караля ў Віцебску загадаў чальцам мескага магістрату і некаторым мяшчанам з'явіцца 7 сакавіка ў ратушу на суд у сувязі з бунтам 3 сакавіка і іншымі выпадкамі непадпарадкавання ўладыку Язафату Кунцэвічу і духавенству. Аднак спроба прыцягнуць віцебскіх мяшчан да суду скончылася новым мяцяжом[1].
Сям'я
Другая жонка — Альжбета Радзівіл (1592—1627), дачка Станіслава Радзівіла. Пакінуў толькі дачок[2], з якіх Людвіка была адной з першых менскіх бернардынак[3].
Зноскі
Літаратура
Мікалай Завіша — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|