Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

VEC (БТР)

VEC
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

VEC, або Cavalry Exploration Vehicleбронетранспарцёр, створаны на базе BMR іспанскай кампаніяй ENASA-Pegaso (цяпер Santa Bárbara Sistemas).

Гісторыя

Пастаўкі машын у войскі пачаліся ў 1980 годзе.

Узброеныя сілы Іспаніі сталі выкарыстоўваць бранявік для замежных місій у Босніі, Косава, Іраку і Ліване[1].

У 1994 годзе была праведзена мадэрнізацыя: узмацненне брані для супрацьстаяння зброі калібрам да 14,5 мм, зніжэнне цеплавой сігнатуры машыны і ўстаноўка супрацьвыбуховай сістэмы. У мадэрнізаваным VEC-M1 арыгінальны рухавік замянілі на новы Scania і абсталявалі новай тармазной сістэмай.

Апісанне

Ад свайго папярэдніка BMR бронетранспарцёр VEC захаваў большасць механічных кампанентаў, але з іншай формай корпуса, унутранай кампаноўкай і кандыцыянаваннем. Месца кіроўцы размяшчалася спераду злева. У цэнтры была прыбудавана двухмесная вежа. Рухавік быў пакінуты ззаду.

Машына ўзброена 25-мм аўтаматычнай гарматай M242 Bushmaster і 7,62-мм кулямётам МG-3С.

ТТХ

  • Умяшчальнасць: 5 чалавек.
  • Колавая база: 6x6.
  • Вага: 13 700 кг.
  • Вышыня: 2,51 м
  • Максімальная хуткасць па дарозе: 90 км/г.

Аператары

  •  Іспанія: 340 адзінак за ўвесь час, на 2009 год — 135 адзінак[2][3]

Крыніцы

  1. VEC- VEHÍCULO BLINDADO DE EXPLORACIÓN DE CABALLERÍA
  2. Fórmula TodoTerreno. Los TT del Ejército(нявызн.) (pdf). LUIKE Iberoamericana de Revistas (mayo de 2005). Праверана 10 de enero de 2009.
  3. Infodefensa.com. Defensa comprará antes de finales de año vehículos contra minas para el exterior y sustituirá los BMR a medio plazo(нявызн.). IDSolutions, S.L.. Архівавана з першакрыніцы 25 de febrero de 2009. Праверана 10 de enero de 2009.

Спасылкі

  • gdsbs.com, página oficial del fabricante (en español)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya