LAV II — другое пакаленне сямейства канадскіх лёгкіх браніраваных машын (LAV) з колавай формулай 8×8, працяг развіцця Armored Vehicle General Purpose (LAV I).
Сямейства прадстаўлена наступнымі ўзорамі:
- LAV-25. Бранявік быў распрацаваны для Корпуса марской пяхоты ЗША кампаніяй General Motors Diesel. Паступіў на ўзбраенне ў 1983 годзе[1]. Баявое хрышчэнне машына атрымала падчас уварвання ў Панаму ў 1989 годзе. У далейшым яна выкарыстоўвалася ў войнах у Персідскім заліве, у Іраку і ў Афганістане[2].
- Bison. Створаны на базе LAV-25. Увесь працэс распрацоўкі Bison заняў усяго сем дзён[3]. Бранявік адрозніваецца больш высокім дахам, адсутнасцю вежавага кольца, размяшчэннем камандзірскай вежкі за кіроўцам і ўбудаваннем сістэмы мацавання на рэйкі ў грузапасажырскім адсеку для хуткай змены спецыфічнага абсталявання. Кіроўца сядзіць у пярэдняй левай частцы баявога аддзялення. Камандзір мае некалькі прыпаднятую пазіцыю непасрэдна за кіроўцам з доступам да ўласнага люка і ўстаноўленага кулямёта. Рухавік знаходзіцца справа ад баявога аддзялення.
- Coyote. На ўзбраенні з 1996 года. Выкарыстоўваецца ў ролі лёгкай разведвальнай машыны[4][5], хоць першапачаткова планаваўся як трэніровачная машына для экіпажаў сярэдніх танкаў[6]. Узбраенне — гармата M242 Bushmaster калібра 25×137 мм і два кулямёты агульнага прызначэння C6 калібра 7,62×51 мм[4]. Абсталяваны рухавіком Detroit Diesel. Можа развіваць хуткасць да 100 км/г[7].
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
4 × 4 | |
---|
6 × 6 | |
---|
8 × 8 | |
---|
10 × 10 | |
---|