Барс-8 — лёгкі тактычны бронеаўтамабіль украінскай карпарацыі «Богдан».
Быў упершыню прадстаўлены 4 красавіка 2015 года на палігоне вучэбнага цэнтра Нацыянальнай гвардыі ў вёсцы Наві Пэтрыўці[3][4]. Мадэль распрацавана на аснове канструкцыі створанага ў канцы 2014 года браневіка «Барс» з улікам патрабаванняў Міністэрства абароны Украіны — на больш магутным шасі[5] пікапа Dodge Ram, з павялічаным аб’ёмам кузава і грузападымальнасцю[6].
Дызайн распрацавала кіеўская дызайнерская фірма DIGITEC Visual Engineering[7].
У лютым 2019 года «Барс-8» завяршыў дзяржаўныя выпрабаванні[8] і ў чэрвені афіцыйна прыняты на ўзбраенне Узброеных Сіл Украіны[9].
Бронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы машыны, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне. Экіпаж складаецца з двух чалавек (кіроўцы і камандзіра машыны), у дэсантным аддзяленні прадугледжана магчымасць перавозкі грузаў або да васьмі пяхотнікаў ў поўным абмундзіраванні.
Бронеаўтамабіль абсталяваны турбадызельным рухавіком Cummins Turbo Diesel магутнасцю 385 к. с. і японскай каробкай перадач Aisin[9].
Машына мае абарону ўзроўню STANAG 4569 Level 2.
У даху дэсантнага аддзялення маецца люк і прадугледжана магчымасць усталявання ўзбраення — 7,62 мм кулямёт ПК[10], 12,7 мм кулямёт НСВ-12,7[10], аўтаматычны гранатамёт або баявы модуль. Акрамя таго, на даху бронемашыны ўстаноўлены шэсць 81-мм дымавых гранатамётаў «Туча»[10][11].
«Барс-8» можа выпускацца ў некалькіх варыянтах выканання.