FNSS Pars — сямейства турэцкіх шматмэтавых баявых браніраваных машын.
Машыны распрацаваны і вырабляюцца амерыкана-турэцкім ваенна-прамысловым кансорцыум FNSS. Афіцыйна бранявік быў прадэманстраваны ў 2005 годзе.
Шасі бронемашыны мае колавую формулу 8 × 8. Існуюць больш цяжкія і больш лёгкія варыянты такой машыны, напрыклад, 6 × 6, 4 × 4 і 10 × 10. Перавозіць да 11 чалавек.
Базавая мадыфікацыя абсталёўваецца 12,7-мм кулямётам, у іншых версіях — 25-мм аўтаматычнай гарматай M242 і спараным 7,62-мм кулямётам[1].
Браніраванне забяспечвае абарону ад 14,5-мм бранябойных куль у лабавой праекцыі і кругавую абарону ад 7,62-мм бранябойных боепрыпасаў, а таксама ад падрываў на мінах эквівалентам 6 кг трацілу пад корпусам і 8 кг пад колам.
Рухавік магутнасцю 524 к. с. забяспечвае максімальную хуткасць да 100 км/г па шашы і 8 км/г на плаву.