M1117 Armored Security Vehicle — бронетранспарцёр, паўнапрывадная браняваная машына, прынятая на ўзбраенне ЗША ў 1999 годзе. Вырабляецца для ваеннай паліцыі фірмай Cadillac Gage.
Узбраенне складаецца з 40-мм гранатамёта Mk.19, 12,7-мм кулямёта M2HB і дадатковага кулямёта M240 калібра 7,62 мм. Яно знаходзіцца ў аднамеснай вежы, якая круціцца на 360° і забяспечвае вуглавое ўзвышэнне 45°. Бронеаўтамабіль абсталяваны дзённым і начным прыцэламі.
Машына масай 15 тон забяспечвае абарону экіпажа ад лёгкага стралковага агню і самаробных выбуховых прылад. V-вобразнае дно вытрымлівае падрыў міны 5,4 кг у трацілавым эквіваленце.
M1117 могуць выконваць шырокі спектр задач. Іх можна выкарыстоўваць як машыны разведкі, БМП, камандна-штабныя і рамонтна-эвакуацыйныя машыны. Асноўныя задачы зводзяцца да аперацый ваеннай паліцыі, абароне канвояў, баявому назіранні і лазернаму цэлеўказанню.
БТР выкарыстоўваецца Афганістанам[2], Балгарыяй[3], Калумбіяй[4], Грэцыяй[5], Косава[6], ЗША[7] і Украінай[8].