Эн (фр.: Ain) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь — Рона-Альпы. Парадкавы нумар 1. Адміністрацыйны цэнтр — Бурк-ан-Брэс. Насельніцтва 515 тыс. чалавек (48-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 5762 км2. Дэпартамент размешчаны ў міжрэччы Роны і Соны, на паўднёвых адгор'ях Юрскіх гор.
Дэпартамент уключае 4 акругі, 43 кантона і 419 камун.
Эн — адзін з першых дэпартаментаў, створаных у час Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Узнік на тэрыторыі былых правінцый Брэс, Бюжэ, Домбр і Жэз. Назва паходзіць ад ракі Эн.