Об (фр.: Aube) — дэпартамент на паўночным усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Шампань — Ардэны. Парадкавы нумар 10. Адміністрацыйны цэнтр — Труа. Насельніцтва 292 тыс. чалавек (74-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 года).
Геаграфія
Плошча тэрыторыі 6004 км². Багатая вапняком глеба рэгіёна выдатна падыходзіць для вінаробства.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 33 кантона і 433 камуны.
Гісторыя
Об — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утворанных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 года. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Шампань.