Рона (фр.: Rhône) — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Рона — Альпы. Парадкавы нумар 69. Адміністрацыйны цэнтр — Ліён. Насельніцтва 1,579 млн чалавек (4-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 3249 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Рона, Сона.
Дэпартамент уключае 2 акругі, 54 кантона і 293 камуны.
Рона была ўтворана ў 1793 г. пасля падзелу на дзве часткі дэпартамента Рона і Луара.