Аверон (фр.: Aveyron) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі. Парадкавы нумар 12. Адміністрацыйны цэнтр — Радэз. Насельніцтва — 263,8 тыс. чалавек (78-е месца сярод дэпартаментаў, даныя на 1999 г.).
Плошча тэрыторыі — 8735 км². Дэпартамент размешчаны ў гарыстай мясцовасці, найвышэйшы пункт — вяршыня Майэб’ё (1469 м).
Дэпартамент уключае 3 акругі, 46 кантонаў і 304 камуны.
Аверон — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г.