Верхнія Пірэнеі (фр.: Hautes-Pyrénées) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі. Парадкавы нумар — 65. Адміністрацыйны цэнтр — Тарб. Насельніцтва — 222,4 тыс. чалавек (84-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 4464 км². Галоўным чынам гэта гарыстая мясцовасць.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 34 кантона і 474 камуны.
Верхнія Пірэнеі — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Гіень. Гістарычна гэтыя землі ўваходзілі ў склад графства Бігора, якое потым увайшло ў Гасконь. У XVI ст. частка каралеўства Наварра, далучанага да Францыі дзякуючы Генрыху IV.
Гарады
У Сеціве
|
---|
Кантынентальная Францыя | | |
---|
Заморскія дэпартаменты |
- маюць статут аднадэпартаментнага рэгіёна
|
---|
Заморскія супольнасці | |
---|