Фобас (спадарожнік Марса)

Фобас
спадарожнік Марса
Першаадкрывальнік Асаф Хол[1]
Дата адкрыцця 18 жніўня 1877[2]
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 9 377,1 км
Эксцэнтрысітэт 0,0151
Перыяд абарачэння 0,3189 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 10,66 ± 0,02 exagram[3]
Шчыльнасць 1,876 gram per cubic centimetre

Фобас (грэч. φόβος — страх; адсюль: фобія) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Адкрыты ў 1877 годзе амерыканскім астраномам А. Холам.

Размешчаны на адлегласці 2,77 радыуса Марса ад цэнтра планеты. Робіць адзін абарот за 7 гадзін 39 хвілін 14 секунд, што хутчэй за абарот Марса вакол уласнай восі. У выніку на марсіянскім небе Фобас узыходзіць на захадзе і заходзіць на ўсходзе.

Перыяд абароту вакол сваёй восі — супадае з арбітальным, г.зн. Фобас павернуты да Марса адным бокам.

Памеры Фобаса — 26,6×22,2×18,6 км, сярэдні радыус — 9377,2 км. Плошча паверхні — каля 6100 км2. Паверхня пакрытая кратэрамі.

Фобас

У 1988 годзе да Марса і яго спадарожнікаў накіроўваліся дзве савецкія аўтаматычныя міжпланетныя станцыі «Фобас». Чарговая экспедыцыя намечаная на 2009 год у рамках праграмы Расійскага касмічнага агенцтва была адкладзена на лістапад 2011 года.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!