Кідонія — рэгіён у паўночным паўшар'і Марса, дзе знаходзіцца шэраг «сталовых гор» (узгоркаў з плоскім верхам і стромкімі схіламі). Быў названы ў гонар старажытнагрэчаскагаполісаКідонія, які размяшчаўся на паўночна-заходнім узбярэжжы Крыта.
Твар Марса
У Кідоніі знаходзіцца «Марсіянскі сфінкс» — утварэнне на паверхні Марса, выветраны ўзгорак, які на першых фатаграфіях са станцыі «Вікінг-1» выглядала падобным на велізарную каменную статую чалавекападобнага твару. Нярэдка ўказвалі і на нейкія «піраміды», размешчаныя недалёка ад «сфінкса». Гэтыя фатаграфіі прывялі да нараджэння вялізнай колькасці газетных «качак», фантастычных і псеўданавуковых плётак.
Пазней, пры больш дэталёвым фатаграфаванні, праведзеным станцыяй «Mars Global Surveyor», выявілася, што чалавекападобенства было ілюзіяй, выкліканай гульнёй святла і ценю, а таксама нізкім распазнаваннем здымачнай камеры апарата. «Піраміды» ж з'яўляюцца звычайнымі скаламі.