Кратар Гейла (англ.: Gale crater) — ударны кратар на Марсе, названы ў гонар Уолтэра Фрэдэрыка Гейла, астранома-аматара, які назіраў Марс у канцы XIX стагоддзя і апісаў наяўнасць каналаў на чырвонай планеце. Яго дыяметр каля 154 км і ён мае каардынаты 5.4°S 137,8°E. Геалагічны ўзрост кратара складае прыкладна ад 3,5 да 3,8 мільярдаў гадоў.
Асаблівасці
Незвычайнай асаблівасцю кратара Гейл з'яўляецца велізарны насып вакол цэнтральнага піка. Аб'ект складаецца са слаістага матэрыялу, вышынёй 5,5 км над паўночным дном кратара і 4,5 км над паўднёвым дном — ледзь вышэй паўднёвага беражка самога кратара, які, магчыма, быў закладзены на працягу прыблізна 2 мільярдаў гадоў. Паходжанне гэтага ўзвышэння не вядома, але даследаванні паказваюць, што гэта рэшткі эрозііасадкавых пластоў, якія калісьці запаўнялі кратар цалкам, магчыма, першапачаткова нанесены на дне возера. Аднак маюць месца дыскусіі наконт гэтага. Назіранні за слаістымі адкладамі магчымыя з верхняй часткі насыпа, што наводзіць на думку пра эолавыя працэсы, але паходжанне пластоў ніжняй часткі застаецца неадназначным.
Даследаванні
6 жніўня2012 года ў раён кратара паспяхова здзейсніў пасадку марсаходCuriosityМарсіянскай Навуковай Лабараторыі. Тэлеметрыя была атрымана ў 9:31 (мінскі час). Ужо праз пяць хвілін атрыманы першыя чорна-белыя здымкі, на адным з якіх бачна цень самога марсахода на марсіянскім грунце.