«Футура́ма» (англ.: Futurama) — амерыканскі сатырычны мультсерыял, створаны на студзіі «20th Century Fox» Мэтам Гроўнінгам і Дэвідам Коўэнам (David X. Cohen), аўтарамі мультсерыяла «Сімпсаны».
У бальшыні серыяў дзеянне серыяла праходзіць у Нью-Нью-Ёрк Сіці ў 3000 годзе (гэта значыць, у далёкай будучыні). Выкарыстоўванне будучага часу дазваляе аўтарам шоу уносіць у яго ідэі і падзеі з папулярнай фантастыкі 20 стагоддзя.
«Футурама» атрымала прызнанне крытыкаў і была намінавана на 17 прэмій «Эні», выйграўшы дзевяць з іх, і 14 намінацый на прэмію «Эмі», выйграўшы шэсць[1].
Сюжэт
Мультсерыял расказвае аб 20-гадовым разносчыку піцы Фраі, які выпадкова трапіў у крыягенную камеру і замарозіўся на 1000 гадоў. Так ён трапляе ў будучыню, дзе знаходзіць сабе новых сяброў і ўладкоўваецца кур’ерам на працу ў кампанію «Міжпланетны экспрэс».
Персанажы
На сённяшні час выйшлі ў пракат наступныя паўнаметражныя фільмы:
- «Футурама: Вялікая справа Бендэра» («Futurama: Bender’s Big Score») — у продажы ў ЗША 27 лістапада 2007
- «Футурама: Звер з мільярдам спінаў» («Futurama: The Beast with a Billion Backs») — 24 чэрвеня 2008
- «Футурама: Гульня Бендэра» («Futurama: Bender’s Game») — 3 лістапада 2008 года
- «Футурама: У дзікую зялёную далечыню» («Futurama: Into the Wild Green Yonder») — 23 лютага 2009 года
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Futurama (нявызн.). Emmys.com. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2024. Праверана 4 лістапада 2024.
Спасылкі