Знаходзіцца паміж сузор’ямі Андрамеды, Рыб, Авена і Персея. Найбольш ярскія зоркі 3,0 і 4,0 візуальнай зорнай велічыні; 15 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і знаходзіцца адна з самых блізкіх і найбольш даследаваных галактык — аб’ект Месье M33.
Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей. З тэрыторыі Беларусі відаць летам, увосень і зімой.