α Ari — Хамаль — жоўты гігант, спектральны клас K2, мае дыяметр у 2 разы больш, чым Сонца. Назва паходзіць ад арабскага слова «авечка».
β Ari — Шэратан — велічыня 2,27, спектар A5. Гэта падвойная спектральная зорка з перыядам 107 гадоў. Назва паходзіць ад арабскага «аль шарат», што азначае «знак».
Падвойныя зоркі
γ Ari — пара белых зорак велічынёй 4.8, адна ад адной злёгку адрозніваюцца ў малым тэлескопе.
λ Ari — шырокая падвойная белая зорка, можна назіраць у простым тэлескопе.
π Ari — блакітна-белая зорка. Паводле некаторых крыніц дзве зоркі не маюць фізічнай сувязі, а з’яўляюцца толькі аптычнай парай.
Галактыкі
NGC 772 — спіральная галактыка цікавай формы — мае толькі адзін спіральны рукаў.