Сузор’е вядомае са старажытных часоў. Магчыма, першапачаткова «блізнятамі» называліся блізкія і візуальна падобныя адна да адной зоркі Кастар і Палукс. Грэкі лічылі, што сузор’е на неба змясцілі блізняты Дыяскуры Кастар і Палукс (асноўная версія; існуюць і іншыя). Сузор’е ўключана ў каталог зорнага небаКлаўдзія Пталамея «Альмагест». У літаратуры XVI стагоддзя на рускай мове, напрыклад, у «Совещании божественных дел», сузор’е называлася «близнецъ»[2].