Яшчарка (лац.: Lacerta) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Знаходзіцца ў Млечным шляху. Набольш яркая зорка 3,8 візуальнай зорнай велічыні; 35 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. З тэрыторыі Беларусі відаць круглы год.