Новы агульны каталог туманнасцей і зорных скопішчаў (англ.: New General Catalogue of Nebulaes and Star Clusters; азначэнне аб’ектаў NGC; сустракалася транслітарацыя азначэння НГК) — каталог аб’ектаў далёкага космасу.
Гэта адзін з найбольшых неспецыялізаваных каталогаў, бо змяшчае ў сабе ўсе тыпы аб’ектаў далёкага космасу (галактыкі, туманнасці, зорныя скопішчы), і найбольш вядомы ў аматарскай астраноміі каталог.