Сцяг Украіны (укр.: прапор України) — сцяг, складзены з дзвюх аднолькавых па памеры жоўтай і сіняй палос, з суадносінамі даўжыні і шырыні 2:3. Традыцыйна завецца жоўта-блакітны сцяг, хоць на сучасным варыянце жоўтая паласа знаходзіцца ўнізе.
Сучасны сіне-жоўты сцяг упершыню быў публічна зафіксаваны 25 чэрвеня1848 года ў Львове, які украінцыКаралеўства Галіцыі і Ладамерыі вывесілі над мэрыяй Львова як нацыянальны сцяг. Пасля гэтага выпадку сіне-жоўты сцяг стаў усё больш папулярным сярод украінцаў, а пасля рэвалюцыі 1905 года ён пачаў выкарыстоўвацца і ў Прыдняпроўскай Украіне.
У 1938—1939 гадах сіне-жоўты сцяг быў сцягам Карпацкай Украіны, а ў 1941 годзе Украінскай дзяржавы.
Пазней, у савецкія часы, сіне-жоўты сцяг выкарыстоўваўся ў падполлі, яго выкарыстанне ў СССР каралася пазбаўленнем волі на два гады.
У 1991 годзе, пасля развалу СССР, гэты сцяг дэ-факта выкарыстоўваўся як дзяржаўны сцяг незалежнай Украіны. 18 верасня 1991 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны законна прысвоіў жоўта-блакітнаму сцягу статус афіцыйнага сцяга краіны. 23 жніўня ва Украіне штогод адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга.
Сучасны дзяржаўны сцяг Украіны павінен мець адносіны вышыні да шырыні 2:3 і дзве паласы аднолькавай шырыні. Сцягі флоту маюць такія ж адносіны па памеры (2:3). Калі сцяг размешчаны вертыкальна, спачатку ідзе сіняя паласа, а затым жоўтая.
Гісторыя
Эпоха вызваленчых змаганняў
Варыянт сцяга перыяду Украінскай Народнай Рэспублікі (1917)
Сцяг Далёкаўсходняй Украінскай Рэспублікі (1917—1922)
Сцяг Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі (1918—1919)
Сцяг Кубанскай Народнай Рэспублікі (1918—1920)
Сцяг Лемкаўска-Русінскай рэспублікі (1918—1920)
Савецкая эпоха
Украінская Народная Рэспубліка Саветаў (1917—1918)