Сцяг Славакіі

Сцяг Славацкай Рэспублікі
Зацверджаны 3 верасня 1992
Прапорцыя 2:3
Камп’ютарны
дызайн
Гарызантальны бела-сіне-чырвоны трыкалор у суадносінах 2:3, з гербам Славакіі бліжэй да дрэўка

Дзяржа́ўны сцяг Слава́цкай Рэспу́блікі (славацк.: Štátna vlajka Slovenskej republiky), сцяг Слава́кіі (славацк.: Vlajka Slovenska) — сцяг-трыкалор, зацверджаны 1 верасня 1992 г. і ўпершыню ўзняты 3 верасня 1992 г. (менавіта гэту дату прынята вызнаваць за дату зацвярджэння), які складаецца з трох гарызантальных палос панславісцкіх колераў: верхняя паласа белая, сярэдняя — сіняя, ніжняя — чырвоная. З мэтай адрознення сцяга ад сцягоў іншых славянскіх краін на яго нанесены нацыянальны герб Славакіі: неагатычны шчыт знаходзіцца бліжэй да дрэўка ад цэнтра сцяга, цалкам перасякаючы сярэднюю паласу і крыху заходзячы на верхнюю і ніжнюю палосы. Бакі сцяга Славакіі суадносяцца між сабою як 2:3. Гэты жа сцяг памерамі 1,5 м на 1 м з'яўляецца суднаходным у дачыненні да славацкага воднага транспарту. Сцяг Славацкай Рэспублікі з'яўляецца адным з чатырох дзяржаўных сімвалаў Славацкай Рэспублікі.

З 1 мая 2004 г. разам са сцягам Славакіі вывешваецца сцяг Еўропы.

Кампазіцыя

Закон № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г. вызначае кампазіцыю сцяга Славацкай Рэспублікі:

" Дзяржаўны сцяг Славацкай Рэспублікі (далей — дзяржаўны сцяг) складаецца з трох гарызантальных палос — белай, сіняй і чырвонай, аднолькавай шырыні, якія адпаведна знаходзяцца адна пад адной. На пярэдняй (бліжняй да дрэўка) частцы дзяржаўнага сцяга знаходзіцца дзяржаўны герб. Дзяржаўны герб на дзяржаўным сцягу знаходзіцца на аднолькавай адлегласці ад верхняга, пярэдняга (бліжняга да дрэўка) і ніжняга пружкоў дзяржаўнага сцяга, а яго вышыня роўная палове вышыні дзяржаўнага сцяга. На стыку шчыта з любым колерам, акрамя белага, знаходзіцца белая мяжа, шырыня якой складае адну сотую частку даўжыні дзяржаўнага сцяга. У дзяржаўным гербе на дзяржаўным сцягу не ўжываюцца лініі абрысоўкі. Суадносіны бакоў дзяржаўнага сцяга складаюць 2:3.
"

Шчыт апісваецца як «срэбраны двайны крыж на чырвоным фоне, які стаіць на цэнтральным піку з групы трох блакітных гор».

Той жа закон апісвае графічную будову сцяга і канкрэтна вызначае колеры (белы, сіні і чырвоны) наступным чынам[2][3]:

Кампазіцыя сцяга Славакіі.
Колер Белы Сіні Чырвоны
HTML #FFFFFF #254AA5 #ED1C24
RGB 255, 255, 255 37, 74, 165 237, 28, 36
Pantone White 186C 286C
CMYK 0-0-0-0 78-55-0-35 0-88-85-7

Гісторыя

Да здабыцця незалежнасці Чэхаславакіяй

Сучасны герб Венгрыі
Сучасны герб Венгрыі
Вокладка першага статута славацкай маціцы (1863)
Вокладка першага статута славацкай маціцы (1863)
Сучасны герб Славакіі
Сучасны герб Славакіі
Сучасны герб Венгрыі Вокладка першага статута славацкай маціцы (1863) Сучасны герб Славакіі

Шасціканцавы крыж на дзяржаўных сімвалах Славакіі і Венгрыі мае візантыйскае паходжанне: кароль Бела III (11711196) атрымліваў адукацыю пры двары імператара ў Канстанцінопалі і быў першым чалавекам, які выкарыстаў гэты крыж у якасці сімвала тэрыторый Каралеўства Венгрыя. З XVI ст. шасціканцавы крыж на трох гарах стаў сімвалам Верхняй Венгрыі і паступова — славакаў, якія складалі большасць насельніцтва ў тым рэгіёне[4][5]. Гэты сімвал таксама прысутнічае на сучасным гербе Венгрыі, чыя зялёна-бела-чырвоныя колеры ўтвараюць і сучасны дзяржаўны сцяг гэтай краіны.

Сцяг добраахвотнікаў славацкага рэвалюцыйнага руху 1848 г.

Славакі вырашылі ўжываць для свайго нацыянальнага сцяга панславісцкія колеры на Славянскім кангрэсе ў Празе ў 1848 г. Першае публічнае выкарыстанне сцяга адбылося падчас рэвалюцыйных падзей 18 верасня 1848 г., прычым канкрэтны парадак колераў не вызначаўся — той жа, які прысутнічае цяпер, стаў выкарыстоўвацца з 1868 г.

Забаронены венгерскімі ўладамі сцяг працягваў выкарыстоўвацца ў славацкіх дыяспарах у Злучаных Штатах Амерыкі[6]. Навукова-культурная асацыяцыя славацкая маціца, заснаваная ў 1863 г. з мэтамі спрыяння вывучэнню, развіццю і пашырэнню славацкай мовы, была першай славацкай арганізацыяй, якая абрала сваім сімвалам шасціканцавы крыж на трох гарах, прычым сімвал гэты быў выкананы ў панславісцкіх колерах — белым, сінім і чырвоным.

Чэхаславакія і Першая Славацкая Рэспубліка

Славацкі ўзвод № 535 падчас Варшаўскага паўстання 1944 г.

У выніку Першай сусветнай вайны адбыўся распад Аўстра-Венгрыі, падчас якога славакі разам з чэхамі ўтварылі ў 1918 г. сумесную дзяржаву — Чэхаславакію. Першапачаткова Чэхаславакія прыняла ў якасці дзяржаўнага сцяга бела-чырвоны сцяг, які фактычна паўтараў сцяг Польшчы. Славацкія белы, сіні і чырвоны колеры былі дазволены ўладамі Чэхаславакіі ў якасці афіцыйных сімвалаў славацкай нацыі 28 лютага 1919 г. у выніку прыняцця закона № 1007/1919[7]. 30 сакавіка 1920 г. сцяг Чэхаславакіі быў дапоўнены на бліжнім да дрэўка баку сінім трохвугольнікам, які сімвалізаваў славакаў у супольнай чэшска-славацкай дзяржаве[8].

19 лістапада 1938 г. Славакія абвясціла аўтаномію, у тым ліку ў межах анексаваных Трэцім Рэйхам і Каралеўствам Венгрыя Судэцкай вобласці і Паўднёвай Славакіі адпаведна. 14 сакавіка 1939 г. гэта аўтаномія прыняла дэкларацыю незалежнасці — так з'явілася Першая Славацкая Рэспубліка. Бела-сіне-чырвоны трыкалор быў прыняты ў якасці афіцыйнага сцяга як у аўтаноміі, гэтак і ў незалежнай краіне. Дзяржаўныя сімвалы новаўтворанай краіны былі вызначаны ў законе ад 23 чэрвеня 1939 г.:

" § 3. (1) Дзяржаўны сцяг складаецца з трох паралельных палос у наступным парадку: белая, блакітная (парыжскі лазурак), чырвоная (цёмная кінавар). (2) Памеры кожнай часткі сцяга знаходзяцца ў дадатку D да гэтага закона.
"

Пасля Другой сусветнай вайны Першая Славацкая Рэспубліка, якая падчас канфлікту была саюзнікам Трэцяга Рэйха, знікла. Была адноўлена Чэхаславакія з колішнім дзяржаўным сцягам — бела-чырвоным з сінім трохвугольнікам ля дрэўка. Да Аксамітнай рэвалюцыі Славакія так і не атрымала асобны сцяг, нягледзячы на федэралізацыю Чэхаславакіі ў 1969 г.

1 сакавіка 1990 г. Нацыянальная Рада Славакіі прыняла бела-сіне-чырвоны сцяг-трыкалор (з гарызантальным размяшчэннем палос) у якасці дзяржаўнага сімвала Славацкай Рэспублікі ў складзе Чэхаславацкай Федэрацыі, а Чэшская Рэспубліка абвясціла афіцыйным сцягам бела-чырвоны бікалор (з гарызантальным размяшчэннем палос), які фактычна быў ідэнтычны сцягу Польшчы. Зрэшты, славацкі сцяг выкарыстоўваўся фактычна амаль выключна славацкімі нацыяналістамі, а ў масавым жа ўжытку дамінаваў агульны для дзвюх федэральных рэспублік сцяг Чэхаславакіі.

Пасля атрымання абедзвюма рэспублікамі незалежнасці Чэшская Рэспубліка працягвала выкарыстоўваць у якасці дзяржаўнага сцяга сцяг Чэхаславакіі, прычым абсалютна без змен, нягледзячы на тое, што гэта парушала «Закон аб падзеле Чэхаславакіі» 1992 г., які прама забараняў выкарыстанне сімвалаў Чэхаславакіі і вытворных ад іх[10].

Сучасная Славацкая Рэспубліка

Сцягі Славакіі побач са сцягамі Еўропы перад будынкам Нацыянальнай Рады Славакіі.

Сучасны сцяг Славакіі быў зацверджаны ў Канстытуцыі 1 верасня 1992 г. у артыкуле № 9 § 2, прычым гэта папярэднічала падзелу Чэхаславакіі[11]. Артыкул зацвердзіў трыкалор панславісцкіх колераў з дадаваннем на яго дзяржаўнага герба, каб сцяг адрозніваўся знешне ад сцяга Расіі[8].

Гэты сцяг быў упершыню ўзняты 3 верасня 1992 г. у 20:22 па мясцовым часе над Браціслаўскім Градам[8]. Менавіта гэту дату прынята лічыць датай афіцыйнага зацвярджэння сцяга Славакіі. Дакладныя параметры дзяржаўнага сцяга былі вызначаны ў Законе № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г.[1]

Сучасны дызайн шчыта запазычаны з тыповай гатычнай пячаткі сярэдзіны XIV ст. і сімвалізуе павагу славакаў да сваёй гісторыі. Шчыт выкананы ў трох славянскіх колерах, і на ім на чырвоным фоне прысутнічаюць срэбраны патрыяршы (шасціканцавы) крыж, які стаіць на вяршыні сярэдняй гары з групы трох блакітных гор. Тры гары сімвалізуюць Татру, Фатру і Матру (Матра зараз знаходзіцца на тэрыторыі Венгрыі)[12].

Выкарыстанне сцяга

Выкарыстанне ў Славакіі

Закон № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г. рэгламентуе выкарыстанне сцяга над будынкамі дзяржаўных органаў, узброеных сіл, паліцыі, пажарнай службы, органаў рэгіянальнай і муніцыпальнай улады[1]. Гэты жа закон забараняе выкарыстанне забруджанага ці пашкоджанага сцяга.

Таксама дзяржаўны сцяг паўсюдна выкарыстоўваецца ў наступныя святочныя дні[1][13]:

У дадатак да гэтых штогадовых свят, закон прадугледжвае ўздыманне дзяржаўных сцягоў па просьбе Міністэрства ўнутраных спраў Славакіі ў выпадку нацыянальна значных мерапрыемстваў, як, напрыклад, візіты замежных лідараў. Муніцыпалітэтам рэкамендуецца выкарыстоўваць дзяржаўныя сцягі падчас правядзення лакальных свят і фестываляў[1].

У выпадках нацыянальнай жалобы сцягі спускаюцца да паловы даўжыні дрэўка[1].

Сцяг флоту Славакіі

Законы № 435/2000 ад 30 кастрычніка 2000 г. і № 220/2001 ад 18 мая 2001 г. Міністэрства транспарту, пошты і тэлекамунікацый Славакіі вызначаюць суднаходны сцяг Славакіі як Дзяржаўны сцяг Славацкай Рэспублікі памерамі 1,5 м на 1 м[14][15]. Па дадзеных на 1 студзеня 2007 г. марскі славацкі гандлёвы флот складаўся з 330 суднаў[16]. Так як Славакія не мае выхаду да мора, Узброеныя Сілы Славацкай Рэспублікі не маюць у сваім складзе ваенна-марскога флоту[17].

Сумеснае выкарыстанне з іншымі сцягамі

Сцяг Славакіі разам са сцягам старога горада Кошыцаў.

Параграф № 8 Закона № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г. рэгламентуе выкарыстанне Дзяржаўнага сцяга Славацкай Рэспублікі сумесна з адным і болей іншымі сцягамі на тэрыторыі Славацкай Рэспублікі[1]:

  • Калі адначасова выкарыстоўваюцца два сцягі, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца злева адносна назіральніка;
  • Калі адначасова выкарыстоўваецца няцотная колькасць сцягоў, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца пасярэдзіне;
  • Калі адначасова выкарыстоўваецца цотная колькасць сцягоў, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца злева ад сярэдзіны адносна назіральніка.

З 1 мая 2004 г. сцяг Еўропы стаў выкарыстоўвацца сумесна са сцягам Славакіі. Рэкамендацыі Міністэрства ўнутраных спраў Славакіі маюць наступныя пажаданні[18]:

  • Калі адначасова выкарыстоўваюцца толькі сцягі Славакіі і Еўропы, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца злева адносна назіральніка;
  • Калі разам са сцягамі Славакіі і Еўропы выкарыстоўваюцца іншыя сцягі, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца злева ад сярэдзіны адносна назіральніка (калі колькасць сцягоў цотная), а сцяг Еўропы мусіць знаходзіцца справа ад серыі іншых сцягоў адносна назіральніка;
  • Калі разам са сцягамі Славакіі і Еўропы выкарыстоўваюцца сцягі славацкіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца пасярэдзіне, сцяг Еўропы — злева адносна назіральніка, сцяг славацкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі — справа адносна назіральніка.

Гэтыя рэкамендацыі таксама рэгламентуюць іншыя, больш складаныя, выпадкі сумеснага выкарыстання сцяга Славакіі з іншымі сцягамі.

Варыянты і варыяцыі

Вертыкальны сцяг

Вертыкальны сцяг Славакіі можа мець разнастайныя прапорцыі. Зрэшты, даўжыня сцяга не павінна перавышаць яго шырыню больш, чым у тры разы. Адлегласць паміж гербам і бакамі сцяга мусіць захоўваць прапарцыянальныя суадносіны, блізкія да арыгінала сцяга[8].

Сцягі для яхтаў, зарэгістраваных у іншых краінах

Уладальнікі яхтаў, зарэгістраваных у іншых краінах, побач са сцягам краіны рэгістрацыі судна могуць выкарыстоўваць адмысловыя славацкія сцягі ў выглядзе трохвугольнікаў, два бакі якіх мусяць быць роўнымі, а бок, які прымацоўваецца да фала, мусіць быць карацейшым за іншыя два. Даўжыні кароткага і доўгіх бакоў суадносяцца як 2:3. Сіні сцяг (з залачэннем па краях) мае выяву дзяржаўнага герба (з залачэннем па краях). Такім чынам грамадзяне Славакіі могуць пазначаць сваю дзяржаўную прыналежнасць на яхтах, зарэгістраваных у іншых краінах, без парушэння марскога заканадаўства[19].

Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі

Штандар Прэзідэнта Першай Славацкай Рэспублікі (1939—1945).
Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі (з 1993 г.).

Прэзідэнт Славацкай Рэспублікі мае свой уласны Штандар, які з'яўляецца па форме квадратным сцягам. У перыяд Першай Славацкай Рэспублікі (1939—1945) Штандар Прэзідэнта апісваўся наступным чынам:

" § 1. Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі наступны: на белай прасторы вытканы дзяржаўны герб Славацкай Рэспублікі; пад гербам знаходзіцца залацісты надпіс: «VERNÍ SEBE SVORNE NAPRED»; у кожным вуглу штандара знаходзіцца геральдычная, працятая залатой стралой, ружа. Канцы шыпоў руж знаходзяцца паміж пялёсткаў. На кожным боку Штандара паміж геральдычнымі ружамі знаходзяцца па тры чырвоныя крыжы з дзвюма роўнавялікімі папярочнымі перакладзінамі. Уся прастора знаходзіцца ў блакітным крыжападобным атачэнні і аздоблена залацістай стужкай. Памер Штандара і элементаў на ім знаходзіцца ў дадатку да гэтага закона. § 2. Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі ўжываецца на месцы яго пастаяннага або часовага пражывання; Штандар таксама можа ўжывацца паўсюль, дзе ва ўрачыстых выпадках з'яўляецца Прэзідэнт пры выкананні сваіх абавязкаў.
"

Пасля атрымання незалежнасці ў 1993 г. закон ад 19 студзеня 1993 г. вызначае і рэгулюе выкарыстанне Штандара Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі:

" § 1 Прэзідэнт Славацкай Рэспублікі выкарыстоўвае Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі ў якасці сімвала сваіх паўнамоцтваў. § 2 (1) Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі мае форму чырвонага квадрата, з ніжняга боку якога вырастаюць тры гары з белым двайным крыжам у прапорцыях Дзяржаўнага герба Славацкай Рэспублікі. Бела-сіне-чырвоная рамка пачынаецца з белага колеру на баку дрэўка. Дызайн ліній мяжы серабрысты: серабрыстая лінія атачае чырвоны квадрат, а таксама ўвесь Штандар. (2) Каляровая выява Штандара Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі знаходзіцца ў дадатку да гэтага закона. § 3 (1) Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі ўжываецца на месцы яго пастаяннага або часовага пражывання. (2) Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі можа ўжывацца пры выкананні функцый Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі.
"

Панславісцкія колеры

Сцяг панславісцкага руху.

Панславісцкія колеры (чырвоны, сіні і белы) выкарыстоўваюцца на сцягах вялікай колькасці краін са славянскім насельніцтвам. Панславісцкія колеры пачалі шырока ўжывацца ў XIX ст. падчас росквіту панславісцкага руху, яны сімвалізавалі ідэалы рэвалюцыі і свабоды. Ёсць шматлікія тэорыі аб тым, чаму менавіта чырвоны, сіні і белы колеры былі абраны панславісцкім рухам: некаторыя мяркуюць, што гэта проста найбольш распаўсюджаныя колеры ў нацыянальных касцюмах славян; іншыя звязваюць такое каляровае спалучэнне з уплывам Французскай рэвалюцыі; трэція бачаць у гэтых колерах уплыў сцяга Расійскай імперыі, якая часта ўспрымалася славянамі Аўстра-Венгрыі і Балканскага паўвострава як краіна — выратавальнік славян. На сённяшні дзень, акрамя Славакіі, панславісцкія сцягі маюць наступныя краіны: Харватыя, Расія, Славенія, Сербія, Чэхія. Сцяг Балгарыі, нягледзячы на замену сіняга колеру на зялёны, таксама мае панславісцкае паходжанне.

Падобныя сцягі

Сцяг Славеніі Сцяг Расіі Сцяг Сербіі Сцяг Харватыі Сцяг Парагвая Сцяг Нідэрландаў Сцяг Люксембурга

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в г д е ё 63/1993 Z. z. ZÁKON NÁRODNEJ RADY SLOVENSKEJ REPUBLIKY z 18. februára 1993 o štátnych symboloch Slovenskej republiky a ich používani.
  2. Sur base du fichier au format « .svg » en annexe.
  3. SLOVAKIA. www.vexilla-mundi.com.
  4. Titus Kolník. Societas Ars et Scienta: Dvojramenný kríž (1997).
  5. Ladislav Vrteľ et Ladislav Čisárik. Нацыянальная Рада Славакіі: Výtvarné stvárnenie návrhu štátneho znaku Slovenskej republiky (сакавік 1990).
  6. Petr Holas. Vexilolognet: Slovensko.
  7. Petr Holas. Vexilolognet: Česká a československá vlajka(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2005. Праверана 5 лістапада 2015.
  8. а б в г Željko Heimer. FOTW Flags Of The World website: Slovakia (18 janvier 2003).
  9. Společná česko-slovenská digitální parlamentní knihovna: k vládnemu návrhu zákona o štátnej vlajke, štátnej zástave, štátnom znaku a štátnej pečati.
  10. ÚSTAVNÝ ZÁKON z 25. novembra 1992 o zániku Českej a Slovenskej Federatívnej Republiky (лістапад 1992).
  11. Ústava Slovenskej republiky - úplné znenie (29 лістапада 2010 г.).
  12. Tomáš Gális. www.tyzden.sk: O dvojkríži na trojvrší (22 août 2010).
  13. ZÁKON NÁRODNEJ RADY SLOVENSKEJ REPUBLIKy z 20. októbra 1993 o štátnych sviatkoch, dňoch pracovného pokoja a pamätných dňoch(недаступная спасылка) (20 кастрычніка 1993). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2011. Праверана 5 лістапада 2015.
  14. Zákon o námornej plavbe č. 435/2000 Z.z. úplné znenie zákona (30 кастрычніка 2000).
  15. 220/2001 Vyhláška Ministerstva dopravy, pôšt a telekomunikácií o používaní štátnej vlajky Slovenskej republiky a iných vlajok na námornej lodi (18 мая 2001).
  16. United Nations: Review of marine transport 2007(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2017. Праверана 5 лістапада 2015.
  17. namornik.org: Vývoj námornej dopravy v Čechách a na Slovensku (24 студзеня 2011).(недаступная спасылка)
  18. Ministère de l'intérieur de la république slovaque. Odporučanie ministerstva vnutra SR č. SVS 204-2004/00329 du 19 avril 2004 (красавік 2004).
  19. www.slovakyachting.sk: SLOVENSKO MÁ SVOJU VLAJKU NÁMORNÉHO JACHTINGU(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 5 лістапада 2015.
  20. Viktor Kobielský. www.slovensko39-45.estranky.sk: Symboly Slovenskej republiky v r. 1939-1945.
  21. www.prezident.sk: Symboly prezidenta SR.

Спасылкі

Read other articles:

جزء من سلسلة حول الحكومةمالية عامة السياسات سياسة اقتصادية سياسة مالية سياسة نقدية سياسة تجارية سياسة الاستثمار سياسة زراعية سياسة صناعية سياسة الطاقة سياسة اجتماعية خليط السياسة سياسة مالية سياسة الضرايبة سياسة الميزانية الدخل الإنفاق الميزانية العجز أو الفائض الدين ...

 

 

German painter Self-portrait (1915) 'At the Fountain', c. 1905 - one of his first exhibited works Franz Nölken[1] - 4 November 1918, near La Capelle) was a German Expressionist painter; occasionally associated with Die Brücke, an artists' society in Dresden. Biography Franz Noelken was born 1884 5.May in Hamburg, At the age of sixteen, he began attending the Johanneum, a liberal arts gymnasium. On the advice of Alfred Lichtwark, the Director of the Hamburger Kunsthalle, he took clas...

 

 

European beyond visual range air-to-air missile Not to be confused with AAM-N-5 Meteor, Meteor (rocket), or Kh-80. Meteor TypeBeyond visual range air-to-air missilePlace of originEurope (multinational)Service historyIn serviceSince 2016Production historyManufacturerMBDAUnit cost€2,000,000 (2019)[1]SpecificationsMass190 kg (419 lb)[2]Length3.65 m (12 ft 0 in)[3]Diameter17.8 cm (7.0 in)WarheadHigh explosive blast-f...

Synode (griechisch Σύνοδος, synodos, „Versammlung“; Σύνοδία, synodia, „Reisegesellschaft, Karawane“ (z. T. auch als Synonym für „Familie“)) bezeichnet eine Versammlung in kirchlichen Angelegenheiten. Dieser Artikel oder Absatz stellt die Situation in Deutschland dar. Bitte hilf uns dabei, die Situation in anderen Staaten zu schildern. Tagung der Synode des Kirchenkreises Kiel (1977) In den evangelischen Kirchen in Deutschland sind die Synoden Parlamente der kir...

 

 

Nicholas A. ChristakisLahir1962 USATempat tinggal USAAlmamaterYale UniversityKarier ilmiahBidangKedokteran and SosiologiInstitusiUniversity of PennsylvaniaUniversity of ChicagoHarvard Medical SchoolHarvard University Nicholas A. Christakis (lahir 1962) adalah seorang dokter Amerika dan ilmuwan sosial dikenal karena penelitiannya pada jaringan sosial dan faktor-faktor penentu sosial ekonomi dan perilaku biososial, kesehatan, dan umur panjang. Dia adalah Profesor Sosiologi Medis di Departemen K...

 

 

فونتوليزوماب ضد وحيد النسيلة نوع Whole antibody الهدف إنترفيرون غاما اعتبارات علاجية معرّفات CAS 326859-36-3 N ك ع ت None درغ بنك 05111  كيم سبايدر NA المكون الفريد 6J92H2439Z Y كيوتو D04242 Y بيانات كيميائية الكتلة الجزيئية ca. 150 وحدة كتل ذرية تعديل مصدري - تعديل   فونتوليزوماب هو جسم مض...

Sveti Jurij ob ŠčavniciSankt Georgen an der Stainz Basisdaten Staat Slowenien Slowenien Historische Region Untersteiermark / Štajerska Statistische Region Pomurska (Murgebiet) Koordinaten 46° 34′ N, 16° 2′ O46.567516.034722222222234Koordinaten: 46° 34′ 3″ N, 16° 2′ 5″ O Höhe 234 m. i. J. Fläche 51,3 km² Einwohner 2.834 (1. Januar 2021[1]) Bevölkerungsdichte 55 Einwohner je km² Postleitza...

 

 

الي لارتر معلومات شخصية اسم الولادة اليسن إليزابيث لارتر الميلاد 28 فبراير 1976 (العمر 47 سنة) الولايات المتحدة تشيري هيل، نيوجيرزي مواطنة الولايات المتحدة  الزوج هايز مكأرثر (ز.2009) الأولاد 3 عدد الأولاد 2   الحياة العملية المهنة ممثلة،  وعارضة،  وممثلة تلفزيونية، &#...

 

 

Perang saudara Kerajaan MunaIlustrasi Perang saudara Kerajaan Muna.Tanggal1700-an – 1816LokasiPulau MunaHasil Kemenangan Wa Ode KadingkePihak terlibat Kerajaan Muna (Wa Ode Kadingke) Kesultanan Buton Kerajaan Tiworo Kerajaan Muna (La Ode Sumaeli)Tokoh dan pemimpin Wa Ode Kadingke Daeng Marewa La Kopuru (Sultan Buton) La Ode SumaeliKekuatan Tidak diketahui Tidak diketahuiKorban Tidak diketahui Tidak diketahui Perang saudara Kerajaan Muna adalah perang saudara yang terjadi pada akhir tahun 17...

SMA Negeri 3 KediriInformasiJurusan atau peminatanIPA dan IPSRentang kelasX, X Akselerasi, XI IPA, XI IPS, XII IPA, XII IPS, XII AkselerasiKurikulumKurikulum Tingkat Satuan PendidikanAlamatLokasiJl. Mauni 88, Kediri, Jawa TimurMoto SMA Negeri (SMAN) 3 Kediri, merupakan salah satu Sekolah Menengah Atas Negeri yang ada di Provinsi Jawa Timur, Indonesia. Sama dengan SMA pada umumnya di Indonesia masa pendidikan sekolah di SMAN 3 Kediri ditempuh dalam waktu tiga tahun pelajaran, mulai dari Kelas ...

 

 

Knut Frydenlund Knut Olav Frydenlund (* 31. März 1927 in Drammen; † 26. Februar 1987 in Oslo) war ein norwegischer Diplomat und Politiker der Arbeiderpartiet. Frydenlund trat 1953 dem auswärtigen Dienst bei. Er war Mitglied des norwegischen Parlaments ab 1969 und wurde besonders als Verfechter einer norwegischen Mitgliedschaft in der EG bekannt. Er war königlicher norwegischer Außenminister von 1973 bis 1981 und wieder von 1986 bis zu seinem Tode 1987. Werke Politisk samarbeid i Vest-Eu...

 

 

Colombia Template‑class Colombia portalThis template is within the scope of WikiProject Colombia, a collaborative effort to improve the coverage of Colombia-related articles on Wikipedia. If you would like to participate, please visit the project page, where you can join the discussion and see a list of open tasks.ColombiaWikipedia:WikiProject ColombiaTemplate:WikiProject ColombiaColombia articlesTemplateThis template does not require a rating on Wikipedia's content assessment scale. Politi...

2000 Italian filmScarlet DivaScarlet Diva film posterDirected byAsia ArgentoWritten byAsia ArgentoProduced byClaudio ArgentoDario ArgentoStefano CurtiStarringAsia ArgentoJean SheperdCinematographyFrederic FasanoEdited byAnna Rosa NapoliMusic byJohn HughesDistributed byMinervaRelease dateMay 26, 2000Running time91 minutesCountryItalyLanguagesEnglishItalianFrench Scarlet Diva is a 2000 Italian film by actress and first-time director and screenwriter Asia Argento. Plot summary Scarlet Diva is a ...

 

 

Species of moth Purple stem borer redirects here. For the other moth with this name, see Sesamia cretica. Asiatic pink stem borer Dorsal view Ventral view Scientific classification Domain: Eukaryota Kingdom: Animalia Phylum: Arthropoda Class: Insecta Order: Lepidoptera Superfamily: Noctuoidea Family: Noctuidae Genus: Sesamia Species: S. inferens Binomial name Sesamia inferens(Walker, 1856) Synonyms Leucania inferens Walker, 1856 Leucania proscripta Walker, 1856 Sesamia tranquilaris Butle...

 

 

2009 greatest hits album by Frankie Goes to HollywoodFrankie Say GreatestGreatest hits album by Frankie Goes to HollywoodReleased2 November 2009Genre Pop rock dance Label ZTT Universal All Around the World Producer Trevor Horn Stephen Lipson Chicane Kenny Hayes Scott Storch Freddy Bastone Frankie Goes to Hollywood chronology Rage Hard: The Sonic Collection(2001) Frankie Say Greatest(2009) Sexmix(2012) Professional ratingsReview scoresSourceRatingNU.nl link Frankie Say Greatest is a co...

Questa voce sull'argomento partiti politici è solo un abbozzo. Contribuisci a migliorarla secondo le convenzioni di Wikipedia. Segui i suggerimenti del progetto di riferimento. Organizzazione Cristiano Democratica d'America(ES) Organización Demócrata Cristiana de América PresidenteJorge Ocejo Moreno SegretarioFrancisco Javier Jara Stato Internazionale AbbreviazioneODCA Fondazione23 aprile 1947 IdeologiaCristianesimo democratico Affiliazione internazionaleInternazionale Demo...

 

 

American geographic information retrieval company MetaCartaTypePrivateIndustrySoftwareFounded1999; 24 years ago (1999) in Cambridge, MassachusettsFoundersJohn R. Frank (CEO & CTO)Doug Brenhouse (COO & CFO)Erik RauchFateAcquired in 2010 by Nokia who licensed the product and brand to FinchHeadquartersReston, Virginia, USAKey peopleRon Matros (second CEO)Don Zereski (third CEO)George C. McNameeAndrás Kornai (Chief Scientist)Productsgeographic information retrievalOpenL...

 

 

Kaohsiung Metro high-capacity EMUA Kaohsiung Metro train outside World Games, 2014Interior design of the Kaohsiung Metro trainIn service2008–presentManufacturerSiemensBuilt atVienna, AustriaFamily nameModular MetroConstructed2005–2006Entered service9 March 2008Number under construction126 vehiclesNumber built126 vehicles (42 sets)Number in service126 vehicles (42 sets)Formation3-car sets; DM1–T–DM2[1]Fleet numbers101/102–183/184Capacity755 (126 seated, 629 standing) at 5 pas...

此條目需要更新。 (2019年2月7日)請更新本文以反映近況和新增内容。完成修改後請移除本模板。 马来西亚皇家空军马来西亚皇家空军徽章存在時期1958年6月2日國家或地區 马来西亚效忠於 最高元首部門 马来西亚武装部队種類空军功能空中作战、地面作战支援規模15,000人151架飛機駐軍/總部Ministry of DefenceJalan Padang Tembak50634 Kuala Lumpur冠名自国防部專用顏色海軍藍、玛雅蓝指...

 

 

Megachurch in Singapore Church in Singapore , SingaporeCity Harvest ChurchLocation1 Raffles Boulevard, Suntec Singapore, Level 6, Halls 603-606, Singapore 039593CountrySingaporeDenominationNon-denominational, CharismaticWeekly attendance16,049[1]Websitewww.chc.org.sgHistoryFounded7 May 1989; 34 years ago (1989-05-07)Founder(s)Kong Hee and Sun HoSpecificationsCapacity6,000ClergySenior pastor(s)Kong Hee City Harvest Church (Chinese: 城市丰收教会) or CHC is a ...

 

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!