Сцяг Чарнагорыі

Сцяг Чарнагорыі
Зацверджаны 12 ліпеня 2004
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2

Сцяг Чарнагорыі (прыняты ў 2004 г.) уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з залатымі бакамі, з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога выява гербу Чарнагорыі.

Сцяг Чарнагорыі да страты незалежнасці ў 1918 г. уяўляў сабой палотнішча з трыма гарызантальнымі палосамі, зверху ўніз — чырвонага, сіняга і белага колераў, і змешчаным у цэнтры дзяржаўным гербам (каб адрозніваць ад сцягу Сербіі аналагічных колераў). Сцяг быў прыняты па аналогіі з расійскім сцягам; больш таго, ваенна-марскі сцяг Чарнагорыі ўяўляў сабой Андрэеўскі сцяг, гэта значыць копію расійскага ваенна-марскога сцягу.

У 1918—1945 гг. Чарнагорыя не мела ўласнага сцягу. Падчас нямецкай акупацыі (рэжым Дрлевіча) выкарыстоўваўся чырвоны сцяг з выявай арла і льва, гэта значыць ваенны сцяг чарнагорскага войску да 1918 г.

Сцяг Сацыялістычнай рэспублікі Чарнагорыя меў тыя жа колеры, але замест герба ў яго цэнтры была намаляваная чырвоная зорка.

Пасля атрымання незалежнасці, у 19932004 гг. уяўляў сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:3, якое складаецца з трох роўнавялікіх палос — верхняй чырвонай, сярэдняй блакітнай і ніжняй белай. Традыцыйны сіні колер сярэдняй паласы быў зменены на блакітны, каб адрозніваць сцяг ад сцягу Сербіі.

Па меры таго, як лідар Чарнагорыі М. Джуканавіч пачаў весці палітыку адасаблення Чарнагорыі ад Югаславіі, у яго паўстала запатрабаванне ў сцягу, які бы не нагадваў аб адзінстве з Сербіяй. У сувязі з гэтым з 2004 г. быў прыняты новы сцяг — чырвоны з выявай дзяржаўнага гербу і залатой аблямоўкай па баках. Цікава, што дадзены сцяг толькі малаважнымі дэталямі адрозніваецца ад ваеннага сцягу чарнагорскага войску, які адначасова быў сцягам калабарацыянісцкага рэжыму Дрлевіча часоў 2-й сусветнай вайны.

У цяперашні час прыхільнікі адзінства сербскага і чарнагорскага народаў часта выкарыстоўваюць неафіцыйны сцяг Чарнагорыі, аб'яднаўшы сучасны сцяг і сцяг 1993 года: чырвона-блакітна-белы з вышытым па цэнтры залатым арлом (у прыватнасці такі сцяг можна было бачыць сярод супернікаў выхаду Чарнагорыі з міждзяржаўнага саюза з Сербіяй у 2006 і супернікаў аддзялення Косава ад Сербіі ў 2008).

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!