Спіс жанчын-лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі

Размеркаванне жанчын-лаўрэятаў Нобелеўскай прэміі па гадам

У дадзеным спісе пералічаныя жанчыны, якія былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй (у тым ліку і прэміяй памяці Нобеля па эканоміцы).

У 2019 годзе было падлічана, што Нобелеўскія прэміі былі прысуджаныя ў агульнай складанасці 866 мужчынам, 53 жанчынам і 24 арганізацыям (лічачы тых, хто атрымаў некалькі прэмій толькі адзін раз)[1].

Пры гэтым, першая жанчына-лаўрэат Марыя Кюры атрымала прэмію двойчы: у 1903 годзе па фізіцы (сумесна з П’ерам Кюры і Анры Бекерэлем) і ў 1911 годзе па хіміі. Дачка Марыі Кюры Ірэн Жаліё-Кюры таксама была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй па хіміі ў 1935 годзе. Самай маладой лаўрэаткай з’яўляецца Малала Юсуфзай з Пакістану, якая атрымала Нобелеўскую прэмія міру 2014 года ў 17 гадоў; самай старэйшай — брытанка Дорыс Лесінг (Нобелеўская прэмія па літаратуры ў 2007), 88 гадоў. Лаўрэатка прэміі міру 1991 года Аун Сан Су Чжы атрымала прэмію знаходзячыся пад арыштам. Найбольшая колькасць жанчын (5 лаўрэатак) з’явілася ў 2009 годзе. Таксама Нобелеўская прэмія прысуджалася адразу некалькім жанчынам у 1976, 1991, 2004, 2011, 2014, 2015, 2018, 2020, 2022 і 2023 гадах.

Размеркаванне лаўрэатак па катэгорыях Нобелеўскай прэміі
Катэгорыя Колькасць
лаўрэатак
Гады прысуджэння[2]
Нобелеўская прэмія міру
19
1905, 1931, 1946, 1976 (двое), 1979, 1982, 1991, 1992, 1997, 2003, 2004, 2011 (трое), 2014, 2018, 2021, 2023
Нобелеўская прэмія па літаратуры
18
1909, 1926, 1928, 1938, 1945, 1966, 1991, 1993, 1996, 2004, 2007, 2009, 2013, 2015, 2018, 2020, 2022, 2024
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
13
1947, 1977, 1983, 1986, 1988, 1995, 2004, 2008, 2009 (двое), 2014, 2015, 2023
Нобелеўская прэмія па хіміі
8
1911, 1935, 1964, 2009, 2018, 2020 (двое), 2022
Нобелеўская прэмія па фізіцы
5
1903, 1963, 2018, 2020, 2023
Нобелеўская прэмія па эканоміцы
3
2009, 2019, 2023

Размеркаванне лаўрэатак па краінах

Краіна Колькасць
лаўрэатак
Сцяг ЗША ЗША 22
Сцяг Францыі Францыя 7
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 4
Сцяг Швецыі Швецыя 3
Аўстра-Венгрыя Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 2
Сцяг Італіі Італія 2
Сцяг Ірана Іран 2
Сцяг Канады Канада 2
Сцяг Ліберыі Ліберыя 2
Сцяг Германіі Германія 2
Сцяг Нарвегіі Нарвегія 2
Сцяг Польшчы Польшча 2
Сцяг Аўстраліі Аўстралія 1
 Беларусь 1
Сцяг Гватэмалы Гватэмала 1
Сцяг Венгрыі Венгрыя 1
Сцяг Емена Емен 1
Сцяг Ізраіля Ізраіль 1
Сцяг Індыі Індыя 1
Сцяг Ірака Ірак 1
Сцяг Кеніі Кенія 1
Сцяг Кітая Кітай 1
Сцяг М'янмы М’янма 1
Сцяг Пакістана Пакістан 1
Сцяг ПАР ПАР 1
Сцяг Філіпін Філіпіны 1
Сцяг Чылі Чылі 1
Сцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 1

Спіс лаўрэатак

Год Партрэт Імя Краіна Галіна Абгрунтаванне Пр.
1903 Марыя Кюры (¼)
(1867—1934)
(Сумесна з П’ерам Кюры і Анры Бекерэлем)
Сцяг Францыі Францыя Фізіка У знак прызнання выключных заслуг, якія яны аказалі навуцы сумеснымі даследаваннямі з’яў радыяцыі, адкрытай прафесарам Анры Бекерэлем
[3]
1905 Берта фон Зутнер
(1843—1914)
Аўстра-Венгрыя Аўстра-Венгрыя Міру За яе смеласць супрацьстаяць жахам вайны
[4]
1909 Сельма Лагерлёф
(1858—1940)
Сцяг Швецыі Швецыя Літаратура У знак удзячнасці за высокі ідэалізм, яркае ўяўленне і духоўнае ўспрыманне, якія характарызуюць яе творы
[5]
1911 Марыя Кюры
(1867—1934)
Сцяг Францыі Францыя Хімія За выдатныя заслугі ў развіцці хіміі: адкрыццё элементаў радыя і палонія, вылучэнне радыя і вывучэнне прыроды і злучэнняў гэтага выдатнага элемента
[6]
1926 Грацыя Дэледа (↓)
(1871—1936)
Італія Італія Літаратура За яе ідэалістычна натхнёныя творы, якія з пластычнай яснасцю малююць жыццё на яе родным востраве і з глыбінёй і спачуваннем вырашаюць чалавечыя праблемы ў цэлым
[7]
1928 Сігрыд Унсет
(1882—1949)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія Літаратура За запамінальнае апісанне скандынаўскага сярэднявечча
[8]
1931 Джэйн Адамс (½)
(1860—1935)
(Сумесна з Нікаласом Батлером)
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Міру За іх старанныя намаганні адрадзіць ідэал міру і адрадзіць дух міру ў сваёй нацыі і ва ўсім чалавецтве[9]
[10]
1935 Ірэн Жаліё-Кюры (½)
(1897—1956)
(Сумесна з Фрэдэрыкам Жаліё-Кюры)
Сцяг Францыі Францыя Хімія За выкананы сінтэз новых радыеактыўных элементаў
[11]
1938 Перл Бак
(1892—1973)
Сцяг ЗША ЗША Літаратура За шматграннае, сапраўды эпічнае апісанне жыцця кітайскіх сялян і за біяграфічныя шэдэўры
[12]
1945 Габрыела Містраль
(1889—1957)
Сцяг Чылі Чылі Літаратура За паэзію праўдзівага пачуцця, што зрабіла яе імя знакам ідэалістычнага памкнення для ўсёй Лацінскай Амерыкі
[13]
1946 Эмілі Грын Болч (½)
(1867—1961)
(Сумесна з Джонам Мотам)
Сцяг ЗША ЗША Міру За яе працу на працягу ўсяго жыцця дзеля міру[14]
[15]
1947 Герці Тэрэза Коры (¼)
(1896—1957)
(Сумесна з Карлам Фердынандам Коры і Бернардам Альберта Усай)
Сцяг ЗША ЗША Фізіялогія і медыцына За адкрыццё каталітычнага пераўтварэння глікагену
[16]
1963 Марыя Гёперт-Маер (¼)
(1906—1972)
(Сумесна з Юджынам Вігнерам і Гансам Енсенам)
Сцяг ЗША ЗША Фізіка За адкрыцці, якія тычацца абалонкавай структуры ядра
[17]
1964 Дораці Кроўфут-Ходжкін
(1910—1994)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Хімія За вызначэнне з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў структур біялагічна актыўных рэчываў
[18]
1966 Нэлі Закс (½)
(1891—1970)
(Сумесна з Шмуэлям Іосефам Агнанам)
Сцяг Швецыі Швецыя Літаратура За яе выбітныя лірычныя і драматычныя творы, што даследуюць лёс яўрэйскага народа
[19]
1976 Бэці Уільямс (½) (↓)
(1943—2020)
(Сумесна з Мэйрыд Карыган)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Міру За смелыя намаганні ў заснаванні руху, які паклаў канец гвалтоўнаму канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[20][21]
[22]
Мэйрыд Карыган (½) (↓)
(нар. 1944)
(Сумесна з Бэці Уільямс)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1977 Разалін Сасмэн Ялау (½)
(1921—2011)
(Сумесна з Эндру Віктарам Шалі і Гілемэн Ражэ Гіймэнам)
Сцяг ЗША ЗША Фізіялогія і медыцыне За развіццё радыёімуных метадаў вызначэння пептыдных гармонаў
[23]
1979 Маці Тэрэза
(1910—1997)
Сцяг Індыі Індыя Міру За яе працу па аказанні дапамогі пакутнаму чалавецтву[24]
[25]
1982 Альва Мюрдаль (½)
(1902—1986)
(Сумесна з Альфонса Гарсіяй Роблесам)
Сцяг Швецыі Швецыя Міру За працу па раззбраенні і зонах свабодных ад ядзернай і няядзернай зброі[26]
[27]
1983 Барбара Мак-Клінтак
(1902—1992)
Сцяг ЗША ЗША Фізіялогія і медыцына За адкрыццё мабільных генетычных элементаў
[28]
1986 Рыта Леві-Мантальчыні (½)
(1909—2012)
(Сумесна з Стэнлі Коэнам)
Сцяг Італіі Італія
Сцяг ЗША ЗША
Фізіялогія і медыцына За адкрыццё фактараў росту
[29]
1988 Гертруда Бэл Элаян (⅓)
(1918—1999)
(Сумесна з Джэймсам Блэкам і Джорджам Хітчынгсам)
Сцяг ЗША ЗША Фізіялогія і медыцына За адкрыццё важных прынцыпаў медыкаментознай тэрапіі
[30]
1991 Аун Сан Су Чжы
(нар. 1945)
Сцяг М'янмы М’янма Міру За яе негвалтоўную барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека
[31]
Надзін Гордымер
(1923—2014)
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Паўднёвая Афрыка Літаратура Якая сваім пышным эпасам прынесла велізарную карысць чалавецтву
[32]
1992 Рыгаберта Менчу
(нар. 1959)
Сцяг Гватэмалы Гватэмала Міру У знак прызнання працы ў дачыненні да сацыяльнай справядлівасці і этнакультурнага прымірэння, заснаванага на павазе да правоў карэнных народаў
[33]
1993 Тоні Морысан
(1931—2019)
Сцяг ЗША ЗША Літаратура Якая ў сваіх поўных мары і паэзіі раманах ажывіла важны аспект амерыканскай рэальнасці
[34]
1995 Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (⅓)
(нар. 1942)
(Сумесна з Эдвардам Льюісам і Эрыкам Вішаўсам)
Сцяг Германіі Германія Фізіялогія і медыцына За адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранніх стадыях эмбрыянальнага развіцця
[35]
1996 Віслава Шымборска
(1923—2012)
Сцяг Польшчы Польшча Літаратура За паэзію, якая з іранічнай дакладнасцю адлюстроўвае гістарычныя і біялагічныя з’явы ў кантэксце рэальнасці чалавецтва
[36]
1997 Джодзі Уільямс (½)
(нар. 1950)
(Сумесна з Міжнародным рухам за забарону супрацьпіхотных мін)
Сцяг ЗША ЗША Міру За іх працу па забароне і абясшкоджванню супрацьпяхотных мін
[37]
2003 Шырын Эбадзі
(нар. 1947)
Сцяг Ірана Іран Міру За яе намаганні ў справе дэмакратыі і правоў чалавека. Яна асабліва засяродзілася на барацьбе за правы жанчын і дзяцей
[38]
2004 Вангары Маатаі
(1940—2011)
Сцяг Кеніі Кенія Міру За яе ўнёсак ва ўстойлівае развіццё, дэмакратыю і мір
[39]
Лінда Бак (½)
(нар. 1947)
(Сумесна з Рычардам Экселам)
Сцяг ЗША ЗША Фізіялогія і медыцына За даследаванні нюхальных рэцэптараў і арганізацыі сістэмы органаў нюху
[40]
Эльфрыдэ Елінек
(нар. 1946)
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя Літаратура За яе музычную плынь галасоў і водгаласкаў у раманах і п’есах, якія з незвычайным моўным запалам раскрываюць абсурднасць сацыяльных клішэ і іх падпарадкавальную сілу
[41]
2007 Дорыс Лесінг
(1919—2013)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Літаратура Тая эпістка жаночага досведу, якая са скептыцызмам, агнём і далягляднай сілай падвяргае ўважліваму агляду падзеленую цывілізацыю
[42]
2008 Франсуаза Барэ-Сінусі (¼)
(нар. 1947)
(Сумесна з Люкам Мантанье і Харальдам цур Хаўзеном)
Сцяг Францыі Францыя Фізіялогія і медыцына За вывучэнне папіломавірусаў, якія выклікаюць рак шыйкі маткі
[43]
2009 Ада Ёнат (⅓)
(нар. 1939)
(Сумесна з Томасом Стейцам і Венкатраманам Рамакрышнанам)
Сцяг Ізраіля Ізраіль Хімія За даследванне структуры і функцыі рыбасомы
[44]
Элінар Острам (½)
(1933—2012)
(Сумесна з Оліверам Уільямсанам)
Сцяг ЗША ЗША Экономіка За аналіз эканамічнага кіравання, асабліва асноў
[45]
Элізабет Блэкбёрн (⅓)
(нар. 1948)
(Сумесна з Кэрал Грэйдэр і Джэкам Шостакам)
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
Фізіялогія і медыцына За адкрыццё механізму абароны храмасом целамерамі і ферментам целамеразай
[46]
Кэрал Грэйдэр (⅓)
(нар. 1961)
(Сумесна з Элізабет Блэкбёрн і Джэкам Шостакам)
Сцяг ЗША ЗША
Герта Мюлер
(нар. 1953)
Сцяг Германіі Германія Літаратура Хто з засяроджанасцю ў паэзіі і шчырасцю ў прозе апісвае жыццё абяздоленых
[47]
2011 Элен Джонсан-Серліф (⅓)
(нар. 1938)
(Сумесна з Леймай Гбові і Тавакуль Карман)
Сцяг Ліберыі Ліберыя Міру За негвалтоўную барацьбу за бяспеку жанчын і за правы жанчын на паўнапраўны ўдзел у пабудове міру
[48]
Лейма Гбові (⅓)
(нар. 1972)
(Сумесна з Элен Джонсан-Серліф і Тавакуль Карман)
Тавакуль Карман (⅓)
(нар. 1979)
(Сумесна з Леймай Гбові і Элен Джонсан-Серліф)
Сцяг Емена Емен
2013 Эліс Манро
(1931—2024)
Сцяг Канады Канада Літаратура Майстру сучаснага кароткага аповеда
[49]
2014 Май-Брыт Мозер (¼)
(нар. 1963)
(Сумесна з Джонам О’Кіфам і Эдвардам Мозэрам)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія Фізіялогія і медыцына За адкрыццё клетак мозгу, якія адказваюць за сістэму арыентацыі чалавека ў прасторы
[50]
Малала Юсуфзай (½)
(нар. 1997)
(Сумесна з Кайлашам Сацьяртхі)
Сцяг Пакістана Пакістан Міру За барацьбу супраць прыгнёту дзяцей і моладзі і права дзяцей на адукацыю
[51]
2015 Ту Юю (½)
(нар. 1930)
(Сумесна з Уільямам Кэмпбэлам і Сатосі Омурай)
Сцяг Кітая Кітай Фізіялогія і медыцына За адкрыцці, якія тычуцца лячэння малярыі
[52]
Святлана Алексіевіч
(нар. 1948)
 Беларусь [53] Літаратура За шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час
[54]
2018 Дона Стрыкленд (¼)
(нар. 1959)
(Сумесна з Артуром Эшкінам і Жэрарам Муру)
Сцяг Канады Канада Фізіка За метад генерацыі высокаінтэнсіўных ультракароткіх аптычных імпульсаў
[55]
Фрэнсіс Арнольд (½)
(нар. 1956)
(Сумесна з Джорджам Смітам і Грэгары Уінтэрам)
Сцяг ЗША ЗША Хімія За даследванне эвалюцыі фермантаў
[56]
Надзя Мурад (½)
(нар. 1993)
(Сумесна з Дэнісам Муквегэ)
Сцяг Ірака Ірак Міру За іх спробу спыніць выкарыстанне сексуальнага гвалту ў якасці зброі ў войнах і ўзброеных канфліктах
[57]
Вольга Такарчук (↓)
(нар. 1962)
Сцяг Польшчы Польшча Літаратура За апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам адлюстроўвае скрыжаванне межаў, як форму жыцця
[58]
2019 Эстэр Дзюфло (⅓)
(нар. 1972)
(Сумесна з Абхіджытам Банерджы і Майклам Крэмером)
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг ЗША ЗША
Эканоміка За эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю
[59]
2020 Андрэа Гез (¼)
(нар. 1965)
(Сумесна з Роджэрам Пэнроўзам і Райнгардам Генцэлем)
Сцяг ЗША ЗША Фізіка За адкрыццё звышмасіўнага кампактнага аб’екта ў цэнтры нашай галактыкі
[60]
Эманюэль Шарпанцье (½)
(нар. 1968)
(Сумесна з Джэніфер Даўдна)
Сцяг Францыі Францыя Хімія За развіццё метаду рэдагавання генома
[61]
Джэніфер Даўдна (½)
(нар. 1964)
(Сумесна з Эманюэль Шарпанцье)
Сцяг ЗША ЗША
Луіза Глюк
(1943—2023)
Сцяг ЗША ЗША Літаратура За беспамылковы паэтычны голас, які сваёй строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне ўніверсальным
[62]
2021 Марыя Рэса (½)
(нар. 1963)
(Сумесна з Дзмітрыем Муратавым)
Сцяг Філіпін Філіпіны Міру За намаганні па абароне свабоды выказвання, што з’яўляецца перадумовай дэмакратыі і трывалага міру
[63]
2022 Каралін Бертоцы (⅓)
(нар. 1966)
(Сумесна з Бары Шарплесам і Мортэнам Мельдалем)
Сцяг ЗША ЗША Хімія За развіццё клік-хіміі і біяартаганальнай хіміі
[64]
Анні Эрно (нар. 1940) Сцяг Францыі Францыя Літаратура За мужнасць і клінічную вастрыню, з якімі яна раскрывае карані, адчужанасць і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці
[65]
2023 Наргіз Махамадзі
(нар. 1972)
Сцяг Ірана Іран Міру За барацьбу з гвалтам іранскага рэжыму і за роўныя правы і свабоды для ўсіх
[66]
Каталін Карыко (½) (нар. 1955)
(Сумесна з Дру Вайсманам)
Сцяг Венгрыі Венгрыя Сцяг ЗША ЗША Фізіялогія і медыцына За адкрыцці, якія датычаць мадыфікацый нуклеазідных асноў, што дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19
[67]
Анн Л’Юе (⅓) (нар. 1958)
(Сумесна з Ферэнцам Краусам і П’ерам Агасціні)
Сцяг Францыі Францыя Сцяг Швецыі Швецыя Фізіка За эксперыментальныя метады, якія генеруюць атасекундныя імпульсы святла для вывучэння дынамікі электронаў у рэчыве
[68]
Клаўдзія Голдзін
(нар. 1946)
Сцяг ЗША ЗША Эканоміка За тое, што палепшыла наша разуменне вынікаў жаночага рынку працы
[69]
2024 Хан Ган
(нар. 1970)
Сцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя Літаратура За яе насычаную паэтычную кампазіцыю, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і раскрывае далікатнасць чалавечага жыцця
[70]

Крыніцы

  1. Nobel Prize facts. NobelPrize.org. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  2. Барбара Маранзані. 7 рэчаў, якія павінны ведаць пра Нобелеўскую прэмію. History.com (10 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  3. Нобелеўская прэмія па фізіцы 1903 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  4. Нобелеўская прэмія міру 1905 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  5. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1909 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  6. Нобелеўская прэмія па хіміі 1911 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  7. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1926 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  8. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1928 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  9. Джейн Аддамс — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  10. Нобелеўская прэмія міру 1931 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  11. Нобелеўская прэмія па хіміі 1935 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  12. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1938 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  13. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1945 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  14. Эмілі Грын Болч — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  15. Нобелеўская прэмія міру 1946 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  16. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1947 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  17. Нобелеўская прэмія па фізіцы 1963 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  18. Нобелеўская прэмія па хіміі 1964 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  19. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1966 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  20. Бэці Уільямс — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  21. Мэйрыд Карыган — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  22. Нобелеўская прэмія міру 1976 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  23. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1977 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  24. Маці Тэрэза — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  25. Нобелеўская прэмія міру 1979 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  26. Альва Мюрдаль — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  27. Нобелеўская прэмія міру 1982 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  28. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1983 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  29. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1986 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  30. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1988 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  31. Нобелеўская прэмія міру 1991 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  32. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1991 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  33. Нобелеўская прэмія міру 1992 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  34. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1993 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  35. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1995 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  36. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1996 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  37. Нобелеўская прэмія міру 1997 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  38. Нобелеўская прэмія міру 2003 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  39. Нобелеўская прэмія міру 2004 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  40. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 2004 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  41. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2004 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  42. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2007 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  43. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 2008 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  44. Нобелеўская прэмія па хіміі 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  45. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  46. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  47. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  48. Нобелеўская прэмія міру 2011 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  49. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2013 года. Nobelprize.org. Праверана 11 кастрычніка 2013. (англ.)
  50. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 2014 года. Nobelprize.org. Праверана 6 кастрычніка 2014. (англ.)
  51. Нобелеўская прэмія міру 2014 года. Nobelprize.org. Праверана 12 кастрычніка 2014. (англ.)
  52. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 2015 года. Nobelprize.org. Праверана 5 кастрычніка 2015. (англ.)
  53. Алексіевіч на Дні Волі. nn.by. Праверана 25 сакавіка 2021. (бел.)
  54. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2015 года. Nobelprize.org. Праверана 8 кастрычніка 2015. (англ.)
  55. Нобелеўская прэмія па фізіцы 2018 года. Nobelprize.org. Праверана 2 кастрычніка 2018. (англ.)
  56. Нобелеўская прэмія па хіміі 2018 года. Nobelprize.org. Праверана 3 кастрычніка 2018. (англ.)
  57. Нобелеўская прэмія міру 2018 года. Nobelprize.org. Праверана 5 кастрычніка 2018. (англ.)
  58. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2018 года. Nobelprize.org. Праверана 10 кастрычніка 2019. (англ.)
  59. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2019 года. Nobelprize.org. Праверана 14 кастрычніка 2019. (англ.)
  60. Нобелеўская прэмія па фізіцы 2020 года. Nobelprize.org. Праверана 6 кастрычніка 2020. (англ.)
  61. The Nobel Prize in Chemistry 2020. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize (7 кастрычніка 2020). Праверана 7 кастрычніка 2020. (англ.)
  62. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2020 года. Nobelprize.org. Праверана 8 кастрычніка 2020. (англ.)
  63. Нобелеўская прэмія міру 2021 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. (англ.)
  64. Нобелеўская прэмія па хіміі 2022 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. (англ.)
  65. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2022 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize (6 кастрычніка 2022). Праверана 6 кастрычніка 2022. (англ.)
  66. Нобелеўская прэмія міру 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. (англ.)
  67. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 12 кастрычніка 2023. (англ.)
  68. Нобелеўская прэмія па фізіцы 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 12 кастрычніка 2023. (англ.)
  69. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 12 кастрычніка 2023. (англ.)
  70. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2024 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!