Берна́рда Альбе́рта Уса́й (Хусей, ісп.: Bernardo Alberto Houssay, 10 красавіка 1887, Буэнас-Айрэс — 21 верасня 1971) — аргенцінскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Член Аргенцінскай нацыянальнай акадэміі медыцыны, Нацыянальнай АН Буэнас-Айрэса. Доктар навук (1910), прафесар (1912). З’яўляецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1947 «за адкрыццё ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы». Ён падзяліў прэмію з Карлам і Герці Коры, якія адкрылі каталітычнае ператварэнне глікагену.
Біяграфія
Скончыў універсітэт Буэнас-Айрэса (1907). З 1915 года ў Інстытуце бактэрыялогіі, з 1919 года ва ўніверсітэце Буэнас-Айрэса. Навуковыя працы па вывучэнні дзейнасці эндакрынных залоз. Адкрыў ролю гармонаў гіпофіза ў рэгуляцыі вугляводнага абмену, развіцці цукровага дыябету.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|