Скончыўшы школу, паступіў ва ўніверсітэт Вісконсіна. Тут ён вывучаў псіхалогію пад кіраўніцтвам доктара Эранглера (пасля яны разам правялі нямала даследаванняў). Працуючы ў медыцынскай школе пасля заканчэння ўніверсітэта, у 1915 годзе атрымаў доктарскую ступень.
У 1923 годзе Гасер з’ехаў у Еўропу, атрымаўшы грант на навучанне, а па вяртанні ў 1931 стаў прафесарам псіхалогіі і кіраўніком медыцынскага дэпартамента ў Карнельскім універсітэце (Нью-Ёрк). У 1935—1953 гадах узначальваў Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў, пазней стаўшы ганаровым членам інстытута.