Нью-Ёрк (англ.: New York) — штат на паўночным усходзе ЗША, на Атлантычным узбярэжжы, каля мяжы з Канадай, найбуйнейшы ў групе Сярэдне-Атлантычных штатаў. У межах штата знаходзіцца найбуйнейшы горад, эканамічны і палітычны цэнтр краіны — Нью-Ёрк. У склад штата ўваходзіць таксама буйны востраў Лонг-Айленд.