Рыф быў адкрыты ў 1798 г. амерыканскімгандлёвым суднам. У 1853 г. атрымаў назву Кінгмэн у гонар амерыканскага капітана, які картаграфаваў яго. У 1922 г. быў далучаны да ЗША. Доўгі час знаходзіўся пад юрысдыкцыяй ваенна-марскога флота ЗША. Аднак 18 студзеня2001 г. быў пераўтвораны ў запаведнік.
Прырода
Самая высокая кропка ўздымаецца на 1 м над узроўнем мора, пад час прыліваў рыф знаходзіцца пад вадой. Дзякуючы адсутнасці чалавечай дзейнасці ў навакольных водах добра захавалася эндэмічная марская фаўна.