Рыцар-бакалаўр з 2012 года. З 2015 па 2020 год з’яўляўся прэзідэнтам Лонданскага каралеўскага таварыства (член з 2003 года)[16], член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004)[17], Леапальдзіны (2010) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2020[18]), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (2009).
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Чыдамбарам, штат Тамілнад, Індыя[19] у сям’і вучоных-біяхімікаў. Ва ўзросце трох гадоў пераехаў з сям’ёй у Вадодара, штат Гуджарат, дзе яго бацькі працавалі ў мясцовым універсітэце. Адукацыю атрымаў у сярэдняй школе пры манастыры Ісуса і Марыі і затым у тым жа універсітэце, атрымаўшы ступень бакалаўра ў 1971 годзе, хоць раней беспаспяхова спрабаваў паступіць у Індыйскі інстытут тэхналогіі і хрысціянскі Медыцынскі каледж[20].
З рыбасомамі пачаў працаваць у якасці пастдоку Пітэра Мура ў Ельскім універсітэце[24]. Пасля заканчэння стажыроўкі не змог знайсці працу ў штаце прыкладна 50 амерыканскіх універсітэтаў, куды падаваў заявы[20], і паступіў у штат Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі, дзе працягваў вывучаць рыбасомы ў 1983—1995 гадах. У 1995 годзе атрымаў месца прафесара біяхіміі ва Універсітэце Юты, а з 1999 года працуе ў лабараторыі малекулярнай біялогіі ў Кембрыджскім універсітэце, дзе раней пабываў з рабочым візітам у 1991—1992 гадах.
Член Еўрапейскай арганізацыі малекульнай біялогіі з 2002 года.
↑Venki Ramakrishnan Home Page(нявызн.)(недаступная спасылка). Laboratory of Molecular Biology. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2011. Праверана 22 лістапада 2021.