Пепэ

Футбол
Пепэ
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кеплер Лаверан Ліма Ферэйра
Мянушкі Звер
Нарадзіўся 26 лютага 1983(1983-02-26)[1][2] (41 год)
Грамадзянства  Партугалія
 Бразілія
Рост 188 см
Вага 81 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Порту
Нумар 3
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Бразілія Карынтыянс Алагуану
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Партугалія Марытыму B 14 (1)
2002—2004 Партугалія Марытыму 63 (3)
2004—2007 Партугалія Порту 64 (6)
2007—2017 Іспанія Рэал Мадрыд 229 (13)
2017—2018 Турцыя Бешыкташ 33 (5)
2019— Партугалія Порту
Нацыянальная зборная[* 2]
2007— Партугалія Партугалія 103 (7)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Золата Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 студзеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 снежня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кеплер Лаверан Ліма Ферэйра (парт.-браз. Képler Laveran Lima Ferreira), больш вядомы як Пе́пэ (парт.-браз. Pepe; бразільская партугальская: [ˈpɛpi]); нар. 26 лютага 1983, Масеё, Бразілія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца клуба «Порту» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера

Пепэ з’яўляецца выхаванцам бразільскага футболу. 18-гадовым юнаком перабраўся ў Партугалію, дзе дэбютаваў у дарослым футболе ў 2001 годзе выступамі за каманду клуба «Марытыму» з вострава Мадэйра. Ужо з наступнага года стаў асноўным іграком каманды. Правёў у «Марытыму» тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Порту», да складу якога далучыўся ў 2004 годзе. Згуляў за клуб з Порту наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Порту» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час двойчы выйграваў чэмпіянаты краіны і розыгрышы нацыянальнага Кубка. У 2004 годзе стаў у складзе «Порту» ўладальнікам Міжкантынентальнага кубка.

У склад мадрыдскага «Рэала» далучыўся ў 2007 годзе. Доўгі час быў асноўным абаронцам мадрыдцаў. У сезоне 2016/17 з-за траўм правёў толькі 18 матчаў ва ўсіх турнірах, і ў канцы сезона абвясціў аб зыходзе з «Рэала» па заканчэнні кантракта. У ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з турэцкім «Бешыкташам»[3]. Пакінуў «Бешыкташ» па пагадненні бакоў у снежні 2018 года[4].

У студзені 2019 года вярнуўся ў «Порту»[5].

Міжнародная кар’ера

У жніўні 2007 года атрымаў грамадзянства Партугаліі і тым жа месяцам быў упершыню выкліканы ў зборную Партугаліі. Разам са зборнай браў удзел у шматлікіх міжнарожных спаборніцтвах.

Дасягненні

«Порту»:

«Рэал» Мадрыд:

Зборная Партугаліі:

Крыніцы

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!