Чэмпіянат свету па футболе 2014

Чэмпіянат свету па футболе 2014
Copa do Mundo de Futebol FIFA Brasil 2014В
Чэмпіянат свету па футболе 2014
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзення Сцяг Бразіліі Бразілія
      Гарады правядзення 12
      Стадыёны 12
Тэрміны адбору 15 чэрвеня 201116 лістапада 2013
Тэрміны фіналу 12 чэрвеня13 ліпеня 2014
Лік удзельнікаў 203
      у фінале 32
Прызавыя месцы
Чэмпіён Германія Германія (4-ы раз)
Другое месца Аргенціна Аргенціна
Трэцяе месца Нідэрланды Нідэрланды
Чацвёртае месца Бразілія Бразілія
Фінал Маракана
Рыа-дэ-Жанэйра
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 3 429 873  (53 592 за гульню)
Згуляна матчаў 64
Забіта галоў 171  (2.67 за гульню)
Бамбардзір(ы) Сцяг Калумбіі Хамес Радрыгес (6 галоў)
Лепшы ігрок Сцяг Аргенціны Ліянель Месі
2010
2018 >

XIX чэмпіянат свету па футболе (12.6-13.7.2014, Бразілія). У фінальнай стадыі прымалі ўдзел 32 каманды, якія спачатку сустракаліся ў групавых матчах, каб вызначыць 16 лепшых, а потым адыгралі адзін супраць аднаго ў стыкавых матчах да фіналу.

Гаспадар турніра

Прэзідэнт ФІФА Іозеф Блатэр аб'яўляе краіну-гаспадыню чэмпіянату

У сувязі з прынцыпам ратацыі кантынентаў для чэмпіянатаў свету, першынство 2014 павінна было прайсці ў Паўднёвай Амерыцы, і Бразілія была адзіным кандыдатам. Усе іншыя амерыканскія краіны ў 2003 годзе пагадзіліся падтрымаць кандыдатуру Бразіліі. Хоць некаторыя спробы паспрачацца з Бразіліяй выказвала Калумбія, але яе кандыдатура адразу ж была адвергнута як несур'ёзная, асабліва з улікам таго, што ў 1986 годзе Калумбія ўжо павінна была прымаць чэмпіянат свету, але не змагла выканаць сваіх абавязацельстваў, і турнір у другі раз паспяхова правяла Мексіка.

Бразілія стала пятай краінай, якая прыняла чэмпіянат свету ў другі раз (пасля Мексікі, Італіі, Францыі і Германіі). Раней чэмпіянат свету быў праведзены тут у 1950. Чэмпіянат свету прайшоў у Паўднёвай Амерыцы ўпершыню пасля 1978, таксама гэты чэмпіянат упершыню стаў другім запар за межамі Еўропы.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд вырас на 37 % у параўнанні з першынством свету ў 2010 годзе — і склаў $576 млн, тады як у 2010 годзе быў роўны $420 млн[1].

Пераможца чэмпіянату свету атрымаў $35 млн, у той час як уладальнік другога месца зарабіў $25 млн, а бронзавы прызёр — $22 млн. Зборная, якая заняла чацвёртае месца, атрымала $20 млн. Удзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі зарабілі па $14 млн. Каманды, якія дасягнулі 1/8 фіналу, атрымалі па $9 млн, а зборныя, якія завяршылі барацьбу на групавым этапе, папоўнілі сваю казну на $8 млн кожная [2].

  • $35 млн — Чэмпіён
  • $25 млн — Фіналіст
  • $22 млн — 3-е месца
  • $20 млн — 4-е месца
  • $14 млн — 1/4 фінала
  • $9 млн — 1/8 фінала
  • $8 млн — Групавы этап

Эмблема турніру

Афіцыйная эмблема турніру была прадстаўлена 8 ліпеня 2010 года на цырымоніі ў Яганэсбург падчас правядзення чэмпіянату свету 2010 года. Эмблема была абраная камісіяй, у якую ўваходзілі архітэктар Оскар Німеер, дызайнер Ханс Донэр, мадэль Жызэль Бюндхен, пісьменнік Паўла Каэльё, бразільская спявачка Івета Сангалу, старшыня аргкамітэта ЧС-2014 Рыкарда Тэйшэйра і генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальк. Пераможцам стала эмблема «Натхненне» (парт.: Inspiração), распрацаваная бразільскім агенцтвам Africa[3][4].

Афіцыйны мяч турніру

Генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальк абвясціў, што па выніках галасавання заўзятараў афіцыйны мяч Чэмпіяната свету 2014 ад Adidas атрымаў назву Brazuca[5].

Назва

Назва мяча была абвешчана 2 верасня 2012 года. Яна абрана ў ходзе галасавання, у якім удзельнічала больш за мільён бразільцаў[6]. Усяго на выбар былі прапанавана тры назвы: Brazuca (77,8 % галасоў [7]), Carnavalesca (14,6 % галасоў [8]) і Bossa Nova (7,6 % галасоў [8]). Гэта першы ў гісторыі вопыт, калі назву мяча для чэмпіянату свету па футболе выбралі самі фанаты [6]. Словам brazuca бразільцы называюць саміх сябе (бразільцаў). Гэта нефармальны, добразычлівы і пазітыўны выраз з некаторай доляй патрыятызму.[9]

Канструкцыя

Крой мяча — моцна скрыўлены куб. Іншымі словамі, у ім усяго 6 дэталяў, 12 швоў і 8 кропак сучлянення — але швы ідуць не па рэбрах куба, а па складанай крывой. Гэта мусіць забяспечыць належную аэрадынаміку (тое, чаго не хапала Jabulani і было выпраўлена ў Tango 12) і выдатна круглую форму. Камера зроблена з натуральнага каўчуку, а пакрыццё больш нагадвае Finale 13 (мяч Лігі Чэмпіёнаў).

Турнірны мяч павінен каштаваць каля $ 160[10].

Каманды-ўдзельніцы

У фінальным турніры чэмпіянату свету 2014 года прынялі ўдзел 32 каманды (Бразілія як гаспадыня спаборніцтваў і 31 каманда, якая прайшла адборачны турнір).

У фінальную стадыю прабіліся ўсе 8 каманд, якія калі-небудзь раней заваёўвалі званне чэмпіёнаў свету па футболе (з моманту пачатку правядзення гэтага турніру). А зборная Босніі і Герцагавіны прыняла ўдзел у фінальным турніры чэмпіянату свету ўпершыню.

З краін, якія не прабіліся на чэмпіянат свету, найвышэйшы рэйтынг мелі зборная Украіны — 16 месца, Даніі — 23 месца, Славеніі — 25. Пры гэтым найніжэйшы рэйтынг з удзельнікаў мундыаля у зборных: Аўстраліі (62), Паўднёвай Карэі (57) і Камеруна (56).

Краіны, якія прынялі ўдзел у ЧС-2014 паказаны cінім

АФК (4)

КАФ (5)

КФА (0)

КАНКАКАФ (4)

КАНМЕБОЛ (6)

УЕФА (13)

Адборачны турнір

Адборачны турнір чэмпіянату свету 2014 пачаўся 15 чэрвеня 2011 і завяршыўся 20 лістапада 2013 [11].

Еўропа (УЕФА)

У фінальны турнір выйшлі 13 каманд.

53 зборныя былі разбіты на дзевяць груп: восем груп па шэсць каманд і адну з пяццю зборнымі.

Пераможцы дзевяці груп выйшлі напрамую ў фінальную стадыю. Восем уладальнікаў другіх месцаў з лепшымі паказчыкамі прынялі ўдзел у спараных стыкавых матчах, якія вызначылі яшчэ чатырох удзельнікаў фінальнага турніру. Боснія і Герцагавіна ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў фінальную частку чэмпіянату свету ці Еўропы, перамогшы ў групе G.

Паўднёвая Амерыка (КОНМЕБОЛ)

У турніры ўдзельнічалі 9 зборных, у фінальны турнір наўпрост выйшлі чатыры каманды — Аргенціна, Калумбія, Чылі і Эквадор.

Зборная Уругвая якая заняла пятае месца ў турніры таксама прайшла на чэмпіянат свету пасля таго, як прыняла ўдзел у 2 міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Іарданіі, якая заняла пятае месца ў АФК, і перамагла яе.

Афрыка (КАФ)

У турніры ўдзельнічалі 52 зборных. З іх у фінальны турнір выйшлі пяць каманд — Нігерыя, Кот-д'Івуар, Камерун, Гана і Алжыр.

Паўночная Амерыка (КОНКАКАФ)

У турніры ўдзельнічалі 35 зборных, з іх у фінальны турнір наўпрост выйшлі тры каманды — ЗША, Коста-Рыка і Гандурас. Чацвёртая каманда, Мексіка, таксама прайшла — яна ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах з пераможцам адборачнага турніру зоны ОФК, Новай Зеландыяй. Мексіка стала пераможцам і кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Азія (АФК)

У турніры ўдзельнічалі 43 зборных, з іх у фінальны турнір выйшлі чатыры каманды — Японія, Аўстралія, Іран і Рэспубліка Карэя. Зборная Іарданіі якая заняла пятае месца (пасля перамогі ў кантынентальных стыкавых матчах супраць зборнай Узбекістана) ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Уругвая, якая заняла пятае месца ў КОНМЕБОЛ, і саступіла ёй.

Акіянія (ОФК)

У турніры ўдзельнічалі 11 зборных. Пераможца турніру, зборная Новай Зеландыі, удзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Мексікі, якая заняла чацвёртае месца ў КОНКАКАФ. Новая Зеландыя саступіла Мексіцы і не кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Міжкантынентальныя стыкавыя матчы

Па 2 стыкавых матчы праходзілі паміж чацвёртай зборнай КОНКАКАФ (Мексіка) і пераможцам зоны ОФК (Новая Зеландыя), а таксама паміж пятай зборнай КОНМЕБОЛ (Уругвай) і пятай зборнай АФК (Іарданія).

У фінальны турнір выйшлі пераможцы — Мексіка і Уругвай.

Стадыёны


Сцяг Бразіліі Бразілія
Белу-Арызонты Бразіліа Куяба Курыціба
Мінэйран Нацыянальны стадыён Арэна Пантанал Арэна Байшада
Умяшчальнасць: 58,259 Умяшчальнасць: 69,432 Умяшчальнасць: 39,859 Умяшчальнасць: 38,533
Фарталеза
Манаус
Кастэлан Амазонія
Умяшчальнасць: 60,348 Умяшчальнасць: 39,118
Натал Порту-Алегры
Арэна дас Дунас Бейра-Рыа
Умяшчальнасць: 38,958 Умяшчальнасць: 42,991
Рэсіфі Рыа-дэ-Жанэйра Сальвадор Сан-Паўлу
Арэна Пернамбуку Маракана Фонтэ-Нова Арэна Карынтыянс
Умяшчальнасць: 42,583 Умяшчальнасць: 74,689 Умяшчальнасць: 51,708 Умяшчальнасць: 61,606[12]


Суддзі

Спіс суддзяў, зацверджаны ФІФА для абслугоўвання матчаў чэмпіянату свету.[13][14]:

АФК
Аўстралія Бенджамін Уільямс (Аўстралія)
Бахрэйн Абдула Шукрала (Бахрэйн)
Узбекістан Раўшан Ірматаў (Узбекістан)
Японія Юіці Нісімура (Японія)
КАНКАКАФ
Мексіка Марка Радрыгес (Мексіка)
Сальвадор Хаэль Агілар (Сальвадор)
Злучаныя Штаты Амерыкі Марк Гэйгер (ЗША)
КАНМЕБОЛ
Аргенціна Нестар Пітана (Аргенціна)
Бразілія Сандра Рычы (Бразілія)
Калумбія Вільмар Рольдан (Калумбія)
Чылі Энрыке Осэс (Чылі)
Эквадор Карлас Вера (Эквадор)
КФА
Новая Зеландыя Пітэр О'Ліры (Новая Зеландыя)
КАФ
Алжыр Джамель Аймудзі (Алжыр)
Гамбія Бакары Папа Гасама (Гамбія)
Кот-д’Івуар Нумандзіез Дуэ (Кот-д'Івуар)
УЕФА
Сцяг Англіі Говард Уэб (Англія)
Германія Фелікс Брых (Германія)
Нідэрланды Б'ёрн Койперс (Нідэрланды)
Італія Нікола Рыцолі (Італія)
Іспанія Карлас Веласка Карбальё (Іспанія)
Партугалія Педру Праэнса (Партугалія)
Сербія Міларад Мажыч (Сербія)
Турцыя Джунейт Чакыр (Турцыя)
Швецыя Юнас Эрыксан (Швецыя)

Cудзейства

20 чэрвеня 2014 ФІФА абвясціла аб адхіленні памочніка суддзі з Калумбіі, Умбэрта Клавіхо, ад далейшага судзейства на чэмпіянаце [15]. У матчы групы А паміж Мексікай і Камерунам Клавіхо выклікаў рэзкую крытыку свайго судзейства, спрэчна не залічылі два галы Мексікі ў вароты Камеруна [16].

Склады

Галоўныя трэнеры

Футбалісты, няздолеўшыя прыняць удзел у ЧС-2014

Шэраг вядучых гульцоў розных зборных атрымалі траўмы, якія не дазволілі ім прыняць актыўны ўдзел у чэмпіянаце свету. У іх лік уваходзяць:

Фінальны турнір

Лёсаванне

Групавы этап

Група А

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Бразілія Бразілія 3 2 1 0 7  2 +5 7
2 Мексіка Мексіка 3 2 1 0 4  1 +3 7
3 Харватыя Харватыя 3 1 0 2 6  6 0 3
4 Сцяг Камеруна Камерун 3 0 0 3 1  9 −8 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група В

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 3 3 0 0 10  3 +7 9
2 Сцяг Чылі Чылі 3 2 0 1 5  3 +2 6
3 Іспанія Іспанія 3 1 0 2 4  7 −3 3
4 Аўстралія Аўстралія 3 0 0 3 3  9 −6 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група С

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Калумбія Калумбія 3 3 0 0 9  2 +7 9
2 Грэцыя Грэцыя 3 1 1 1 2  4 −2 4
3 Кот-д’Івуар Кот-д’Івуар 3 1 0 2 4  5 −1 3
4 Японія Японія 3 0 1 2 2  6 −4 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група D

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Коста-Рыка Коста-Рыка 3 2 1 0 4  1 +3 7
2 Уругвай Уругвай 3 2 0 1 4  4 0 6
3 Італія Італія 3 1 0 2 2  3 −1 3
4 Сцяг Англіі Англія 3 0 1 2 2  4 −2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група Е

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Францыя Францыя 3 2 1 0 8  2 +6 7
2 Швейцарыя Швейцарыя 3 2 0 1 7  6 +1 6
3 Эквадор Эквадор 3 1 1 1 3  3 0 4
4 Гандурас Гандурас 3 0 0 3 1  8 −7 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група F

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Аргенціна Аргенціна 3 3 0 0 6  3 +3 9
2 Нігерыя Нігерыя 3 1 1 1 3  3 0 4
3 Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна 3 1 0 2 4  4 0 3
4 Іран Іран 3 0 1 2 1  4 −3 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група G

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Германія Германія 3 2 1 0 7  2 +5 7
2 Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 3 1 1 1 4  4 0 4
3 Партугалія Партугалія 3 1 1 1 4  7 −3 4
4 Гана Гана 3 0 1 2 4  6 −2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група Н

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Бельгія Бельгія 3 3 0 0 4  1 +3 9
2 Алжыр Алжыр 3 1 1 1 6  5 +1 4
3 Расія Расія 3 0 2 1 2  3 −1 2
4 Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя 3 0 1 2 3  6 −3 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Плэй-оф

1/8 фінала Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                           
28 чэрвеня - Белу-Арызонты            
  Бразілія Бразілія   1(3)
4 ліпеня - Фарталеза
  Чылі Чылі   1(2)  
  Бразілія Бразілія   2
28 чэрвеня - Рыа-дэ-Жанэйра
    Калумбія Калумбія   1  
  Калумбія Калумбія   2
8 ліпеня - Белу-Арызонты
  Уругвай Уругвай   0  
  Бразілія Бразілія   1
30 чэрвеня - Бразіліа
    Германія Германія   7  
  Францыя Францыя   2
4 ліпеня - Рыа-дэ-Жанэйра
  Нігерыя Нігерыя   0  
  Францыя Францыя   0
30 чэрвеня - Порту-Алегры
    Германія Германія   1  
  Германія Германія   2
13 ліпеня - Рыа-дэ-Жанэйра
  Алжыр Алжыр   1  
  Германія Германія   1
29 чэрвеня - Фарталеза
    Аргенціна Аргенціна   0
  Нідэрланды Нідэрланды   2
5 ліпеня - Сальвадор
  Мексіка Мексіка   1  
  Нідэрланды Нідэрланды   0(4)
29 чэрвеня - Рэсіфі
    Коста-Рыка Коста-Рыка   0(3)  
  Коста-Рыка Коста-Рыка   1(5)
9 ліпеня - Сан-Паўлу
  Грэцыя Грэцыя   1(3)  
  Нідэрланды Нідэрланды   0(2)
1 ліпеня - Сан-Паўлу
    Аргенціна Аргенціна   0(4)   Матч за трэцяе месца
  Аргенціна Аргенціна   1
5 ліпеня - Бразіліа 12 ліпеня - Бразіліа
  Швейцарыя Швейцарыя   0  
  Аргенціна Аргенціна   1   Бразілія Бразілія   0
1 ліпеня - Сальвадор
    Бельгія Бельгія   0     Нідэрланды Нідэрланды   3
  Бельгія Бельгія   2
  Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША   1  


1/8 фінала

28 чэрвеня 2014
13:00 UTC-3
Бразілія Бразілія 1:1 (1:1)
(3:2)
Чылі Чылі Стадыён: Мінэйран,
Белу-Арызонты
Гледачоў: 57,714
Суддзя: Англія Говард Уэб
Луіс Гол на 18 хвіліне 18'
Давід Луіс
Віліян
Марселу
Халк
Неймар
Справаздача Санчэс Гол на 32 хвіліне 32'
Маўрысіа Пінілья
Алексіс Санчэс
Чарлес Арангіс
Марсела Дыяс
Гансала Хара

28 чэрвеня 2014
17:00 UTC-3
Калумбія Калумбія 2:0 (1:0) Уругвай Уругвай Стадыён: Маракана,
Рыа-дэ-Жанэйра
Гледачоў: 73,804
Суддзя: Нідэрланды Б'ёрн Койперс
Радрыгес Гол на 28 хвіліне 28' Гол на 50 хвіліне 50' Справаздача

29 чэрвеня 2014
13:00 UTC-3
Нідэрланды Нідэрланды 2:1 (0:0) Мексіка Мексіка Стадыён: Кастэлан,
Фарталеза
Гледачоў: 58,817
Суддзя: Партугалія Педру Праэнса
Снейдэр Гол на 88 хвіліне 88'
Хюнтэлар Гол на 90+4 хвіліне 90+4' (пен.)
Справаздача Дос Сантас Гол на 48 хвіліне 48'

29 чэрвеня 2014
17:00 UTC-3
Коста-Рыка Коста-Рыка 1:1 (0:0)
(5:3)
Грэцыя Грэцыя Стадыён: Арэна Пернамбуку,
Рэсіфі
Гледачоў: 41,242
Суддзя: Аўстралія Бэнджамін Уільямс
Руіс Гол на 52 хвіліне 52'
Сельса Борхес
Браян Руіс
Джанкарла Гансалес
Хаэль Кэмбэл
Мікаэль Уманья
Справаздача Папастатопулас Гол на 90+1 хвіліне 90+1'
Канстанцінас Мітраглу
Лазарас Хрыстадулопулас
Хасэ Алебас
Тэафаніс Гекас

30 чэрвеня 2014
13:00 UTC-3
Францыя Францыя 2:0 (0:0) Нігерыя Нігерыя Стадыён: Нацыянальны стадыён,
Бразіліа
Гледачоў: 67,882
Суддзя: Злучаныя Штаты Амерыкі Марк Гейгер
Пагба Гол на 79 хвіліне 79'
Ёба Аўтагол на 90+1 хвіліне 90+1'
Справаздача

30 чэрвеня 2014
17:00 UTC-3
Германія Германія 2:1 (0:0)
(д.ч.)
Алжыр Алжыр Стадыён: Бейра-Рыа,
Порту-Алегры
Гледачоў: 43,063
Суддзя: Бразілія Сандро Рычы
Шурле Гол на 92 хвіліне 92'
Озіль Гол на 120 хвіліне 120'
Справаздача Джабу Гол на 120+1 хвіліне 120+1'

1 ліпеня 2014
13:00 UTC-3
Аргенціна Аргенціна 1:0 (0:0)
(д.ч.)
Швейцарыя Швейцарыя Стадыён: Арэна Карынтыянс,
Сан-Паўлу
Гледачоў: 63,255
Суддзя: Швецыя Ёнас Эрыксан
Дзі Марыя Гол на 118 хвіліне 118' Справаздача

1 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бельгія Бельгія 2:1 (0:0)
(д.ч.)
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Стадыён: Фонтэ-Нова,
Сальвадор
Гледачоў: 51,227
Суддзя: Алжыр Джамэль Аймудзі
дэ Бройнэ Гол на 93 хвіліне 93'
Лукаку Гол на 105 хвіліне 105'
Справаздача Грын Гол на 107 хвіліне 107'

1/4 фінала

4 ліпеня 2014
13:00 UTC-3
Францыя Францыя 0:1 (0:1) Германія Германія Стадыён: Маракана,
Рыа-дэ-Жанэйра
Суддзя: Аргенціна Нэстар Пітана
Справаздача Хумельс Гол на 13 хвіліне 13'

4 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бразілія Бразілія 2:1 (1:0) Калумбія Калумбія Стадыён: Кастэлан,
Фарталеза
Суддзя: Іспанія Карлас Веласка Карбальё
Сілва Гол на 7 хвіліне 7'
Луіс Гол на 69 хвіліне 69'
Справаздача Радрыгес Гол на 80 хвіліне 80' (пен.)

5 ліпеня 2014
13:00 UTC-3
Аргенціна Аргенціна 1:0 (1:0) Бельгія Бельгія Стадыён: Нацыянальны стадыён,
Бразіліа
Суддзя: Італія Нікола Рыцолі
Ігуаін Гол на 8 хвіліне 8' Справаздача

5 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Нідэрланды Нідэрланды 0:0 (0:0) Коста-Рыка Коста-Рыка Стадыён: Фонтэ-Нова,
Сальвадор
Суддзя: Узбекістан Раўшан Ірматаў

Робін ван Персі
Ар’ен Робен
Уэслі Снейдэр
Дзірк Кёйт
Справаздача
Сельса Борхес
Браян Руіс
Джанкарла Гансалес
Крысціян Баланьяс
Маркас Урэнья

1/2 фінала

8 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бразілія Бразілія 1:7 (0:5) Германія Германія Стадыён: Мінэйран,
Белу-Арызонты
Гледачоў: 58,141
Суддзя: Мексіка Марко Радрыгес
Аскар Гол на 90 хвіліне 90' Справаздача Мюлер Гол на 11 хвіліне 11'
Клозэ Гол на 23 хвіліне 23'
Кроас Гол на 24 хвіліне 24' Гол на 26 хвіліне 26'
Хедзіра Гол на 29 хвіліне 29'
Шурле Гол на 69 хвіліне 69' Гол на 79 хвіліне 79'

9 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Нідэрланды Нідэрланды 0:0 (0:0)
(2:4)
Аргенціна Аргенціна Стадыён: Арэна Карынтыянс,
Сан-Паўлу
Гледачоў: 63,267
Суддзя: Турцыя Джунейт Чакыр

Рон Влар
Ар’ен Робен
Уэслі Снейдэр
Дзірк Кёйт
Справаздача
Ліянель Месі
Эсек’ель Гарай
Серхіа Агуэра
Максі Радрыгес

Матч за бронзу

12 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бразілія Бразілія 0:3 (0:2) Нідэрланды Нідэрланды Стадыён: Нацыянальны стадыён,
Бразіліа
Гледачоў: 68 034
Суддзя: Алжыр Джамэль Аймудзі
Справаздача ван Персі Гол на 3 хвіліне 3' (пен.)
Блінд Гол на 17 хвіліне 17'
Вейналдум Гол на 90+1 хвіліне 90+1'

Фінал

13 ліпеня 2014
16:00 UTC-3
Германія Германія 1:0 (0:0)
(д.ч.)
Аргенціна Аргенціна Стадыён: Маракана,
Рыа-дэ-Жанэйра
Гледачоў: 74738
Суддзя: Італія Нікола Рыцолі
Гётцэ Гол на 113 хвіліне 113'

Статыстыка

Бамбардзіры

6 галоў
5 галоў
4 галы
3 галы
2 галы
1 гол
Аўтагалы

Крыніца:[38]

Дыскваліфікацыі

Найбольш вартая ўвагі дысцыплінарная справа ЧС-2014, дыскваліфікацыя нападаючага зборнай Уругвая Луіса Суарэса, пазбаўленага права гуляць на працягу дзевяці міжнародных матчаў з забаронай удзельнічаць у звязанай з футболам дзейнасці (у тым ліку адкрыцці любога стадыёна) на працягу чатырох месяцаў, пасля нападу на італьянскага абаронцу Джорджа К’еліні. Суарэс таксама быў аштрафаваны на CHF 100,000.

Узнагароды

Выніковае становішча каманд

М Каманда Гр М В Н П А ЗГ ПГ +/-
Прызёры
1 Германія Германія G 7 6 1 0 19 18 4 +14
2 Аргенціна Аргенціна F 7 5 1 1 16 8 4 +4
3 Нідэрланды Нідэрланды B 7 5 2 0 17 17 12 +5
Чацвёртае месца
4 Бразілія Бразілія A 7 3 2 2 11 11 14 -3
Чвэрцьфіналісты
5 Калумбія Калумбія C 5 4 0 1 12 12 4 +8
6 Бельгія Бельгія H 5 4 0 1 12 6 3 +3
7 Францыя Францыя E 5 3 1 1 10 10 3 +7
8 Коста-Рыка Коста-Рыка D 5 2 3 0 9 5 2 +3
1/8 фінала
9 Чылі Чылі B 4 2 1 1 7 6 4 +2
10 Мексіка Мексіка A 4 2 1 1 7 5 3 +2
11 Швейцарыя Швейцарыя E 4 2 0 2 6 7 7 0
12 Уругвай Уругвай D 4 2 0 2 6 4 6 -2
13 Грэцыя Грэцыя C 4 1 2 1 5 3 5 -2
14 Алжыр Алжыр H 4 1 1 2 4 7 7 0
15 Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША G 4 1 1 2 4 5 6 -1
16 Нігерыя Нігерыя F 4 1 1 2 4 3 5 -2
Групавы раўнд
17 Эквадор Эквадор E 3 1 1 1 4 3 3 0
18 Партугалія Партугалія G 3 1 1 1 4 4 7 -3
19 Харватыя Харватыя A 3 1 0 2 3 6 6 0
20 Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна F 3 1 0 2 3 4 4 0
21 Кот-д’Івуар Кот-д’Івуар C 3 1 0 2 3 4 5 -1
22 Італія Італія D 3 1 0 2 3 2 3 -1
23 Іспанія Іспанія B 3 1 0 2 3 4 7 -3
24 Расія Расія H 3 0 2 1 2 2 3 -1
25 Гана Гана G 3 0 1 2 1 4 6 -2
26 Сцяг Англіі Англія D 3 0 1 2 1 2 4 -2
27 Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя H 3 0 1 2 1 3 6 -3
28 Іран Іран F 3 0 1 2 1 1 4 -3
29 Японія Японія C 3 0 1 2 1 2 6 -4
30 Аўстралія Аўстралія B 3 0 0 3 0 3 9 -6
31 Гандурас Гандурас E 3 0 0 3 0 1 8 -7
32 Камерун Камерун A 3 0 0 3 0 1 9 -8

Факты

У масавай культуры

Тэма чэмпіянату была абыграная як галоўная сюжэтная лінія 16 эпізоду 25 сезону мультсерыялу «Сімпсаны», дзе галоўнага персанажа, Гамера Сімпсана, запрашаюць у Бразілію ў якасці суддзі футбольных гульняў. Згодна з вынікам эпізоду, пераможцам чэмпіянату становіцца каманда Германіі, якая выйграла фінальны матч супраць каманды Бразіліі з лікам 2:0.

Зноскі

  1. FIFA launches 2014 FIFA World Cup Legacy Trust Архівавана 1 ліпеня 2014.
  2. Пераможца чэмпіянату свету — 2014 атрымае $ 35 млн Архівавана 30 ліпеня 2014.
  3. Journey to Brazil 2014 begins Архівавана 11 ліпеня 2010.
  4. Brazil 2014 taking shape Архівавана 12 ліпеня 2010.
  5. Афіцыйны мяч атрымаў назву «Бразука»
  6. а б Adidas Brazuca — Назва афіцыйнага мяча выбрана бразільскімі заўзятарамі Архівавана 14 жніўня 2014.
  7. Nome da bola da Copa é escolhido pela primeira vez por torcedores: Brazuca
  8. а б da bola da Copa é escolhido pela primeira vez por torcedores: Brazuca(недаступная спасылка)
  9. Вrazuca
  10. Brazuca: Adidas Releases Its 2014 World Cup Ball
  11. FIFA.com — Financial report presented , Brazil 2014 slots & host countries decided Архівавана 30 красавіка 2011.
  12. «Арэна Карынтыянс» да ЧС гатовая!
  13. trios and support duos appointed for 2014 FIFA World Cup(недаступная спасылка) (англ.)
  14. & Assistant referees for the 2014 FIFA World Cup(недаступная спасылка) (англ.)
  15. FIFA drops linesman who ruled out Mexico 'goals' Архівавана 20 ліпеня 2014.
  16. Mexico’s disallowed goals add to World Cup’s incompetent officiating
  17. Месца Манданда ў заяўцы зборнай Францыі на ЧС-2014 зойме Руф'е (руск.)
  18. Франк Рибери не поедет на ЧМ-2014 (руск.)
  19. Франк Рыберы і Клеман Грэнье прапусцяць ЧС-2014 з-за траўмаў (руск.)
  20. Германия потеряла полузащитника перед стартом чемпионата мира Архівавана 26 мая 2014. (руск.)
  21. Гюндоган пропустит чемпионат мира (руск.)
  22. Ройс пропустит Чемпионат Мира
  23. Кристиан Бентеке пропустит Чемпионат мира в Бразилии (руск.)
  24. Стринич из-за травмы не поедет на чемпионат мира Архівавана 25 мая 2014. (руск.)
  25. ЧМ-2014. Тьяго Алькантара пропустит мундиаль (руск.)
  26. ЧМ-2014. Виктор Вальдес пропустит чемпионат мира (руск.)
  27. Тео Уолкотт пропустит чемпионат мира (руск.)
  28. I'll be on the plane to Brazil! Bolton midfielder Holden promises USA boss Klinsmann he'll be fit for World Cup spot (англ.)
  29. Футболист «Эвертона» и сборной Коста-Рики Овьедо заявил, что не сыграет на ЧМ Архівавана 9 сакавіка 2016. (руск.)
  30. Costa Rica striker Álvaro Saborío will miss World Cup with foot injury (англ.)
  31. ЧМ-2014. Кевин Стротман пропустит мундиаль (руск.)
  32. Монтоливо пропустит чемпионат мира (руск.)
  33. ЧМ-2014. Мундиаль пройдет без Радамеля Фалькао (руск.)
  34. Широков не полетит в Бразилию (руск.)
  35. Mexico defeats Ecuador in friendly, loses Montes for World Cup in process (англ.)
  36. Ecuador's Segundo Castillo out of World Cup (англ.)
  37. {Peralta out for Honduras with thigh injury (англ.)
  38. adidas Golden Boot Архівавана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!