Фрэд правёў чатыры сезоны ў клубе «Амерыка Мінейру», пасля чаго перайшоў у іншы больш вядомы клуб Белу-Арызонты«Крузейру» ў сярэдзіне сезона 2004. Пасля 41 голу ў 43 гульнях за «Крузейру» ў сезоне 2005 года Фрэд быў выкуплены французскім чэмпіёнам клубам «Ліён» за 15 мільёнаў еўра[4].
Забіўшы ў першым сваім сезоне ў новым клубе 14 галоў, Фрэд стаў другім бамбардзірам Лігі 1 у сезоне 2005/06, і выйграў свой першы чэмпіёнскі тытул з «Ліёнам». Хоць ігрок і прапусціў два месяцы сезона 2006/07 з-за траўмы[5], Фрэд усё ж такі забіў 11 галоў у 20 гульнях, і стаў найлепшым бамбардзірам клуба, а «Ліён» зноў узняўся на вяршыню французскага футбола. Тым не менш, падчас сезона 2007/08, Фрэд атрымаў траўму падчас трэніроўкі ў складзе зборнай[6]. Пасля вяртання да футболу ў кастрычніку 2007 года, з-за ўзрослай канкурэнцыі збоку чэшскага галеадора Мілана Бараша і выхаванца ліёнскай футбольнай акадэмііКарыма Бензема, Фрэд меў няшмат гульнявой практыкі.
Пасля сканчэння дагавора з французскім клубам Фрэд падпісаў папярэдні кантракт з бразільскім клубам «Флуміненсі», і, такім чынам, пагадзіўся на пяцігадовы кантракт. У сваім дэбютным матчы 15 сакавіка 2009 года нападнік адзначыўся дублем, а клуб атрымаў перамогу з лікам 3:1.
З 2009 года на працягу сямі сезонаў выступаў за «Флуміненсі». У чэрвені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Атлетыку Мінейру». У снежні 2017 года, разарваўшы кантракт з папярэднім клубам, перайшоў у «Крузейру». У чэрвені 2020 года вярнуўся ў «Флуміненсі», дзе і завяршыў кар’еру ў ліпені 2022 года.