Жуліу Сезар, які нарадзіўся ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра, пачаў сваю спартыўную кар’еру ў клубе «Гражан Каўнтры Клуб», дзе ён правёў сваё дзяцінства. Пасля гэтага ён на працягу 6 гадоў гуляў за «Фламенгу» з Рыа-дэ-Жанэйра.
У 2004 годзе Жуліу Сезар падпісаў кантракт з «Інтэрам», але з-за перавышэння ліміту легіянераў у клубе не трапіў у заяўку і быў аддадзены ў арэнду ў «К’ева», за які аднак не згуляў ніводнай гульні. У жніўні 2005 года ігрок вярнуўся ў «Інтэр» і падпісаў з ім трохгадовы кантракт. На пазіцыі асноўнага брамніка клубу ён змяніў Франчэска Тольда.
У жніўні 2012 года Жуліу Сезар падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскі клубам «Куінз Парк Рэйнджэрс»[5]. За англійскі клуб дэбютаваў 15 верасня ў гульні супраць супраць «Чэлсі», якая скончылася нулявой нічыёй. Ён стаў першым брамнікам каманды, выцесніўшы брамніка нацыянальнай зборнай Англіі, Роберта Грына, які сеў на лаўку запасных.
У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за канадскі клуб «Таронта», пасля чаго перайшоў у «Бенфіку», дзе спачатку быў асноўным брамнікам, а пазней страціў месца ў складзе. У лістападзе 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з лісабонскім клубам[6].
У студзені 2018 года праз 13 гадоў вярнуўся ў «Фламенгу»[7]. Зноў згуляўшы ў бразільскай Серыі A 21 красавіка 2018 года ў матчы супраць клуба «Амерыка Мінейру» (2:0), аб’явіў аб завяршэнні кар’еры[8].