Раул з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Буавішты», але першыя гады прафесійнай кар’еры ён адыграў за клуб «Авіш». У «Буавішту» ён вярнуўся летам 2003 года. За адзін сезон ён згуляў 29 матчаў і не забіў ніводнага мяча.
«Порту»
У ліпені 2004 года Раул падпісаў пяцігадовы кантракт з «Порту». У заяве Мейрэліша пасля пераходу гаварылася, што ён ні секунды не сумняваўся пасля прапановы «Порту».
«Ліверпул»
28 жніўня2010 года ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што «Ліверпул» разглядае Мейрэліша ў якасці замены Хаўеру Маскерана, які пераходзіць у «Барселону»[4]. У той жа дзень гэта было афіцыйна пацверджана прадстаўнікамі мерсісайдскага клуба — афіцыйны сайт «чырвоных» апублікаваў паведамленне аб тым, што сума трансферу іграка ўзгоднена з «Порту», а самому футбалісту засталося ў самы бліжэйшы час прайсці медагляд, абмеркаваць умовы асабістага кантракту і паставіць пад ім подпіс[5][6]. Мейрэліш сказаў, што трэнер «Ліверпула» Рой Ходжсан прыклаў сур'ёзныя намаганні, каб заручыцца яго подпісам, і паабяцаў паспрабаваць увасобіць у рэальнасць мары і надзеі, якія ўскладаюць на яго заўзятары гэтай каманды[7]. 16 студзеня2011 года Раул забіў свой першы гол за «Ліверпул» у 215-м мерсісайдскім дэрбі. Мейрэліш вельмі хутка заваяваў любоў заўзятараў, і быў прызнаны лепшым іграком лютага ў АПЛ па версіях інтэрнэт-рэсурсу «ESPN» і выдання «Match of the Day»[8].
«Чэлсі»
31 жніўня2011 года за паўгадзіны да закрыцця трансфернага акна афіцыйны сайт «Ліверпула» апублікаваў паведамленне аб тым, што Мейрэліш падаў пісьмовы запыт на трансфер[9]. Неўзабаве клуб афіцыйна пацвердзіў тое, што «Ліверпул» і «Чэлсі» ўзгаднілі суму трансферу паўабаронцы ў лонданскую каманду[10].
«Фенербахчэ»
3 верасня2012 года, было пацверджана, што «Чэлсі» дамовіўся аб продажы Мейрэліша ў турэцкі клуб «Фенербахчэ» за 8 мільёнаў еўра[11]. Пакінуў «Фенербахчэ» ўлетку 2016 года ў якасці свабоднага агента і ў выніку завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
У зборнай Партугаліі Раул ужо мае званне чэмпіёна Еўропы сярод юніёраў, заваяванае ў Ізраілі ў 2000 годзе. Летам 2004 года ён быў у складзе моладзевай зборнай на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі, дзе партугальцы занялі трэцяе месца. У 2008 годзе выступаў за зборную на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у Аўстрыі і Швейцарыі.