З прычыны таго, што яго маці пакутавала ад душэўнай хваробы, у 1792 годзе стаў рэгентам. Ратуючыся ад французаў, у 1807 годзе адправіўся ў Бразілію, перадаўшы кіраванне Партугаліяй нялюбаму народам англічаніну Берэсфорду. Стаўшы пасля смерці маці ў 1816 годзе каралём, Жуан пакінуў Бразілію свайму сыну дону Педру, а сам у 1821 годзе вярнуўся ў Лісабон і прызнаў прынятую картэсамі іспанскую канстытуцыю 1812 года.
Адмяніўшы яе ў 1823 годзе, яму, аднак, не атрымалася задаволіць абсалютыстаў, на чале якіх стаялі каралева Карлота і яго сын дон Мігел. Мігел збіраўся адхіліць бацьку ад улады, але яго задуме не было накавана ажыццявіцца і ён быў выгнаны, пасля чаго зноў была ўведзена канстытуцыя. 13 мая1825 годзе Жуан павінен быў прызнаць незалежнасць Бразіліі пад уладай свайго сына дона Педру (імператар Педру I Бразільскі) і адмовіцца ад правоў на бразільскі прастол.
Марыя Тэрэза (1793—1874), з 1810 жонка Педру Карласа Іспанскага і Партугальскага, з 1838 у другім шлюбе з удаўцом сваёй малодшай сястры Донам Карласам Старэйшым;