У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Людовік.
Людовік Вялікі Дафін (фр.: Louis le Grand Dauphin; 1 лістапада 1661—14 красавіка 1711) — адзінае законнае дзіця Людовіка XIV ад Марыі-Тэрэзіі Іспанскай, якое не памерла ў маленстве, і яго спадчыннік (дафін Францыі). Памёр за чатыры гады да смерці бацькі і не валадарыў.
Для выхавання дафіна па загадзе Людовіка была складзена 64-томная бібліятэка класічнай літаратуры Ad usum Delphini («для карыстання дафіна»), «вычышчаная» ад «нясціплых» выразаў. Выдатны военачальнік Вайны за іспанскую спадчыну.
Сям’я і нашчадства
У 1680 годзе ажаніўся з Марыяй Ганнай Баварскай (1660—1690). Сыны:
Пасля смерці жонкі Людовік уступіў у другі законны марганатычны шлюб з Марыяй Эміліяй Тэрэзай дэ Жалі дэ Шуэн. Другая жонка дафіна не насіла тытул «дафіны». Дзяцей ад гэтага шлюбу не было.
Вялікі Дафін меў таксама трох пазашлюбных дочак, усе яны нарадзіліся пасля смерці першай жонкі:
- Луіза Эмілія дэ Ватэдар (1694—1719), у шлюбе з Нікаля Менажэ.
- Ганна-Луіза дэ Банбур (1695—1716), у шлюбе з Ан-Эрарам д’Авагурам.
- Шарлота дэ Флеры (1697—1750), у шлюбе з Жэрарам Мішэлем дэ Ла Жаншэрам.
Зноскі
Людовік Вялікі Дафін — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|