Жаўрук-смяцюх

Жаўрук-смяцюх
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galerida cristata (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560129
NCBI  215306
EOL  913308
FW  368978

Жаўру́к-смяцю́х, ці Чуба́ты жа́варанак (Galerida cristata) — від птушак з сямейства жаваранкавых. Яго найбольш яскравым адрозненнем ад іншых прадстаўнікоў жаваранкавых з’яўляецца наяўнасць адносна вялікага чубка з пер’я на галаве. Гэты від распаўсюджаны пераважна ў Еўропе, але сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, некаторых рэгіёнах Заходняй, Паўднёвай і Усходняй Азіі.

Класіфікацыя і этымалогія

Жаўрук-смяцюх быў адным з відаў, упершыню апісаных Карлам Лінеем у XVIII ст. у працы «Сістэма прыроды» (лац.: Systema Naturae). Быў уключаны ў род Alauda, пакуль нямецкі натураліст Фрыдрых Бое не ўключыў яго ў новы род Galerida ў 1821 годзе. Колін Гарысан у 1865 годзе рэкамендаваў паўторна аб’яднаць прадстаўнікоў родаў Galerida і Lullula у род Alauda з прычыны, на думку Гарысана, недастаткова яскравых размежаванняў паміж гэтымі таксонамі, аднак гэта так і не было зроблена[1].

Сучасная навуковая назва жаўрука-смецюха паходзіць ад лацінскіх слоў galerum (капялюш) і cristata (чубатая). Па-беларуску птушку называюць «жаўрук-смяцюх», бо яна любіць сяліцца на ўзбочынах дарог, жылых участках і іншых месцах з нізкай травой, якія гістарычна часта былі забруджаны смеццем.

Падвіды ды іх арэал

На сённяшні дзень вылучаюць 32 падвіды жаўрука-смецюха[2]:

Раней Магрыбскага жаўрука-смецюха вызнавалі за адзін з падвідаў жаўрука-смецюха, аднак з дапамогай малекулярна-генетычных даследаванняў (у прыватнасці, аналізу мітахандрыяльнай ДНК) Албанам Жыламэ і яго калегамі было даказана, што гэта розныя віды[3]. Увагу даследчыкаў прыцягнула дзюба Магрыбскага жаўрука-смецюха, бо яна была значна даўжэйшай за дзюбы тых падвідаў жаўрукоў-смецюхоў, што таксама пражываюць у Магрыбе[4].

У Беларусі зарэгістраваныя два падвіды жаўрука-смецюха: Цэнтральнаеўрапейскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata cristata) і Паўднёва-ўсходні еўрапейскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata tenuirostris).

Біятоп

Звычайна жаўрук-смяцюх аддае перавагу адкрытым сухім лугам, але сустракаецца таксама і па ўскраінах палёў і дарог, у прамысловых раёнах, портах, аэрапортах, ля чыгункі і ў гарадскіх парках[5]. Ідэальнымі з’яўляюцца сухія і цёплыя тэрыторыі з нізкарослай расліннасцю, пераважна на гліністых пясчаных грунтах. Пры гэтым актыўныя ўрбанізацыя і развіццё сельскай гаспадаркі скарачае колькасць прыдатных для гэтай птушкі тэрыторый[6].

Апісанне

Знешні выгляд

Жаўрук-смяцюх мае даволі тыповы для жаўрука знешні выгляд[7], аднак вылучаецца і яскравымі асаблівасцямі. Даўжыня цела жаўрука-смецюха складае 17—19 см, размах крылаў — 29—38 см. Маса вагаецца ў дыяпазоне 36,5—46 г[6][8]. Афарбоўка верху цела буравата-шэрая з падоўжнымі шырокімі цёмнымі стракатымі плямамі, ніз жа цела брудна-белы з падоўжнымі бурымі стракатымі плямамі на грудзях. Крайнія стырнавыя пёры рудаватыя і светляйшыя за астатні хвост. На галаве знаходзіцца вялікі шылаваты чуб. У маладых птушак чуб невялікі[9][10]. Самкі і самцы амаль не адрозніваюцца, але маладыя птушкі маюць болей плям на спіне ў параўнанні з дарослымі[7].

Голас

Відэа спеву жаўрука-смецюха.

Голас жаўрука-смецюха падобны да голасу палявога жаўрука, але больш прарэзлівы, мае больш частыя перапынкі[9]. Вабны крык — прарэзлівае «ді-діі-трі» або «ірі-трі-тріэ», мяккае «джютт». Жаўрук-смяцюх спявае звычайна седзячы на паверхні, а часам — у палёце (пераважна на вышыні ад 30 да 60 м над зямлёй, што адрознівае яго ад жаўрука палявога, які дэманструе падобныя паводзіны, але таксама спявае падчас узлёту)[8][11].

Харчаванне

Жаўрук-смяцюх есць насякомае.

Жаўрук-смяцюх пераважна харчуецца ежай расліннага паходжання: насеннем дзікай травы, аўса, пшаніцы і ячменю[9]. Зімой птушка здольная перайсці на дробную жывёльную ежу[7]. Таксама жывёл спажываюць маладыя жаўрукі. Дажджавыя чэрві, дробныя жукі, мухі, маленькія матылі, вусені, а таксама (зрэдку) дробныя смаўжы ды павукі — аснова жывёльнага рацыёну жаўрука-смецюха[12].

Размнажэнне

Самка будуе добра замаскіраванае гняздо, будаўнічым матэрыялам для якога з’яўляюцца завялыя травінкі, карані і каласкі (канцы якіх тырчаць па-за краямі гнязда), на зямлі ў рытвінцы сярод няшчыльнай расліннасці, грудкоў зямлі, камянёў і г. д.[7] Зрэдку жаўрук-смяцюх будуе гнёзды на схілах або каменных сценах. Агульны дыяметр гнязда складае 9—15 см, унутраны дыяметр — 6,5—7 см, вышыня — 4,5—5 см.

Яйкі жаўрука-смецюха.

У перыяд красавік-чэрвень самка двойчы адкладае ад 2 да 6 (у пераважнай большасці выпадкаў — ад 3 да 5) яек. Яйкі крыху падоўжаныя, часта ўздзьмутыя. Яны вельмі нагадваюць яйкі жаўрука палявога, але адрозніваюцца ад апошніх наяўнасцю на белым або шараватым фоне светла-шэрых ці шэра-фіялетавых глыбокіх плямак. Паверхневыя яйкі жаўрука-смецюха могуць мець густы аліўкава-карычневы або шэра-карычневы колер і ўтвараць пояс (або «шапачку») на шырокім канцы. Сярэднія памеры яек — 22 на 17 мм (пры рэальным дыяпазоне 19—25,5 мм на 15—19,5 мм)[8].

Яйкі выседжваюцца ад 11 да 14 дзён (найчасцей 11—12 дзён), пасля чаго вылупліваюцца птушаняты, якія (як і прадстаўнікі іншых жаўрукоў) пакідаюць гняздо ў пошуках ежы досыць рана — на 8—11 дзень, а лётаць пачынаюць ва ўзросце 15—16 дзён[5].

Экалогія і ахова

Колькасць

Жаўрук-смяцюх перажыў некалькі абумоўленых кліматам пашырэнняў і скарачэнняў арэала на працягу апошніх стагоддзяў. Такім чынам вобласць распаўсюджвання пашыралася ў перыяд цеплыні ў XVI ст. і XVIII ст. і зноў скарачалася ў перыяд холаду XVII ст. У пачатку XX ст. жаўрук-смяцюх скарыстаўся магчымасцю гнездавацца ў гарадах і на прамысловых пабудовах.

Глабальная папуляцыя жаўрука-смецюха ў свеце складае, па розных ацэнках, ад 22 000 000 да 91 200 000 дарослых птушак[13]. Што да еўрапейскай папуляцыі, то тут няма такой вялікай розніцы паміж мінімальнай і максімальнай ацэнкамі колькасці чубатага жаваранка: у Еўропе пражываюць ад 7 200 000 да 15 200 000 дарослых птушак.

З 1930-х гадоў папуляцыя, пачынаючы з паўднёвага ўсходу, амаль ва ўсёй Еўропе драматычна скарачаецца. Агульная колькасць жаўрука-смецюха ў Еўропе скарацілася з 1980 г. агулам на 98 %[14] і знаходзіцца ў неспрыяльных умовах, што пагражае стабільнасці ўсёй сусветнай папуляцыі гэтай птушкі[15].

Абмежавальныя фактары

Жаўрук-смяцюх у пошуках ежы.

Нягледзячы на спрыяльныя кліматычныя ўмовы XX ст., паўторнага пашырэння арэала жаўрука-смецюха не адбылося. Асноўнымі прычынамі з’яўляюцца, відавочна, недахоп ежы і змены месцаў пражывання гэтай птушкі. Рудэральныя і аблогавыя палі даступныя для чубатага жаваранка толькі ў нязначнай ступені і на працягу адносна кароткага перыяду. Сёння адкрытыя плошчы, напрыклад, на тэрыторыі гарадоў, якія з пачатку XX ст. пачаў засяляць жаўрук-смяцюх, усё больш азеляняюцца, угнойваюцца і шчыльна засаджваюцца. Іншыя сырыя зямельныя плошчы таксама адразу азеляняюцца. Да гэтага дадаецца інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі і ўшчыльненне ландшафту за кошт шырокіх неапрацаваных ускраін палёў. Следствам гэтага з’яўляецца адсутнасць дзікіх траў і іх насення, важных для харчавання птушак. Адначасова адсутнічае дастатковы асартымент насякомых у перыяд гнездавання.

Ахова

Нягледзячы на тое, што ў Чырвоным спісе Міжнароднага саюза аховы прыроды жаўрук-смяцюх апісаны як від пад найменшай пагрозай (Least concern, LC)[16], заўважыўшы тэндэнцыю да імклівага скарачэння яго колькасці шэраг дзяржаў і міждзяржаўных аб’яднанняў шчыльна заняліся пытаннем аховы гэтай птушкі.

Жаўрук-смяцюх знаходзіцца пад аховай «Птушынай дырэктывы» — Дырэктывы Еўрапейскага Саюза аб захаванні дзікіх птушак. Чубаты жаваранак занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з прысваеннем III катэгорыі (VU) і ахоўваецца законам. Гэта птушка ахоўваецца на відавым узроўні ў Польшчы, Славакіі (асобна ад «Птушынай дырэктывы»).

Жаўрук-смяцюх і чалавек

Святы Францыск Асізскі лічыў жаўрука-смецюха асаблівай птушкай, падкрэсліваў падабенства яе жыцця з жыццём францысканцаў: зямлісты колер апярэння чубатага жаваранка, яго пакорлівасць («бо ён ідзе ахвотна ўздоўж узбочыны і знаходзіць зерне для сябе») і доўгі час, які ён праводзіць у спевах[17].

Птушка 2017 года ў Беларусі

Плакат, прысвечаны жаўруку-смецюху — птушцы 2017 года ў Беларусі.
Сяброўская картка АПБ 2017 года.

Нацыянальную кампанію «Птушка года» грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі — прыцягнуць увагу насельніцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас.

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем жаўрука-смецюха, удзельнікі XIX з’езда грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» шляхам галасавання абралі яго птушкай 2017 г.[18]

У межах кампаніі 22 сакавіка 2017 г. Белпошта выпусціла шэраг філатэлістычнай прадукцыі[19][20]:

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціць памятную манету, прысвечаную жаўруку-смецюху.

Акрамя гэтага, у межах кампаніі пройдуць конкурсы ад АПБ:

  • Найлепшы плакат «Выратуй жаўрука-смецюха!» — да 1 ліпеня 2017 г. прымаюцца мастацкія выявы, выкананыя ад рукі фарбамі ў розных тэхніках;
  • Конкурс «Птушка-арт» — 5 чэрвеняСусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя) 2017 г. як мага большая колькасць людзей мусіць скласці з саміх сябе сілуэт птушкі года, а фотаздымак даслаць АПБ;
  • Літаратурны конкурс «Верш-чатырохрадкоўе пра жаўрука-смецюха і ягоны лад жыцця» — да 1 ліпеня 2017 г. прымаюцца маленькія вершы пра асаблівасці жыцця жаўрука-смецюха, адметныя прыкметы, уласцівыя яму.

У філатэліі

Зноскі

  1. Harrison, C.J.O. (1966). "The Validity of Some Genera of Larks (Alaudidae)". Ibis. 108 (4): 573–83. doi:10.1111/j.1474-919X.1966.tb07209.x.
  2. "IOC World Bird List 6.4". IOC World Bird List Datasets. doi:10.14344/ioc.ml.6.4.
  3. Gill, F: Waxwings to swallows(недаступная спасылка). IOC World Bird List: Version 3.4. International Ornithologists’ Union (30 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 July 2011. Праверана 30 July 2013.
  4. Guillaumet, Alban; Pons, Jean-Marc; Godelle, Bernard; Crochet, Pierre-Andre (2006). "History of the Crested Lark in the Mediterranean region as revealed by mtDNA sequences and morphology". Molecular Phylogenetics and Evolution. 39 (3): 645–56. doi:10.1016/j.ympev.2006.01.002. PMID 16473529.
  5. а б Hayman, Peter; Hume, Rob (2001). The complete guide to the bird life of Britain and Europe. 2004: Bounty Books. p. 185. ISBN 9781857327953.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца (спасылка)
  6. а б Snow, David; Perrins, Christopher M., рэд-ры (1998). The Birds of the Western Palearctic concise edition. Vol. 2. Oxford: Oxford University Press. pp. 1037–1040. ISBN 0198501889.
  7. а б в г Černý, Walter (1975). A Field Guide in Colour to Birds. Перакладчык Margot Schierlová. Illustrated by Karel Drchal. London: Octopus Books Limited. pp. 156–157. ISBN 070640405X.
  8. а б в Жаўрук-смяцюх. Птушкі Беларусі — Ахова птушак Бацькаўшчыны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2015. Праверана 21 сакавіка 2017.
  9. а б в Harbard, Chris (1989). Songbirds: How to attract them and identify their song. London: Kingfisher Books. p. 52. ISBN 0862724597.
  10. Burnie, David (2001). Animal: The Definitive Visual Guide to the World's Wildlife. London: Dorling Kindersley. p. 342. ISBN 9780789477644.
  11. Hayman, Peter; Burton, Philip (1979). "Crested Lark". The Birdlife of Britain (2nd ed.). London: Mitchell Beazley Publishers Limited. p. 80. ISBN 0855330872.
  12. Robinson, R.A.. Crested Lark Galerida cristata. BirdFacts. British Trust for Ornithology (16 студзеня 2013). Праверана 28 July 2013.
  13. Species factsheet: Galerida cristata(недаступная спасылка). Birdlife International. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2016. Праверана 28 July 2013.
  14. Bestandentwicklung Galerida christata European Bird Census Council
  15. BirdLife International 2004: Birds in Europe: population estimates, trends and conservation status. BirdLife Conservation Series No. 12, BirdLife International, Wageningen, The Netherlands.
  16. Жаўрук-смяцюх: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.)
  17. Armstrong, Edward A. (1973). Saint Francis, Nature Mystic: The Derivation and Significance of the Nature Stories in the Franciscan Legend. Berkeley and Los Angeles, California: University of California Press. pp. 90–91. ISBN 0520019660.
  18. Жаўрук-смяцюх — птушка 2017 года! — Ахова птушак Бацькаўшчыны Архівавана 4 красавіка 2017.
  19. Птица года. Хохлатый жаворонок — Белпочта
  20. Хохлатая марка — Ахова птушак Бацькаўшчыны Архівавана 26 сакавіка 2017.

Літаратура

  • Hans-Günther Bauer, Einhard Bezzel und Wolfgang Fiedler (Hrsg): Das Kompendium der Vögel Mitteleuropas: Alles über Biologie, Gefährdung und Schutz. Band 2: Passeriformes — Sperlingsvögel, Aula-Verlag Wiebelsheim, Wiesbaden 2005, ISBN 3-89104-648-0

Спасылкі

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Read other articles:

Koin sovereign Elizabeth I (1583-1600) Sovereign emas Inggris adalah koin emas dari Kerajaan Inggris yang pertama kali dicetak pada tahun 1489 pada masa kekuasaan Raja Henry VII.[1] Sementara koin biasanya memiliki nilai nominal dari satu pound sterling, atau dua puluh shilling, sovereign terutama merupakan bagian resmi dari bullion dan tidak memiliki tanda nilai pada sisi koin. Nama ini berasal dari ukuran besar dan potret agung sang penguasa, dengan sisi depan sovereign awal menunju...

 

Молодий Сеті I в образі жерця Мая Нес-Амун, дочка Рамсеса Великого, в образі жриці Жрецтво Стародавнього Єгипту — прошарок суспільства в Стародавньому Єгипті — виконувачі обов'язків релігійного культу. В столиці кожної провінції, ному, стояв її головний храм, де груп

 

Parte ou a integralidade do conteúdo desta página resulta da tradução de uma página originalmente presente numa Wikipédia noutra língua. A página correspondente pode ser conferida aqui. Vicariato Apostólico de Méndez Apostolicus Vicariatus Mendezensis Vicariato Apostólico de MéndezCatedral da Virgem Puríssima em Macas. Localização País Equador Arquidiocese metropolitana Imediatamente suejeito à Santa Sé Estatísticas População 134 274 (2 018) Área 25 690...

دوري أذربيجان الممتاز 2011–12 تفاصيل الموسم دوري أذربيجان الممتاز  النسخة 20  البلد أذربيجان  التاريخ بداية:6 أغسطس 2011  نهاية:12 مايو 2012  المنظم اتحاد أذربيجان لكرة القدم  البطل نادي نيفتشي باكو  مباريات ملعوبة 192   عدد المشاركين 12   دوري أذربيجان الممتاز 2010

 

Опис файлу Опис Емблема Федерації футболу Венесуели Джерело англВікі Час створення невідомий Автор зображення невідомий Ліцензія див. нижче Ліцензування Це логотип (емблема) організації, товару, або заходу, що перебуває під захистом авторських прав та/або є товарним зн...

 

جاك أركاديلت (بالهولندية: Jakob Arcadelt)‏    معلومات شخصية الميلاد 1504لييج الوفاة أكتوبر 4, 1568باريس مواطنة جمهورية البندقية  الحياة العملية المهنة ملحن  اللغات الإيطالية  تعديل مصدري - تعديل   هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة...

Enrique I de Borbón-Condé Monsieur le princePríncipe de CondéDuque de Enghienpremier prince du sang Dibujo de la escuela de Clouet representando aEnrique I de Borbón, príncipe de Condé.Información personalNacimiento 29 de diciembre de 1552La Ferté-sous-Jouarre, FranciaFallecimiento 5 de marzo de 1588Saint-Jean-d'Angély, FranciaFamiliaCasa real Casa de Borbón-CondéPadre Luis I de BorbónMadre Leonor de Roucy de RoyeConsorte María de ClevesCarlota de La TrémoilleHijos Catalina de ...

 

French politician Jean-Charles PersilCaricature by Honoré Daumier from La Caricature (1833)Born(1785-10-13)13 October 1785Condom, Gers, FranceDied10 July 1870(1870-07-10) (aged 84)Antony, Hauts-de-Seine, France Jean-Charles Persil (13 October 1785 – 10 July 1870) was a French politician. He was Minister of Justice and Religious Affairs (1834–1837) during the July Monarchy, a peer of France (1839) and Councillor of State (1852). Early years Jean-Charles Persil was born in Condom, Ger...

 

  لمعانٍ أخرى، طالع الكولة (توضيح). قرية الكولة  - قرية -  تقسيم إداري البلد  اليمن المحافظة محافظة صنعاء المديرية مديرية بني ضبيان العزلة عزلة بني ضبيان السكان التعداد السكاني 2004 السكان 34   • الذكور 15   • الإناث 19   • عدد الأسر 3   • عدد المساكن 3 مع...

Apokrifa Perjanjian Baru Bapa-Bapa Apostolik 1 Klemens · 2 KlemensSurat-Surat Ignatius Surat PolikarpusKemartiran Polikarpus · Didache Barnabas · Diognetus Gembala Hermas Injil-injil Kristen-Yahudi Ebioni · Ibrani · Nasrani Injil-injil Tufuliyah Yakobus · Tomas · Suryani · Pseudo-Matius · Sejarah Yosef Acawi Injil-injil Gnosis Yudas · Maria · Filipus · Kebenaran · ...

 

Sexual fascination with feet This article is about a paraphilia. For the album, see Foot Fetish. Podophilia redirects here. Not to be confused with pedophilia. The Countess with the whip, an illustration by Martin van Maële Female feet Foot fetishism, also known as foot partialism or podophilia, is a pronounced sexual interest in feet.[1][2] It is the most common form of sexual fetishism for otherwise non-sexual objects or body parts.[3] Characteristics and related fe...

 

Pakistani television cable channel This article relies excessively on references to primary sources. Please improve this article by adding secondary or tertiary sources. Find sources: PTV Global – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (August 2009) (Learn how and when to remove this template message) Television channel PTV Global HD (UK,USA)CountryPakistanBroadcast areaAfricaAsiaEuropeMiddle EastNorth AmericaOceaniaSouth AmericaNetworkPakistan Te...

Village in Central Norway, NorwayRåkvåg RåkvågenVillageView of the villageRåkvågLocation of the villageShow map of TrøndelagRåkvågRåkvåg (Norway)Show map of NorwayCoordinates: 63°45′44″N 10°04′34″E / 63.7621°N 10.0761°E / 63.7621; 10.0761CountryNorwayRegionCentral NorwayCountyTrøndelagDistrictFosenMunicipalityIndre FosenArea[1] • Total0.44 km2 (0.17 sq mi)Elevation[2]14 m (46 ft)Population...

 

Metro line in Taipei, Taiwan Zhonghe–Xinlu lineDaqiaotou station platformOverviewOther name(s)Orange lineStatusIn serviceLocaleTaipei and New Taipei, TaiwanTerminiNanshijiaoLuzhou, HuilongStations26ServiceTypeRapid transitServices Nanshijiao–Huilong (Xinzhuang branch) Nanshijiao–Luzhou (Luzhou branch) Operator(s)Taipei Rapid Transit CorporationDepot(s) Zhonghe Luzhou Xinzhuang Rolling stockC371 (6-car)HistoryOpened 24 December 1998 (1998-12-24) (Nanshijiao–Guting) 3...

 

Fictional character from Dragon Age Fictional character FlemethDragon Age characterFlemeth presented in both her humanoid and dragon form, as illustrated on the cover art of the August 2010 issue of Game InformerFirst appearanceDragon Age: The Stolen Throne (2009)First gameDragon Age: Origins (2009)Created byDavid GaiderVoiced byKate MulgrewIn-universe informationAliasWitch of the Wilds Asha'bellanar Mother of VengeanceChildrenMorrigan (daughter) Yavana (daughter)HomeKorcari Wilds, Ferelden F...

Badahakim (governor) of Ilam, Nepal Colonel, Bada HakimGajraj Singh Thapaगजराज सिंह थापाBornc. 1830Notable workEstablished first tea plantation estate in NepalSpouseMaharajkumari Badan Kumari RanaChildren4 daughters, 1 son (Colonel Harka Jung Thapa)ParentHemdal Singh Thapa Colonel Gajraj Singh Thapa (Nepali: गजराज सिंह थापा) was the first person to establish tea plantation estates in Nepal. Around 1873, Thapa, son-in-law of Prime Minister Ju...

 

Untuk pandangan Yahudi lihat Setan. Untuk pandangan Islam lihat Iblis (Islam). Untuk istilah iblis dan konsep yang dipengaruhi oleh Kekristenan pada umumnya lihat Iblis dan Satan (Kristen). Lucifer (Le génie du mal) karya Guillaume Geefs (Katedral St. Paulus, Liège, Belgia) Dalam Kekristenan aliran utama, iblis adalah malaikat yang jatuh yang memberontak melawan Allah. Iblis sering kali diidentifikasi sebagai ular di Taman Eden, yang perbuatannya membuat munculnya dua doktrin Kristen: Dosa ...

 

В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Салтыков. Виктор Салтыков На концерте в Закамске 23 октября 2016 года Основная информация Имя при рождении Виктор Владимирович Салтыков Дата рождения 22 ноября 1957(1957-11-22) (66 лет) Место рождения Ленинград, РСФС...

2017 Kannada film directed by Chethan Kumar BharjariPromotional posterDirected byChethan KumarProduced byR. SrinivasSreekanth K. P.StarringDhruva SarjaRachita RamHariprriyaNarrated byDarshan ThoogudeepCinematographyShreesha KuduvalliEdited byDeepu S. KumarMusic byV. HarikrishnaProductioncompanyR. S. ProductionsRelease date 15 September 2017 (2017-09-15) CountryIndiaLanguageKannadaBox office₹ 26 crores[1] Bharjari is a 2017 Indian Kannada-language masala film written a...

 

Historic poetry contests Floral Games were any of a series of historically related poetry contests with floral prizes. In Occitan, their original language, and Catalan they are known as Jocs florals (Catalan: [ˈʒɔks fluˈɾals], Valencian: [ˈdʒɔks floˈɾals], modern Occitan: Jòcs florals [ˈdʒɔks fluˈɾals], or floraus [fluˈɾaws]).[1] In French they became the Jeux floraux (French: [ʒø flɔʁo]), and in Basque Lore jokoak (Basque:...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!