Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Павукі

Павукі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Araneae Clerck, 1757

Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82732
NCBI  6893
EOL  166
FW  57473

Павукі (Araneae, Aranei) — атрад членістаногіх, другі па колькасці вядомых прадстаўнікоў у класе павукападобных: каля 41 тысячы відаў.

Апісанне

Даўжыня ад 0,7 мм да 11 см. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка разнастайная. Цела складаецца з укрытых шчытком галавагрудзей і брушка, якія злучаны кароткай сцяблінкай. Вачэй 4 пары. Канечнасцей 6 пар (хадзільных ног 4 пары, з іх дапамогай робяць лоўчыя сеткі, яйцавыя коканы). На канцах хеліцэраў адкрываюцца пратокі ядавітых залоз. На брушку бародаўкі (1—4 пары) з адтулінамі павуцінных залоз. Павуціна дыяметрам да 3—7·10−3 мм складаецца з бялку фібраіну; трываласць на разрыў да 260 кг/мм; мае ў сабе бактэрыцыдныя рэчывы. Есць органы дотыку, нюху, слыху. Для павукоў характэрны складаныя паводзіны, некаторым уласцівы канібалізм.

Распаўсюджанне

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў вадзяных павукоў, кругапрадаў (Araneidae), павукоў-бакаходаў (Thomisidae), павукоў-скакуноў (Salticidae), павукоў-цянётнікаў (Theridiidae), трубкавых (Dysderidae) і інш.

Таксанамія

Вядомы з дэвону (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: ліфістыяморфныя, або членістабрухія, мігаламорфныя, або павукі-птушкаеды (Mygalomorphae), і вышэйшыя аранеаморфныя, або двухлёгачныя (Araneomorphae).

Спосаб жыцця

Жывуць пераважна на сушы. Вандроўныя не будуюць сховішчаў, аселыя селяцца ў норках і логавах. Пераважна начныя жывёлы. Актыўнасць залежыць ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя. Драпежнікі. Кормяцца насякомымі, трапічныя птушкаеды — дробнымі птушкамі, жабамі, яшчаркамі, мышамі.

Раздзельнаполыя. Самкі адкладваюць яйцы ў коканы або яйцавыя мяшкі, якія носяць з сабой і ахоўваюць.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya